SlideShare a Scribd company logo
1 of 47
Download to read offline
ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ
ДАТЫ БЕЛАРУСІ
2022
ПОЛАЦК
1160 гадоў з часу першага ўпамінання (862)
Полацк - самы старажытны горад Беларусі і адзін
з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян.
Датай заснавання Полацка лічыцца першае
ўпамінанне аб ім у старажытным славянскім
летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862
годам.
З Полацка сапраўды пачынаецца Беларусь, тут
вытокі яе дзяржаўнасці і культуры. Усяслаў
Чарадзей і Рагнеда, святая Ефрасіння і Лазар
Богша, Францыск Скарына і Сімяон Полацкі... Усе
гэтыя імёны, якія ззяюць у нашай гісторыі,
загарэліся сваім яркім святлом у Полацку -
найстаражытнейшым горадзе краіны.
ЯГАЙЛА (1352-1434)
670 гадоў з дня нараджэння
Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі.
Родапачынальнік дынастыі польскіх каралёў
Ягелонаў.
Яго кіраванне адзначылася Грамадзянскай вайной
1381-92 гадоў за ўладу ў ВКЛ, заключэннем
дынастычнага саюза з Польшчай - Крэўскай уніяй,
шматлікімі саюзамі і войнамі з Тэўтонскім
Ордэнам.
Ён стаяў на чале польска-літоўска-рускай арміі,
якая разбіла пад Грунвальдам Тэўтонскі ордэн.
Пасля панесенай паразы Тэўтонскі ордэн
заключыў з Польскім каралеўствам і Вялікім
княствам Літоўскім мірны дагавор.
Пры Ягайла на беларускія землі прыйшло
Магдэбургскае права - аснова гарадскога
самакіравання. Першымі гарадамі, якія атрымалі
гэта права, былі Вільня, Брэст і Гродна.
МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ (1577-1633)
450 гадоў з дня нараджэння
Вучоны, філосаф, пісьменнік, святар - быў адным з
найбуйнейшых інтэлектуалаў свайго часу. З’яўляецца
яркім прадстаўніком старабеларускай палемічнай
літаратуры. Самы знакаміты яго твор - «Трэнас, альбо
Плач святой усходняй царквы». Дзякуючы багатай
вобразнасці, уменню аўтара карыстацца алегорыяй і
сімваламі «Трэнас» стаў вяршыняй тагачаснай
палемічнай прозы.
Актыўна ўдзельнічаў і ў грамадскім і царкоўным
жыцці, займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю.
Садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага
брацтва, быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве,
архіепіскапам Полацкім.
Аўтap cлaвyтaй "Гpaмaтыкi cлaвянcкaй", у якой
першым y гicтopыi cлaвянcкaгa мoвaзнaўcтвa
нaвyкoвa cicтэмaтызaвaны кypc гpaмaтыкi
цapкoўнacлaвянcкaй мoвы, выклaўшы яe чaтыpы
acнoўныя (як лiчылacя ў тыя чacы) чacткi: apфaгpaфiю,
этымaлoгiю, ciнтaкcic, пpacoдыю.
250 гадоў таму адбыўся першы
падзел Рэчы Паспалітай (1772)
Першы з трох падзелаў Рэчы Паспалітай
паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй, пасля якіх
Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты
Еўропы, адбыўся ў 1772 годзе.
Згодна з ім, Усходняя Беларусь адышла да
Расіі, паўднёвая Польшча і заходняя Украіна
да Аўстрыі, а Польскае Памор'е было
акупавана Прусіяй.
30 верасня 1773 года гэтае рашэнне было
зацверджана Асобным сеймам, скліканым у
Варшаве. Супраць гэтага выступілі толькі
тры амбасадары ў сойме: Тадэвуш Рэйтан,
Самуіл Корсак і Станіслаў Багушэвіч.
ІГНАТ ДАМЕЙКА (1802-1889)
220 гадоў з дня нараджэння
Навуковец, рэфарматар, геолаг, мінеролаг, мемуарыст.
Член таварыства філаматаў, удзельнік Лістападаўскага
паўстання 1830-1831 гадоў.
Правёў большую частку жыцця і памёр у Чылі. Рэктар
Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі.
