SlideShare ist ein Scribd-Unternehmen logo
1 von 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com

                                                            Выпуск 10 (478)

                                                       ( 24 сакавіка 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:
Шпацыр па Беларускай Гародні..................................................................................2
Крытычная маса стартуе ў Гродне 25 сакавіка..........................................................2
Анджэй Пачобут зноў невыязны.................................................................................3
Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў......................................3
Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА ...................................................5
Нямецкая арганізацыя шукае партнёра....................................................................6
Конкурс дзіцячага малюнка........................................................................................6
ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў..................................................................7
Клуб Лакальных Лідэраў.............................................................................................7
Семінар у Вільні для журналістаў...............................................................................7
Конкурс адукацыйных матэрыялаў............................................................................8
Конкурс праектаў з удзелам НГА................................................................................8
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................8
.......................................................................................................................................9
Конкурс міністэрства замежных справаў Польшчы.................................................9
Фэст беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ........................................9
 Падзеі:
                                 Шаноўныя чытачы!
        “Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/
                                                                             уверх



      Шпацыр па Беларускай Гародні
       25 сакавіка ў Гродне адбудзецца бясплатная экскурсія “Шпацыр па Беларускай Гародні”.
       Вандроўка па гарадскіх вуліцах з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам
беларускага нацыянальнага руху, пачнецца ад будынка драмтэатра.
       Падчас экскурсіі будзе згадвацца беларускае мінулае Гродна – другой сталіцы Беларускай
Народнай Рэспублікі. Вандроўка дасць магчымасць даведацца пра гісторыю беларускіх
арганізацый, таварыстваў, школ, культурных і асветніцкіх колаў.
       Перад экскурсіяй удзельнікі запрашаюцца на ўскладанне кветак да помніка ў Каложскім
парку а 18-ай гадзіне.
       Пасля ўскладання кветак удзельнікаў чакае невялікі сюрпрыз.
       Пачатак экскурсіі – 19 гадзін каля будынку драмтэатра.
       Паводле http://t-styl.info

                                                                                      уверх



      Крытычная маса стартуе ў Гродне 25 сакавіка
        23 сакавіка, калі ўжо пайшлі чуткі пра адмену Крытычнай масы, гродзенскія аматары
веласпорта нарэшце атрымалі дазвол на правядзенне веснавой акцыі 25 сакавіка. Гэтым разам
да раварыстаў далучыцца і начальнік аддзела фізкультуры, спорта і турызму.
        Па патрабаванні ДАІ, якую клапаціла перадусім бяспека мерапрыемства, арганізатары
крытычнай масы былі вымушаныя згадзіцца пачаць акцыю на гадзіну раней – у 18.00 замест
звыклых 19 гадзін.
        Да таго ж маршрут давялося скараціць такім чынам, каб укласціся ў гадзіну.
        ДАІ аргументавала сваі патрабаванні тым, што цямнее дастаткова рана, таму пажадана
скончыць велапрабег , пакуль бачнасць на дарогах застаецца добрай.
         Маршрут сёлетняй Крытычнай масы выглядае так: Савецкая плошча – стары мост –
Савецкіх Памежнікаў – новы мост – Веснавая – Болдзіна – БЛК – Горкага – пл.Леніна –
вул.Савецкая – Савецкая плошча.
         Адзін з арганізатараў, Іван Найдзёнаў:
        - Крытычная маса пройдзе пад лозунгам “Узаемаразуменне”.
        Гэта была ініцыятыва ДАІ, каб кожная акцыя мела нейкае прысвячэнне.
        Гэтым разам ДАІ прапанавала прысвяціць Крытычную масу ўзаемаразуменню паміж
усімі ўдзельнікамі дарожнага руху: пешаходамі, раварыстамі, матацыклістамі,
аўтамабілістамі.
        Сцягі з адпаведнай сімволікай будуць на машынах суправаджэння, а для раварыстаў мы
рыхтуем спецыяльныя налепкі.

