Diese Präsentation wurde erfolgreich gemeldet.
Wir verwenden Ihre LinkedIn Profilangaben und Informationen zu Ihren Aktivitäten, um Anzeigen zu personalisieren und Ihnen relevantere Inhalte anzuzeigen. Sie können Ihre Anzeigeneinstellungen jederzeit ändern.

Re:Песьняры

6.090 Aufrufe

Veröffentlicht am

Праект «Re:Песьняры» прымеркаваны да 45-годзьдзя заснаваньня вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Песьняры»

Прэзэнтацыя падрыхтавана для Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
2015

Veröffentlicht in: Kunst & Fotos
  • Als Erste(r) kommentieren

  • Gehören Sie zu den Ersten, denen das gefällt!

Re:Песьняры

  1. 1. кіраўнік праекту: Сяргей Будкін
  2. 2. Праект «Re:Песьняры» прымеркаваны да 45-годзьдзя заснаваньня вакальна- інструмэнтальнага ансамблю «Песьняры» Кіраўнік праекту Сяргей Будкін: «Гэты юбілей — добрая нагода паказаць, наколькі „Песьняры“ паўплывалі на беларускую сучасную музыку. „Re:Песьняры“— справаздача музыкаў новага пакаленьня, іх своеасаблівы адказ і водгук на тое, што зрабілі Мулявін ды яго паплечнікі».
  3. 3. Гэта даніна павагі ансамблю, якi да гэтага часу мае ўплыў на творцаў, аматараў музыкі, звычайных людзей, ды спроба ўвесьці яго творы ў новы музычны кантэкст. Мы хацелі абудзіць цікавасьць у цяперашняй моладзі, якая часьцяком паблажліва ставіцца да рэтра. Гэтак «перазагрузіць» творчасьць «Песьняроў». Але пры гэтым мы не заігрывалі з сучаснай публікай, а пастараліся паказаць ёй, як нібыта мiнулае можа адпавядаць дню сёньняшняму.
  4. 4. «RE:ПЕСЬНЯРЫ» — гэта афіцыйны трыб’ют ВІА «Песьняры» Мы прапанавалі паўдзельнічаць у праекце музыкам айчыннай альтэрнатыўнай сцэны, якія актыўна выступаюць, заяўляюць пра сябе ў беларускай (і ня толькі) музычнай прасторы ды валодаюць індывідуальнасьцю. Артысты пераасэнсавалі беларускамоўную песьняроўскую спадчыну праз уласьцівае менавіта ім успрыняцьце музыкі.
  5. 5. Рэалізацыя. Крок першы Запіс песень ды вырашэньне пытаньня аўтарскіх правоў Akute — Алеся Akana — Каляда Хор «Унія» — Пагоня* Палац — Завушніцы* Detroit — Чырвона ружа Dzieciuki — А хто там ідзе Tonqixod — Гусьляр (фрагмэнт) Сяргей Пукст — Александрына* Зьміцер Вайцюшкевіч — Вераніка Pomidor/off — Скрыпяць мае лапці Re1ikt — Жураўлі на Палесьсе ляцяць BosaeSonca — Ты мне вясною прысьнілася P.S. SP Kava&Angst — Думалі *Распараджальніца правоў Сьвятлана Пенкіна забараніла да ўсялякага выкарыстаньня творы аўтарства Ўладзімера Мулявіна, таму яны не былі прэзэнтаваныя ў межах праекту. **У праекце таксама плянаваўся ўдзел гурта Naka, які абраў для выкананьня «Малітву» на словы Янкі Купалы, але, на вялікі жаль, аўтар арыгінальнай музыкі да гэтай кампазіцыі Алег Моўчан катэгарычна забараніў выкарыстоўваць яго твор. Гісторыю канфлікту можна адсачыць тут.
  6. 6. Рэалізацыя. Крок другі Прасоўваньне 1. Разьмяшчэньне матэрыялаў на tuzin.fm, budzma.by, tut.by, nn.by ды іншых сайтах-партнэрах. 2. Стварэньне адмысловага дызайну ад студыі «Адліга» 3. Прэзэнтацыя прома-роліку (рэжысэр — Арцём Лобач) https://www.youtube.com/watch?v=XuO8oOShHTo
  7. 7. Рэалізацыя. Крок трэці Канцэртная прэзэнтацыя 12 верасьня 2014 у клюбе Re:Public Канцэрт распачаў Зьміцер Вайцюшкевіч (гэта быў яго першы дазволены выступ за апошнія некалькі год), а адмысловым госьцем стаў БДА «Песьняры» Засьпявалі таксама Сяргей Пукст, SP Kava ды Angst, Tonqixod, Pomidor/off, Akute ды Naka Фота: budzma.by
  8. 8. Вынікі У межах праекту было прэзэнтавана 10 творчых пераасэнсаваньняў Творы і сам праект атрымалі разнастайныя і неабыякавыя водгукі. RE:Песьняры дагэтуль абмяркоўваюцца ў Сеціве і, адпаведна, прыцягваюць увагу да музычнай спадчыны «Песьняроў». А праз увагу і набытую любоў да мастацтва сваёй краіны і нараджаецца, умацоўваецца ў людзях і любоў да роднай культуры, мовы, Радзімы наогул.
  9. 9. «Хачу сказаць усім удзельнікам праекту „Re:Песьняры“ вялікі дзякуй за тое, што яны працягваюць тое, што некалі адкрыў Уладзімер Георгіевіч Мулявін, зь якім мы разам былі яшчэ з часоў гурта „Лявоны“. Гэты праект працягвае творчы шлях беларускай песьні. Песьні і паэзіі, бо шмат песень напісана на вершы беларускіх паэтаў». Ігар Лучанок Падрыхтавана для Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! 2015

×