Праводзіў разнастайныя даследаванні. Камплектаваў
мінэралягічныя калекцыі, заснаваў фізычную лябараторыю,
навуковую бібліятэку, заалагічную калекцыю.
Навуковыя працы, якіх налічваецца каля 130, пісаў
пераважна па-француску і іспанску. Стварыў падручнікі па
хіміі i мінэралогіі.
У 1845 годзе выдаў кнігу на іспанскай мове з апісаннем
побыту, культуры і мовы індзейцаў араўканаў, у далейшым
перакладзеную на некалькі моваў.
Імя Дамейкі носіць вулканічны ланцуг гораў у Андах;
мінэрал дамейкіт; фіялкавая кветка; малая плянэта 2784;
шэраг аб’ектаў тапанімікі і грамадзкіх установаў па ўсім
сьвеце.
НАПАЛЕОН ОРДА (1807-1882)
215 гадоў з дня нараджэння
Знакаміты мастак, кампазітар і піяніст, жыццё і
творчасць якога звязаны з Беларуссю.
Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя з уласнай
ініцыятывы і на ўласныя сродкі стварыў
своеасаблівы збор помнікаў Беларусі. Даў абяцанне
намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не
разбурыліся.
Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы,
Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з
жыццём вядомых людзей.
Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак,
маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў - больш за 1000
малюнкаў і акварэляў. Сёння з іх паўстае маляўнічы
вобраз нашай радзімы, якой яна была больш за сто
гадоў таму назад.
ЭДВАРД АНТОНІ
ВАЙНІЛОВІЧ (1847-1928)
175 гадоў з дня нараджэння
Гаспадарчы і палітычны дзеяч.
Увайшоў у гісторыю ў першую чаргу як ініцыятар і
спонсар будаўніцтва Чырвонага касцёла, які стаў
візітоўкай Мінска.
Быў ганаровым міравым суддзёй Слуцкага павета,
віцэ-старшынём Мінскага Таварыства Сельскай
Гаспадаркі. Тройчы абіраўся ў расійскую
Дзяржаўную Думу. Быў чальцом Дзяржаўнай Рады
Расіі ад Менскай губерні.
Сымпатызаваў беларускаму руху, фінансава
падтрымліваў яго. Напрыклад, фінансаваў газеты
"Наша Ніва", часопісы "Саха" і "Лучынка", і самае
важнае дарэвалюцыйнае беларускае выдавецтва -
"Загляне сонца і ў наша ваконца".
ВІТОЛЬД БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (1872-1957)
150 гадоў з дня нараджэння
Вядомы беларускі жывапісец-імпрэсіяніст.
У гісторыю рускага і беларускага мастацтва канца
XIX - першай паловы ХХ стагоддзя увайшоў як
майстар лірычнага пейзажа.
Для яго твораў характэрны тонкае адчуванне
колеру, своеасаблівае лірычнае гучанне. Мастак
карыстаецца ўдалым спалучэннем мяккага
серабрыста-бэзавага і зеленаватага колераў. Яго
карціны і шматлікія эцюды вылучаюцца асаблівай
тонкасцю, мяккасцю і непаўторным лірызмам,
глыбінёй успрымання і перадачы жывой прыроды.
У Беларусі знаходзяцца 444 палатны мастака.
Найбольшую калекцыю яго твораў можна бачыць
у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі
Беларусь.
ЯНКА КУПАЛА (1882-1942)
140 гадоў з дня нараджэння
Класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з
заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і
сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Выступаў як паэт, драматург, публіцыст,
перакладчык, грамадскі дзеяч.
Духоўны лідэр беларускага нацыянальнага
адраджэння.
Народны паэт Беларусі.
Яго вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці -
нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму
разняволенню людзей, раскрытай на высокім
мастацкім узроўні, заставалася нязменнай і
бясспрэчнай у часе.
Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх
мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць
сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і
выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай
форме.
ЯКУБ КОЛАС (1882-1956)
140 гадоў з дня нараджэння
Класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з
заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і
сучаснай літаратурнай мовы.
Народны паэт Беларусі.
Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст,
перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч.