                                                                                            2
Асаблівую падзяку за садзеянне мы хочам выказаць начальніку аддзела фізкультуры і
спорта аблвыканкамі Руслану Вячаслававічу Красічкаву.
      Мы хацелі ўжо звярнуцца з лістом ў органы ўлады, каб хоць нехта з іх да нас далучыўся,
падтрымаў наш рух, а Руслан Вячаслававіч сам выказаў такое жаданне.
      Чакаем, што нас назбіраецца чалавек 50-60, для адкрыцця сезона гэта нармальна,
найбольш раварыстаў збіраецца ў маі і верасні.
      Крытычная маса стартуе 25 сакавіка ў 18.00 на Савецкай плошчы.
       Арганізатары звяртаюцца да ўсіх удзельнікаў з просьбай мець пры сабе светлавое
абсталяванне і флікеры на вопратцы і ровары.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                       уверх



      Анджэй Пачобут зноў невыязны
       Пра гэта гродзенскі журналіст даведаўся, калі спрабаваў выехаць у Польшчу на
канферэнцыю «Як дэмакратызаваць Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве.
       Аднак журналіст здолеў даехаць да Варшавы праз Расею і Украіну, пазначае ў сваім блогу
Анджэй Пачобут.
       У 2005 годзе, калі ў Беларусі дзейнічала сістэма штампаў у пашпарце для выезду "ва ўсе
краіны свету", Анджэй Пачобут пры вырабе чарговага штампа не атрымаў дакументу назад - яму
паведамілі, што суд забараніў замежныя паездкі журналісту. Прычынай забароны на выезд
сталася нібыта нясплочванне штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.
       Нагадаем, нядаўна пракуратура Гродзенскай вобласці папярэдзіла Анджэя Пачобута за
працу ў "Газэце Выборчай" без акрэдытацыі.
        Паводле http://t-styl.info
                                                                                       уверх




                                                                      Абвесткі:
                                                                                       уверх


      Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў
       Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме,
скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.
       З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-
рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя
                                                                                                3
мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска-
карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.).
       Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з
жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам
мясцовай супольнасці.
       У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных
цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных
праектаў для мясцовай супольнасці.
       Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт-
рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў.
       Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У
склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры,
актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай
супольнасці.
       Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не
з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.
       Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй
крытэрыяў:
        - сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду;

        -   гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня);

        -   наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай
            мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай
            у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.);

        -   наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць
            на працягу ліпеня-жніўня;

        -   гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні,
            аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.).

      Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і
ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці!
      Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 10 красавіка.
      Заяўкі дасылайце на эл.адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.
      Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка.
      Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне.
      Форма заяўкі знаходзіцца ў дадатку да “Кронікі”.



                                                                                        уверх




                                                                                              4
Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА
      Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА»
запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў да ўдзелу ў валанцёрскіх летніках на тэрыторыі
Беларусі, а таксама Германіі, Францыі і іншых краін.
      Летнік Château de Bissy-sur (Bissy Sur Fley, Бургундыя,Францыя), 31 ліпеня – 13 жніўня
      Удзельнікі ва ўзросце ад 18 гадоў
      Праца: аднаўленне каменнага мура ўздоўж дарогі да замку
      Умовы: намёты, гарачая вада, прыбіральня, душ.

      Летнік Eglise St Martin Mazerat 2 (St Emilion, Aquitaine, Францыя), 19 – 30 жніўня
      Удзельнікі ва ўзросце ад 18 гадоў
      Рэстаўрацыйная праца
      Умовы: намёты, прыбіральня, гарачая вада, душ.

       Больш за 20 рэстаўрацыйных і экалагічных летнікаў тэрмінам 2-3 тыдні ў розных
рэгіёнах Германіі.

       Летнік “Спадчына Радзівілаў” (Нясвіж, тэрыторыя замка і парка Радзівілаў), 3-17
ліпеня.
       Удзельнікі: 20 чалавек ва ўзросце 17-30 гадоў + 2 дырэктара лагера.
       Упарадкаванне, раскопкі і іншая праца.
       Жыллё ў будынку школы, трохразовае харчаванне, культурная праграма
забяспечваюцца арганізатарамі
       Працоўны дзень – 4-5 гадзін, субота, нядзеля – выходныя.

      Міжнародны валанцёрскі летнік “Замкі Беларусі” (Залессе, Гродзенская вобл.,
тэрыторыя палаца Агінскага і парка), 13-26 ліпеня.
      Удзельнікі: 20 чалавек ва ўзросце 17-30 гадоў + 2 дырэктара.
      Упарадкаванне, раскопкі і іншая праца.
      Жыллё ў мясцовай школе, трохразовае харчаванне, культурная праграма
забяспечваюцца. Неабходна мець спальнікі і пасцельную бялізну.
      Працоўны дзень – 4-5 гадзін у дзень, выходныя – субота, нядзеля.

      Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Запаведныя мясціны Беларусі”
(тэрыторыя Нацыянальнага парка Белавежская пушча), 10-24 ліпеня.
      Удзельнікі: 20 чалавек ва ўзросце 17-30 гадоў + 2 дырэктара.
      Жыллё ў мясцовай школе, трохразовае харчаванне, культурная праграма
забяспечваюцца. Неабходна мець спальнікі.
      Працоўны дзень – 4-5 гадзін у дзень, выходныя – субота, нядзеля.

        Акрамя працы, у праграме валанцёрскіх летнікаў – трэнінгі, культурныя
мерапрыемствы, экскурсіі, выезды на прыроду.
        Ахвотныя да ўдзелу павінны запоўніць анкету-заяўку на сайце www.belau.info і
накіраваць яе ў Сакратарыят РГА “БелАЮ” ў Мінску.
        Адбор удзельнікаў праводзіцца на конкурснай аснове.
        За інфармацыяй звяртайцеся ў РГА “БелАЮ”: Мінск, пр-т Машэрава25, офіс 231, для
лістоў: а/с 432, Мінск, 220050 БелАЮ, тэл. 017 237 48 57 (Наталля Кірсанава, Дзмітрый
                                                                                               5
Субцэльны), тэл/факс 017 237 87 91, E-mail: camps_belarus@belau.info , info@belau.info, сайт
www.belau.info.
      Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”

                                                                                          уверх


       Нямецкая арганізацыя шукае партнёра
       Нямецкая арганізацыя «Internationaler Bauorden» (Міжнародны Будаўнічы Ордэн) шукае
сацыяльныя ўстановы на тэрыторыі краін СНД для правядзення міжнародных валанцёрскіх
летнікаў.
       Інтэрнацыянальныя групы валанцёраў могуць бясплатна рамантаваць дамы састарэлых,
дзіцячыя садкі, інтэрнаты і іншыя сацыяльна значныя аб’екты.
       У межах рэалізацыі праекта Міжнародны Будаўнічы Ордэн аплочвае харчаванне
валанцёраў. Транспартныя выдаткі – за кошт саміх удзельнікаў.
       З пытаннямі і прапановамі ( у тым ліку на рускай мове) звяртайцеся на эл. адрас
steingraeber@bauorden.de, info@bauorden.de.
       Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць апісанне запланаванай працы, патлумачыць
мэты і матывацыю і каротка паведаміць звесткі пра арганізацыю.
       Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.bauorden.de .
      Паводле http://ngo.by

                                                                                          уверх


       Конкурс дзіцячага малюнка
      «SmileS. Школьная карта» з 16 сакавіка да 15 мая ладзіць конкурс дзіцячага малюнка
«Школа будучыні».
      Арганізатары прапануюць пафантазіраваць, як будзе выглядаць традыцыйная школа ў
далёкай альбо не вельмі будучыні.
      Магчыма, гэта будзе вялікі касмічны карабель? Вялізны хмарачос, у якім размесціцца
школа-інтэрнат? Альбо наадварот невялікі дом, дзе працэс навучання максімальна
кампутарызаваны?
      Малюнкі на тэму “Школа будучыні” дасылайце на адрас news@school-card.ru альбо
па пошце: 119311, Масква, Пр-т Вярнацкага, д.8а з пазнакай «Конкурс».
      Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 15 мая.
      Для ўдзелу неабходна пазначыць наступныя дадзеныя:
      - прозвішча і імя дзіцяці
      - узрост
      - горад
      - нумар школы (дзіцячага садка) і класа.
      Усе атрыманыя малюнкі будуць апублікаваныя на спецыяльнай старонцы конкурса на
сайце «SmileS.Школьная карта», дзе кожны наведвальнік зможа прагаласаваць за ўпадабаны
малюнак.
      Колькасць малюнкаў ад аднаго аўтара неабмежаваная.
      Пераможцы галасавання атрымаюць каштоўныя прызы: ноутбукі, прыстаўкі Sony PC і г.д.
      Больш падрабязная інфармацыя – на сайце «SmileS.Школьная карта».


