Работа ўдзельніка фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!
Сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне: https://bagdanovichmuseum.by/
Выканаўца работы — студыя «Іквадарт».
Выканаўца работы — студыя «Іквадарт»
Сайт музея
Максіма Багдановіча ў Гродне
Перадгісторыя
Bagdanovichmuseum.by — гэта сайт, які наша студыя
стварыла ў рамках сацыяльна-рэкламнага праекта. Мы
вырашылі на бясплатнай падставе распрацаваць сайт, які б
прынёс карысць беларускай культуры ці нашаму роднаму
гораду Гародні, а таксама адлюстроўваў бы
прафесіянальныя магчымасці студыі.
Крытэрыі, якія мы ўлічвалі пры адборы арганізацыі для
супрацоўніцтва:
ступень уплыву дзейнасці арганізацыі на беларускую
культуру ці жыццё горада;
наколькі сайт дапаможа дзейнасці арганізацыі;
фінансавае становішча арганізацыі — немэтазгодна
рабіць бясплатны сайт для арганізацыі, якая і так добра
сабе адчувае.
У выніку мы спыніліся на музеі Максіма Багдановіча ў Гродне.
Праблема
Значная колькасць падарожнікаў пры планаванні
вандроўкі, у тым ліку пры пошуку цікавых месцаў для
наведвання, карыстаецца інтэрнэтам. Нягледзячы на гэта,
музей практычна не выкарыстоўваў гэты канал для
прасоўвання сваіх паслуг. У інтэрнэце было недастаткова
інфармацыі, здольнай зацікавіць падарожніка ў наведванні
музея.
Мэты
Дапамагчы музею прасоўваць свае паслугі ў інтэрнэце.
Зрабіць унёсак у папулярызацыю творчасці Максіма
Багдановіча.
Ідэя
Стварыць сайт, дзе наведвальнікі змогуць атрымаць
найбольш поўную інфармацыю пра музей, яго паслугі,
зручна заказаць экскурсію, а таксама пазнаёміцца з
творчасцю выдатнага пісьменніка.
Ажыццяўленне
Першае, што мы зрабілі, — сабралі кантэнт, каб вакол яго
будаваць сайт. Затым структуравалі інфармацыю,
падабралі медыйны кантэнт і правялі фотасесію экспазіцыі
музея. Увесь кантэнт падзялілі на дзве групы: першая
датычылася менавіта музея, другая — жыцця і творчасці
Максіма Багдановіча.
Яшчэ да старту праекта пагадніліся аб тым, каб насыціць
сайт фотакантэнтам, каб у сваю чаргу перадаць
атмасферу музея. Для раздзела «Экспазіцыі» спецыяльна
распрацавалі скрыпт «Cyclorama», які дэманструе
экспазіцыі ў фармаце 360о
.
Не абмінулі і камерцыйны бок праекта: наведвальнікі сайта
маюць магчымасць зручна заказаць экскурсіі.
У блоку, які прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча,
наведвальнікі могуць знайсці вершы, апавяданні і
пераклады пісьменніка. Таксама на сайце ёсць песні ў
выкананні Алеся Камоцкага, Лявона Вольскага,
«Песняроў», гуртоў «Нельга забыць» і Trubetskoy на вершы
вялікага аўтара.
Сайт зручна праглядваць на мабільных прыладах, паколькі
ён мае адаптыўны дызайн.
Вынікі
Ужо ў першыя 2 дні пасля запуску пра сайт музея
даведалася значная колькасць людзей. Рэсурс набраў
больш за 200 шарынгаў і твітаў. Мы нават не лічылі
колькасць лайкаў і рэпостаў з іншых крыніц, іх было значна
больш.
У сярэднім у месяц на сайт прыходзіць больш за 600
унікальных наведвальнікаў. Сярэдні час знаходжання на
сайце – больш за 3 хвіліны.
200> шарынгаў і твітаў
600 унікальных наведвальнікаў
3> хвіліны