Сярод яго творчых дасягненняў найбольш важкімі
з’яўляюцца пашырэнне жанравых магчымасцяў
беларускай літаратуры, выкарыстанне шырокай і
актуальнай тэматыкі ў паэтычных і празаічных
творах, узбагачэнне паэзіі філасофскай і
пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу,
закладанне асноў беларускага рамана і беларускай
дзіцячай літаратуры, філасофскае асэнсаванне
рэчаіснасці праз алегарычны аповед, станаўленне
норм беларускай літаратурнай мовы.
МАРК ШАГАЛ (1887-1985)
135 гадоў з дня нараджэння
Графік, жывапісец, сцэнограф.
Выбітны майстар авангарднага мастацтва ХХ
стагоддзя, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў
Беларусі.
Его мастацтва ўражвае разнастайнасцю і не
паддаецца строгай класіфікацыі. Аўтарскі стыль,
які спалучае экспрэсію і нетрадыцыйную
мастацкую манеру, фармаваўся пад уплывам
кубізму, фавізму, арфізму. У палотнах майстра
праявіліся яго асаблівы светапогляд і рэлігійныя
погляды.
Усё жыццё ён працягваў эксперыментаваць у
розных тэхніках і жанрах. У яго творчай
спадчыне – кніжныя ілюстрацыі, графіка,
сцэнаграфія, мазаікі, вітражы, шпалеры,
скульптура, кераміка.
Жывапісец пакінуў след і ў літаратуры: яго паэзія,
эсэ і аўтабіяграфічная кніга "Маё жыццё"
атрымалі сусветную славу.
ЗОСЬКА ВЕРАС (1892-1991)
130 гадоў з дня нараджэння
Беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.
Актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня
першай паловы ХХ стагоддзя.
Друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве».
Супрацоўнічала з «Беларускай хаткай», дзе пасябравала
з Максімам Багдановічам.
Аўтарка і складальніца «Беларуска-польска-расейска-
лацінскага батанічнага слоўніка», брашуры «Гісторыя
ўжывання зёлак у лячэнні», кнігі вершаў і апавяданняў
для дзяцей «Каласкі», перакладаў п’ес на беларускую
мову.
Напісала ўспаміны пра Максіма Багдановіча «Пяць
месяцаў у Менску».
Была ў ліку заснавальнікаў Таварыства беларускай
культуры ў Літве.
Вяла перапіску і сябравала са шматлікімі беларускімі
грамадзкімі дзеячамі ды літаратурнымі асобамі.
АНАТОЛЬ ТЫЧІНА (1897-1986)
125 гадоў з дня нараджэння
Беларускі графік, патрыярх беларускай каляровай
лінагравюры.
Адзін са стваральнікаў беларускай графікі ХХ
стагоддзя, з яго імем звязана станаўленне такіх відаў
графікі, як кніжная, станковая, газетна-часопісная,
экслібрыс.
Лепшым яго творам уласцівы паэтычнасць, тонкі
лірызм, дакладны малюнак, багацце тэхнічных
прыёмаў.
У пошуках нацыянальнага стылю афармлення
звяртаўся да традыцый народнага мастацтва.
Тэму Мінска можна назваць скразной у творчасці
мастака. Сярод шматлікіх графічных твораў мастака,
прысвечаных Мінску - сапраўдныя шэдэўры беларускай
графікі.
Майстар экслібрыса, ім было створана больш за
дваццаць экслібрысаў для бібліятэк вядомых людзей.
ІРМА ЯЎНЗЕМ (1897-1975)
125 гадоў з дня нараджэння
Беларуская камерная спявачка.
Прысвяціла ўсё сваё жыццё народнай песні, збірала і
выконвала песні народаў свету.
У яе каласальным рэпертуары, сабраным па макулінках
у фальклорных экспедыцыях, заўсёды была
сапраўдная народная песня ў яе аўтэнтычным
выглядзе.
Яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні
розных народаў на іх мовах з эстрады. У яе
рэпертуары было больш за 5 тысяч песень на 60 з
лішнім мовах і прыслоўях.
Дзякуючы ёй упершыню і беларуская песня, якая
гучала раней па вёсках, выйшла на канцэртную
эстраду. Яна сабрала каля ста беларускіх народных
песень. Сярод іх такія шэдэўры, як "Песня пастуха" ці
"Калыхалачка".
ВАСІЛЬ ШАШАЛЕВІЧ (1897-1941)
125 гадоў з дня нараджэння
Беларускі драматург і паэт.