                                                                                               6
 уверх




                                                            Не спазьніся!
                                                                                   уверх


       ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў
      Рэспубліканская моладзевая арганізацыя «Еўрапейская Моладзевая
Прадпрымальніцкая Ініцыятыва» шукае ў абласных цэнтрах Беларусі прадстаўнікоў для ўдзелу
ў цыкле бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў па прафарыентацыі моладзі ў галіне
прадпрымальніцтва ў межах праекта «Маладыя прадпрымальнікі Беларусі. Развіццё праз
дыялог».
      Мэта праекта –садзейнічаць развіццю моладзевага прадпрымальніцтва ў Беларусі праз
правядзенне цыкла адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі, дыялог з органамі ўлады РБ і
наступную заканатворчую ініцыятыву.
      Для прадстаўнікоў у абласных цэнтрах прадугледжана аплата працы і іншыя бонусы.
      Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – да 1 красавіка.
      Рэзюмэ дасылайце на эл.адрас: euroyouthenterprise@gmail.com.

                                                                                   уверх


       Клуб Лакальных Лідэраў
       Малапольскае Адукацыйнае Таварыства (новы Сонч, Польшча), Цэнтр Сацыяльнага
Партнёрства (Гомель, Беларусь) у супрацы з Прафсаюзам РЭП (Беларусь) у межах праграмы
PolishAid запрашаюць беларускую моладзь да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў.
       Ахвотныя да ўдзелу мусяць накіраваць заяўку па адрасе asswift@gmail.com .
       Апошні тэрмін - 20 красавіка.
       Кваліфікацыйная размова з удзельнікамі – 20-23 траўня.
       Навучанне адбудзецца ў перыяд з 1 да 24 ліпеня ў г.Новы Сонч.
       З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара праекта Андрэя Стрыжака: +375297341499,
+375445100511, asswift@gmail.com, Skype: asswift



                                                                                   уверх


       Семінар у Вільні для журналістаў
     Сябры ГА «БАЖ» запрашаюцца да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы
журналісцкай дзейнасці, які ладзіцца 2–7 мая ў Вільні.
                                                                                         7
Ахвотным да ўдзелу трэба выслаць на адрас press@baj.by ліст з пазнакай «бяспека».
     Апошні тэрмін - да 20 красавіка (уключна), пры адсутнасці візы - да 20 сакавіка (уключна) .
      У заяўцы напішыце, калі ласка, свае імя, прозвішча, год нараджэння, месца працы,
дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю.


                                                                                         уверх


       Конкурс адукацыйных матэрыялаў
       Абвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды.
Ноўтбук актыўнаму настаўніку”.
       Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая.
       Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook@gmail.com , да іх далучыце ліст
з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы.
      Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193
                                                                                         уверх


       Конкурс праектаў з удзелам НГА
       Савет Міністраў Паўночных краін выдаткоўвае сродкі на правядзенне супольных
праектаў НГА. Асноўным патрабаваннем зьяўляецца тое, каб у праект былі заангажаваныя
прынамсі тры НГА: адна з краінаў Паўночнай Еўропы, адна з Расіі ці Беларусі і адна з Польшчы
ці краінаў Балтыі.
       Апошні тэрмін прыёму заявак - 11 красавіка.
       Падрабязная інфармацыя і аплікацыйныя формы - на сайце па адрасе:
http://www.norden.org/en/news-and-events/news/ngo-partnership-apply-for-nordic-funding
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                         уверх



      Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі
      Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць
правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі
дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і
іншымі цяжкімі захворваннямі.
      Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.
      Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c
      Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.
+375296162309, Skype: ermkatusha
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                         уверх




                                                                                               8
Конкурс міністэрства замежных справаў Польшчы
       Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя
польска-беларускія праекты-2011”.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 31 сакавіка, 14.00.
       Больш падрабязная інфармацыя знаходзяцца на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў:
http://www.msz.gov.pl/Otwarty,konkurs,na,realizacje,zadania,Wspolne,dzialania,polsko-
bialoruskie,2011,41535.html
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                   уверх


      Фэст беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
       Галоўнай мэтай фестывалю AD.NAK! арганізатары лічаць далейшую выпрацоўку
нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошук новых формаў камунікацыі, адзначэнне
найбольш эфектыўных сярод даўно існых, высвятленне, наколькі якасным камунікацыйным
інструментам з’яўляецца беларуская мова, наколькі эфектыўнай з’яўляецца нацыянальна
арыентаваная рэклама.
       Удзельнікамі Фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку
(рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія
аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.
       Апошні тэрмін падачы прац - 6 чэрвеня.
       Працы ад удзельнікаў прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасах: adnak@budzma.org
і adnak@marketing.by.
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29
177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail adnak@budzma.org. Уся падрабязная інфармацыя
пра Фестываль, яго конкурсную праграму і ўмовы ўдзелу змешчаная на сайце Фестывалю
ADNAK.BY.
      Паводле прэс-рэлізу аргкамітэту




                                                                                            9

Weitere ähnliche Inhalte

Was ist angesagt?

