Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
M-1. Дзе Жыве Беларусь
1. M-1. Фестывалі, канцэрты, выставы, галерэі, культурныя
мерапрыемствы, спартыўныя мерапрыемствы, вечарыны,
тэатральныя пастановы, забаўляльныя праекты, кнігі,
фільмы, DVD, CD з запісамі і г.д.
Дзе Жыве Беларусь?
2. Стартавала міжнародная акцыя «Дзе Жыве Беларусь?» 27 траўня
З хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных
сетках з’яўляюцца фотаздымкі з
нацыянальным беларускім воклічам з розных
куткоў Зямлі.
У якой кропцы свету вы б не знаходзіліся,
калі лічыце ці адчуваеце сябе беларусамі, то
напішыце ножкай на пляжным пясочку падчас
адпачынку, выкладзіце галінкамі ў лесе,
накрэмзайце на парце ў аўдыторыі ці
намалюйце любым іншым спосабам
нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!».
3. Розгалас
Кампанію падхапілі шматлікія СМІ і людзі ў сацыяльных сетках:
Вокліч «Жыве Беларусь!» складаюць з шышак у Барысаве і камянёў на
выспе Крыт, пішуць на пяску ў Брукліне і на беразе Чорнага мора ў Расіі,
малююць у выглядзе графіці, робяць тату, бодзі-арт і сувеніры.
Ніжэй падборка фотаздымкаў з розных куткоў свету.
Вокліч «Жыве Беларусь!» здаўна выкарыстоўваецца беларусамі як
нацыянальны дэвіз і згадваецца ў вершах беларускіх паэтаў, у тым ліку Янкі
Купалы.