Разам з сёстрамі і братам стварыў тэатральны
калектыў, для якога пісаў п’есы.
Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у
сярэдзіне 1920-х гадоў апавяданнямі і
драматычнымі творамі. Друкаваўся ў часопісе
««Узвышша».
Перакладаў на беларускую мову драматычныя
творы Антона Чэхава, раманы Івана Тургенева.
Досыць прафесійна граў на віяланчэлі і
скрыпцы, маляваў, пісаў сцэнарыі для кіно,
збіраў і апрацоўваў народныя песні.
ЯЗЭП ПУШЧА (1902-1964)
120 гадоў з дня нараджэння
Беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Адна з найбуйнейшых фігур літаратурнага руху ў
Беларускай ССР даваеннай пары.
Адзін з арганізатараў літаратурных аб'яднанняў
"Маладняк" і "Узвышша".
Паэзія Пушчы апявала новае савецкае жыццё,
раскрывала радасны стан разняволенага
працаўніка - часта праз ранішні, вясновы пейзаж. Ёй
уласцівыя глыбокі лірызм, танальнасць светлай
споведзі-разважання, выкарыстанне сродкаў
народнай песні.
Для яго твораў пасляваеннага часу характэрна
ўзбагачэнне ўтрымання, пашырэнне паэтычнага
далягляду.
Асобныя творы паэта пакладзены на музыку.
АЛЯКСАНДР ВОІНАЎ (1902-1987)
120 гадоў з дня нараджэння
Беларускі архітэктар.
Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў
буйных архітэктурных збудаванняў, адзін з
арганізатараў эксперыментальнага і аб’ёмна-
блочнага будаўніцтва ў Беларусі.
Сярод яго аўтарскіх работ шэраг значных
архітэктурных праектаў Мінска: гасцініца
«Свіслач», Палац піянераў і школьнікаў, Інстытут
фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ
і абкама КПБ.
Стаяў ля вытокаў стварэння Саюза архітэктараў
рэспублікі, быў членам праўлення Саюза і яго
старшынёй, з’яўляўся аўтарам звыш 60 навуковых
прац па праблемах развіцця архітэктуры.
МАКСІМ ТАНК (1912-1995)
110 гадоў з дня нараджэння
Беларускі і савецкі паэт, перакладчык,
грамадскі дзеяч.
Класік беларускай літаратуры.
Яго паэзія ўражвае разнастайнасцю тэм,
вобразаў, форм, творчым засваеннем
нацыянальнай паэтычнай традыцыі і
наватарствам.
Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю яго
творчасць - радзіма ў самых розных яе праявах:
гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і
паданнях, праца, песні, мары народа,
жывапісная прырода, мілагучная родная мова.
Народны паэт Беларусі.
СЯРГЕЙ АСТРЭЙКА (1912-1937)
110 гадоў з дня нараджэння
Беларускі паэт, творца міжваеннага пакалення.
Пры жыцці паэт так і не паспеў выдаць ніводнай
кнігі; няшмат у яго было і публікацый у друку.
Але яго паэмы «Змарагды кроз» і «Бенгалія»
атрымалі высокія ацэнкі сучаснікаў. Першая з іх
уяўляе з сябе рамантычна-філасофскі роздум паэта
над шляхамі развіцця роднага краю, другая
прысвечана вызваленчаму руху бенгальскага
народа ў часы каланіяльнай залежнасці.
УЛАДЗІМІР КАРОЛЬ (1912-1980)
110 гадоў з дня нараджэння
Беларускі і савецкі архітэктар.
З яго іменем звязаны першыя крокі па аднаўленні
беларускіх гарадоў, разбураных у гады Вялікай
Айчыннай вайны.
Сумесна з суаўтарамі распрацаваў у 1948-1969 гадах
генеральны план Мінска. Праектаваў цэнтральную
плошчу Мінска, Галоўны паштамт, Цэнтральны
тэлеграф, помнік на плошчы Перамогі.
Быў таксама адным з аўтараў Мемарыяльнага
комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.
Аўтар і рэдактар прац па архітэктуры і
горадабудаўніцтве.
Стварыў серыю з 15 алоўкавых малюнкаў, на якіх
зафіксаваны тыя архітэктурныя помнікі, якія пасля
былі знішчаны.
