Індэкс свабоды медыя ў краінах Усходняга партнёрства вызначае ступень захавання асноўных правоў і свабод журналістаў у рэгіёне.
Зводны Індэкс падрыхтаваны міжнароднай грамадскай арганізацыяй “Internews-Украіна” пры падтрымцы Еўрасаюза на аснове апытанняў дзесяці медыяэкспертаў у кожнай з шасці краін Усходняга партнёрства: Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.