Was ist angesagt? (14)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 

Ähnlich wie Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Ähnlich wie Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 

Mehr von Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 

Mehr von Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com Выпуск 10 (478) ( 24 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Шпацыр па Беларускай Гародні..................................................................................2 Крытычная маса стартуе ў Гродне 25 сакавіка..........................................................2 Анджэй Пачобут зноў невыязны.................................................................................3 Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў......................................3 Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА ...................................................5 Нямецкая арганізацыя шукае партнёра....................................................................6 Конкурс дзіцячага малюнка........................................................................................6 ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў..................................................................7 Клуб Лакальных Лідэраў.............................................................................................7 Семінар у Вільні для журналістаў...............................................................................7 Конкурс адукацыйных матэрыялаў............................................................................8 Конкурс праектаў з удзелам НГА................................................................................8 Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................8 .......................................................................................................................................9 Конкурс міністэрства замежных справаў Польшчы.................................................9 Фэст беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ........................................9
  • 2.  Падзеі: Шаноўныя чытачы! “Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/  уверх Шпацыр па Беларускай Гародні 25 сакавіка ў Гродне адбудзецца бясплатная экскурсія “Шпацыр па Беларускай Гародні”. Вандроўка па гарадскіх вуліцах з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам беларускага нацыянальнага руху, пачнецца ад будынка драмтэатра. Падчас экскурсіі будзе згадвацца беларускае мінулае Гродна – другой сталіцы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вандроўка дасць магчымасць даведацца пра гісторыю беларускіх арганізацый, таварыстваў, школ, культурных і асветніцкіх колаў. Перад экскурсіяй удзельнікі запрашаюцца на ўскладанне кветак да помніка ў Каложскім парку а 18-ай гадзіне. Пасля ўскладання кветак удзельнікаў чакае невялікі сюрпрыз. Пачатак экскурсіі – 19 гадзін каля будынку драмтэатра. Паводле http://t-styl.info  уверх Крытычная маса стартуе ў Гродне 25 сакавіка 23 сакавіка, калі ўжо пайшлі чуткі пра адмену Крытычнай масы, гродзенскія аматары веласпорта нарэшце атрымалі дазвол на правядзенне веснавой акцыі 25 сакавіка. Гэтым разам да раварыстаў далучыцца і начальнік аддзела фізкультуры, спорта і турызму. Па патрабаванні ДАІ, якую клапаціла перадусім бяспека мерапрыемства, арганізатары крытычнай масы былі вымушаныя згадзіцца пачаць акцыю на гадзіну раней – у 18.00 замест звыклых 19 гадзін. Да таго ж маршрут давялося скараціць такім чынам, каб укласціся ў гадзіну. ДАІ аргументавала сваі патрабаванні тым, што цямнее дастаткова рана, таму пажадана скончыць велапрабег , пакуль бачнасць на дарогах застаецца добрай. Маршрут сёлетняй Крытычнай масы выглядае так: Савецкая плошча – стары мост – Савецкіх Памежнікаў – новы мост – Веснавая – Болдзіна – БЛК – Горкага – пл.Леніна – вул.Савецкая – Савецкая плошча. Адзін з арганізатараў, Іван Найдзёнаў: - Крытычная маса пройдзе пад лозунгам “Узаемаразуменне”. Гэта была ініцыятыва ДАІ, каб кожная акцыя мела нейкае прысвячэнне. Гэтым разам ДАІ прапанавала прысвяціць Крытычную масу ўзаемаразуменню паміж усімі ўдзельнікамі дарожнага руху: пешаходамі, раварыстамі, матацыклістамі, аўтамабілістамі. Сцягі з адпаведнай сімволікай будуць на машынах суправаджэння, а для раварыстаў мы рыхтуем спецыяльныя налепкі. 2