МІХАІЛ САВІЦКІ (1922-1995)
100 гадоў з дня нараджэння
Жывапісец, народны мастак БССР, адзін з сімвалаў
беларускага мастацтва ХХ стагоддзя.
Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-
экспрэсіўнае раскрыццё гістарычных і сучасных тэм.
Ён аўтар больш за 200 тэматычных карцін.
Вышэйшым увасабленнем яго творчасці сталі раннія
працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, цыкл
карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечаны трагедыі
канцэнтрацыйных лагераў і цыкл работ "Чорная
быль" аб трагедыі Чарнобыля.
Немалаважнае месца ў творчасці мастака займае
хрысціянская тэматыка.
Праславіўся як партрэтыст. Стварыў шмат партрэтаў
вядомых сучаснікаў.
У 2006 годзе мастаку прысвоена званне Героя
Беларусі.
АЛЕСЬ МАХНАЧ (1922-2001)
100 гадоў з дня нараджэння
Беларускі драматург, празаік, публіцыст.
Яго вершы, нарысы, рэцэнзіі з’яўляліся ў
рэспубліканскім перыядычным друку.
За гады творчай працы напісаў каля пяці дзясяткаў
аднаактовых п’ес, камедый, сцэнак, скетчаў,
інтэрмедый.
Часта звяртаўся ў творчасці да тэмы абароны
Брэсцкай крэпасці.
Найбольш вядомая яго п'еса “Гаўрошы Брэсцкай
крэпасці”, галоўнымі героямі якой сталі дзеці,
абаронцы Брэсцкай крэпасці.
ГЕНРЫХ ВАГНЕР (1922-2000)
100 гадоў з дня нараджэння
Беларускі кампазітар, музыкант.
Лічыцца адным са стваральнікаў беларускай
інструментальнай музыкі. Ён аўтар чатырох
сімфоній, трох канцэртаў для фартэпіяна з
аркестрам, канцэрта для віяланчэлі з аркестрам,
канцэртнай фантазіі для скрыпкі з аркестрам.
Менавіта ў жанры канцэрта кампазітар найбольш
поўна раскрыў выразныя і тэхнічныя магчымасці
музычнага інструмента.
Яго творы захапляюць слухачоў дынамікай руху,
нясгаснай энергіяй, жыццялюбствам і аптымізмам,
адкрытай эмацыянальнасцю.
Усё гэта вызначае індывідуальны музычны стыль.
Пры гэтым кампазітар імкнецца злучыць традыцыі
беларускай музычнай культуры з сучаснымі
дасягненнямі.
ГЕОРГІЙ ВОЛКАЎ(1922-2000)
100 гадоў з дня нараджэння
Беларускі і рускі акцёр і рэжысёр, народны артыст
БССР.
У 1944 годзе ён пераехаў у Беларусь і стаў артыстам
толькі створанага Брэсцкага абласнога
драматычнага тэатра. У 1950 годзе стаў рэжысёрам
гэтага тэатра, у 1965 - галоўным рэжысёрам.
Яго артыстычная індывідуальнасць выявілася ў
стварэнні характэрных выяў, у якіх спалучаліся
псіхалагізм і ўдала знойдзены вонкавы малюнак
ролі.
Выразнай сцэнічнай формай вылучаліся і яго
рэжысёрскія працы.
Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай
драматургіі.
АЛЬГЕРД МАЛІШЭЎСКІ(1922-1989)
100 гадоў з дня нараджэння
Беларускі мастак.
Ён адзін з тых, хто сцвярджаў сваё мастацтва ў 1960-
я гады. Яго творчасць праходзіла эвалюцыю ад
карцін-рэпартажаў, карцін-ілюстрацый, якімі былі яго
самыя першыя работы, да твораў высокага
мастацкага гучання. Ей ўласцівы адкрытая
эмацыянальнасць, імкненне да жывапісна-
пластычных пошукаў.
Актыўна працаваў у галіне пейзажа, нацюрморта,
партрэта, над тэматычнымі палотнамі. Дыяпазон
сюжэтна-тэматычных карцін вельмі шырокі:
гераічная барацьба савецкага народа супраць
фашызму, лёс беспрытульных у гады грамадзянскай
вайны, падзеі сучаснасці. Напісаў некалькі вялікіх
палотнаў з партрэтамі дактароў.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным
мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага
выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах
Беларускага саюзу мастакоў.