  • 3. Асаблівую падзяку за садзеянне мы хочам выказаць начальніку аддзела фізкультуры і спорта аблвыканкамі Руслану Вячаслававічу Красічкаву. Мы хацелі ўжо звярнуцца з лістом ў органы ўлады, каб хоць нехта з іх да нас далучыўся, падтрымаў наш рух, а Руслан Вячаслававіч сам выказаў такое жаданне. Чакаем, што нас назбіраецца чалавек 50-60, для адкрыцця сезона гэта нармальна, найбольш раварыстаў збіраецца ў маі і верасні. Крытычная маса стартуе 25 сакавіка ў 18.00 на Савецкай плошчы. Арганізатары звяртаюцца да ўсіх удзельнікаў з просьбай мець пры сабе светлавое абсталяванне і флікеры на вопратцы і ровары. Паводле http://t-styl.info  уверх Анджэй Пачобут зноў невыязны Пра гэта гродзенскі журналіст даведаўся, калі спрабаваў выехаць у Польшчу на канферэнцыю «Як дэмакратызаваць Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве. Аднак журналіст здолеў даехаць да Варшавы праз Расею і Украіну, пазначае ў сваім блогу Анджэй Пачобут. У 2005 годзе, калі ў Беларусі дзейнічала сістэма штампаў у пашпарце для выезду "ва ўсе краіны свету", Анджэй Пачобут пры вырабе чарговага штампа не атрымаў дакументу назад - яму паведамілі, што суд забараніў замежныя паездкі журналісту. Прычынай забароны на выезд сталася нібыта нясплочванне штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Нагадаем, нядаўна пракуратура Гродзенскай вобласці папярэдзіла Анджэя Пачобута за працу ў "Газэце Выборчай" без акрэдытацыі. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме, скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў. З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт- рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя 3
  • 4. мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска- карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.). Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці. У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных праектаў для мясцовай супольнасці. Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт- рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры, актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай супольнасці. Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй крытэрыяў: - сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду; - гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня); - наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.); - наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць на працягу ліпеня-жніўня; - гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні, аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.). Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці! Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 10 красавіка. Заяўкі дасылайце на эл.адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Конкурс”. Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка. Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне. Форма заяўкі знаходзіцца ў дадатку да “Кронікі”.  уверх 4
  • 5. Валанцёрскія летнікі Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў да ўдзелу ў валанцёрскіх летніках на тэрыторыі Беларусі, а таксама Германіі, Францыі і іншых краін. Летнік Château de Bissy-sur (Bissy Sur Fley, Бургундыя,Францыя), 31 ліпеня – 13 жніўня Удзельнікі ва ўзросце ад 18 гадоў Праца: аднаўленне каменнага мура ўздоўж дарогі да замку Умовы: намёты, гарачая вада, прыбіральня, душ. Летнік Eglise St Martin Mazerat 2 (St Emilion, Aquitaine, Францыя), 19 – 30 жніўня Удзельнікі ва ўзросце ад 18 гадоў Рэстаўрацыйная праца Умовы: намёты, прыбіральня, гарачая вада, душ. Больш за 20 рэстаўрацыйных і экалагічных летнікаў тэрмінам 2-3 тыдні ў розных рэгіёнах Германіі. Летнік “Спадчына Радзівілаў” (Нясвіж, тэрыторыя замка і парка Радзівілаў), 3-17 ліпеня. Удзельнікі: 20 чалавек ва ўзросце 17-30 гадоў + 2 дырэктара лагера. Упарадкаванне, раскопкі і іншая праца. Жыллё ў будынку школы, трохразовае харчаванне, культурная праграма забяспечваюцца арганізатарамі Працоўны дзень – 4-5 гадзін, субота, нядзеля – выходныя. Міжнародны валанцёрскі летнік “Замкі Беларусі” (Залессе, Гродзенская вобл., тэрыторыя палаца Агінскага і парка), 13-26 ліпеня. Удзельнікі: 20 чалавек ва ўзросце 17-30 гадоў + 2 дырэктара. Упарадкаванне, раскопкі і іншая праца. Жыллё ў мясцовай школе, трохразовае харчаванне, культурная праграма забяспечваюцца. Неабходна мець спальнікі і пасцельную бялізну. Працоўны дзень – 4-5 гадзін у дзень, выходныя – субота, нядзеля. Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Запаведныя мясціны Беларусі” (тэрыторыя Нацыянальнага парка Белавежская пушча), 10-24 ліпеня. Удзельнікі: 20 чалавек ва ўзросце 17-30 гадоў + 2 дырэктара. Жыллё ў мясцовай школе, трохразовае харчаванне, культурная праграма забяспечваюцца. Неабходна мець спальнікі. Працоўны дзень – 4-5 гадзін у дзень, выходныя – субота, нядзеля. Акрамя працы, у праграме валанцёрскіх летнікаў – трэнінгі, культурныя мерапрыемствы, экскурсіі, выезды на прыроду. Ахвотныя да ўдзелу павінны запоўніць анкету-заяўку на сайце www.belau.info і накіраваць яе ў Сакратарыят РГА “БелАЮ” ў Мінску. Адбор удзельнікаў праводзіцца на конкурснай аснове. За інфармацыяй звяртайцеся ў РГА “БелАЮ”: Мінск, пр-т Машэрава25, офіс 231, для лістоў: а/с 432, Мінск, 220050 БелАЮ, тэл. 017 237 48 57 (Наталля Кірсанава, Дзмітрый 5
  • 6. Субцэльны), тэл/факс 017 237 87 91, E-mail: camps_belarus@belau.info , info@belau.info, сайт www.belau.info. Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”  уверх Нямецкая арганізацыя шукае партнёра Нямецкая арганізацыя «Internationaler Bauorden» (Міжнародны Будаўнічы Ордэн) шукае сацыяльныя ўстановы на тэрыторыі краін СНД для правядзення міжнародных валанцёрскіх летнікаў. Інтэрнацыянальныя групы валанцёраў могуць бясплатна рамантаваць дамы састарэлых, дзіцячыя садкі, інтэрнаты і іншыя сацыяльна значныя аб’екты. У межах рэалізацыі праекта Міжнародны Будаўнічы Ордэн аплочвае харчаванне валанцёраў. Транспартныя выдаткі – за кошт саміх удзельнікаў. З пытаннямі і прапановамі ( у тым ліку на рускай мове) звяртайцеся на эл. адрас steingraeber@bauorden.de, info@bauorden.de. Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць апісанне запланаванай працы, патлумачыць мэты і матывацыю і каротка паведаміць звесткі пра арганізацыю. Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.bauorden.de . Паводле http://ngo.by  уверх Конкурс дзіцячага малюнка «SmileS. Школьная карта» з 16 сакавіка да 15 мая ладзіць конкурс дзіцячага малюнка «Школа будучыні». Арганізатары прапануюць пафантазіраваць, як будзе выглядаць традыцыйная школа ў далёкай альбо не вельмі будучыні. Магчыма, гэта будзе вялікі касмічны карабель? Вялізны хмарачос, у якім размесціцца школа-інтэрнат? Альбо наадварот невялікі дом, дзе працэс навучання максімальна кампутарызаваны? Малюнкі на тэму “Школа будучыні” дасылайце на адрас news@school-card.ru альбо па пошце: 119311, Масква, Пр-т Вярнацкага, д.8а з пазнакай «Конкурс». Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 15 мая. Для ўдзелу неабходна пазначыць наступныя дадзеныя: - прозвішча і імя дзіцяці - узрост - горад - нумар школы (дзіцячага садка) і класа. Усе атрыманыя малюнкі будуць апублікаваныя на спецыяльнай старонцы конкурса на сайце «SmileS.Школьная карта», дзе кожны наведвальнік зможа прагаласаваць за ўпадабаны малюнак. Колькасць малюнкаў ад аднаго аўтара неабмежаваная. Пераможцы галасавання атрымаюць каштоўныя прызы: ноутбукі, прыстаўкі Sony PC і г.д. Больш падрабязная інфармацыя – на сайце «SmileS.Школьная карта». 6
  • 7.  уверх Не спазьніся!  уверх ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў Рэспубліканская моладзевая арганізацыя «Еўрапейская Моладзевая Прадпрымальніцкая Ініцыятыва» шукае ў абласных цэнтрах Беларусі прадстаўнікоў для ўдзелу ў цыкле бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў па прафарыентацыі моладзі ў галіне прадпрымальніцтва ў межах праекта «Маладыя прадпрымальнікі Беларусі. Развіццё праз дыялог». Мэта праекта –садзейнічаць развіццю моладзевага прадпрымальніцтва ў Беларусі праз правядзенне цыкла адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі, дыялог з органамі ўлады РБ і наступную заканатворчую ініцыятыву. Для прадстаўнікоў у абласных цэнтрах прадугледжана аплата працы і іншыя бонусы. Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – да 1 красавіка. Рэзюмэ дасылайце на эл.адрас: euroyouthenterprise@gmail.com.  уверх Клуб Лакальных Лідэраў Малапольскае Адукацыйнае Таварыства (новы Сонч, Польшча), Цэнтр Сацыяльнага Партнёрства (Гомель, Беларусь) у супрацы з Прафсаюзам РЭП (Беларусь) у межах праграмы PolishAid запрашаюць беларускую моладзь да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў. Ахвотныя да ўдзелу мусяць накіраваць заяўку па адрасе asswift@gmail.com . Апошні тэрмін - 20 красавіка. Кваліфікацыйная размова з удзельнікамі – 20-23 траўня. Навучанне адбудзецца ў перыяд з 1 да 24 ліпеня ў г.Новы Сонч. З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара праекта Андрэя Стрыжака: +375297341499, +375445100511, asswift@gmail.com, Skype: asswift  уверх Семінар у Вільні для журналістаў Сябры ГА «БАЖ» запрашаюцца да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці, які ладзіцца 2–7 мая ў Вільні. 7
  • 8. Ахвотным да ўдзелу трэба выслаць на адрас press@baj.by ліст з пазнакай «бяспека». Апошні тэрмін - да 20 красавіка (уключна), пры адсутнасці візы - да 20 сакавіка (уключна) . У заяўцы напішыце, калі ласка, свае імя, прозвішча, год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю.  уверх Конкурс адукацыйных матэрыялаў Абвешчаны чарговы конкурс для беларускіх адукатараў “Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку”. Апошні тэрмін прыёму матэрыялаў - да 20 мая. Свае матэрыялы дасылайце на эл. адрас KonkursNotebook@gmail.com , да іх далучыце ліст з апісаннем таго, як вашая распрацоўка будзе спрыяць выхаванню свабоднай асобы. Паводле http://www.nastaunik.info/news/?id=5193  уверх Конкурс праектаў з удзелам НГА Савет Міністраў Паўночных краін выдаткоўвае сродкі на правядзенне супольных праектаў НГА. Асноўным патрабаваннем зьяўляецца тое, каб у праект былі заангажаваныя прынамсі тры НГА: адна з краінаў Паўночнай Еўропы, адна з Расіі ці Беларусі і адна з Польшчы ці краінаў Балтыі. Апошні тэрмін прыёму заявак - 11 красавіка. Падрабязная інфармацыя і аплікацыйныя формы - на сайце па адрасе: http://www.norden.org/en/news-and-events/news/ngo-partnership-apply-for-nordic-funding Паводле рассылкі belngo.info  уверх Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі. Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл. +375296162309, Skype: ermkatusha Паводле рассылкі БАСР  уверх 8
  • 9. Конкурс міністэрства замежных справаў Польшчы Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”. Апошні тэрмін падачы заявак - 31 сакавіка, 14.00. Больш падрабязная інфармацыя знаходзяцца на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў: http://www.msz.gov.pl/Otwarty,konkurs,na,realizacje,zadania,Wspolne,dzialania,polsko- bialoruskie,2011,41535.html Паводле рассылкі belngo.info  уверх Фэст беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Галоўнай мэтай фестывалю AD.NAK! арганізатары лічаць далейшую выпрацоўку нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошук новых формаў камунікацыі, адзначэнне найбольш эфектыўных сярод даўно існых, высвятленне, наколькі якасным камунікацыйным інструментам з’яўляецца беларуская мова, наколькі эфектыўнай з’яўляецца нацыянальна арыентаваная рэклама. Удзельнікамі Фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў няма. Апошні тэрмін падачы прац - 6 чэрвеня. Працы ад удзельнікаў прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасах: adnak@budzma.org і adnak@marketing.by. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail adnak@budzma.org. Уся падрабязная інфармацыя пра Фестываль, яго конкурсную праграму і ўмовы ўдзелу змешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY. Паводле прэс-рэлізу аргкамітэту 9