АЛІМПІЯДА ШАХ-ПАРОН (1922-2009)
100 гадоў з дня нараджэння
Беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай
ССР.
З 1 жніўня 1947 года і да апошніх дзён жыцця яна
працавала ў Рускім драматычным тэатры. Сыграла ў
тэатры каля 100 роляў.
Яна была выканаўцай шырокага творчага дыяпазону,
якой падуладны і драматычныя, і характарна-
камедыйныя ролі.
Яе мастацкай індывідуальнасці уласціва глыбокае
пранікненне ў сутнасць сцэнічнага характару,
эмацыянальнасць, мяккі гумар, тонкая іронія, лірызм
і драматызм.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ (1922)
100 гадоў з дня заснавання
Галоўная бібліятэка краіны была заснавана 15
верасня 1922 года пры Беларускім дзяржаўным
універсітэце і атрымала назву Беларускай
дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі.
У 1926 годзе Беларуская дзяржаўная бібліятэка
стала самастойнай установай. У 1932 годзе
бібліятэцы было прысвоена імя У. І. Леніна.
У 1992 годзе, ужо ў суверэннай дзяржаве, яна
атрымала новую назву - Нацыянальная бібліятэка
Беларусі.
Сёння галоўная бібліятэка краіны - сучасны
інфармацыйны, навукова-даследчы,
сацыякультурны і сацыяпалітычны цэнтр.
На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА
было прынята рашэнне аб унясенні 100-годдзя
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных
дат ЮНЕСКА.
«ПОЛЫМЯ» (1922)
100 гадоў з пачатку выдання
Літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс
з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім
выданнем. Ён выдаецца з снежня 1922 года. У яго
стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры
Янка Купала і Якуб Колас.
Ў склад рэдакцыйнай калегіі у розныя гады ўваходзілі
Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад
Ігнатоўскі, Міхась Чарот і іншыя.
Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы
Платон Галавач, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і
народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў,
Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль
Быкаў, Іван Шамякін, а таксама Уладзімір Караткевіч,
Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка.
Трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя
папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, працягваюцца ў
творах сучасных аўтараў гэтага аўтарытэтнага выдання.
Сёння часопіс ўваходзіць у склад Выдавецкага дома
«Звязда».
ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
(ІНБЕЛКУЛЬТ) (1922)
100 гадоў з часу адкрыцця
Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) - першая
навуковая ўстанова Беларусі ў найноўшы перыяд яе
гісторыі. Ён узнік і дзейнічаў ва ўмовах рэалізацыі
нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася савецкай
уладай.
Інстытут быў заснаваны 30 студзеня 1922 у Мінску на
базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы
БССР.
Інбелкульт адкрыў беларусам і ўсяму свету народ з яго
мовай, культурай, гісторыяй, краіну з яе прыродай і
нетрамі. Ён сфармаваў навуковыя веды пра яе,
ператварыўшы Беларусь у адзін з цэнтраў навуковага
жыцця са сваёй інтэлектуальнай элітай. Ён запусціў
працэс самапазнання беларускай нацыі.
У 1928 годзе на базе Інстытута была заснавана
Беларуская акадэмія навук.
МІКАЛАЙ ЧАРГІНЕЦ (1937)
85 гадоў з дня нараджэння
Беларускі пісьменнік і палітычны дзеяч.
Стаў першым беларускім пісьменнікам, які
звярнуўся да жанру міліцэйскага дэтэктыва. Аўтар
каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з
якіх - вострасюжэтныя дэтэктывы, некалькіх
кінасцэнарыяў і спектакляў.
Яго творам уласцівы сюжэт, заснаваны на фактах,
дынамічнасць падзей і нарастанне па меры
набліжэння да развязкі.
З лістапада 2005 года - старшыня праўлення ГА
«Саюз пісьменнікаў Беларусі».
БАРЫС ЛУЦЭНКА (1937-2020)
85 гадоў з дня нараджэння
Беларускі тэатральны рэжысёр, народны артыст
Беларусі.
Працаваў рэжысёрам Нацыянальнага тэатра імя Янкі
Купалы, галоўным рэжысёрам Нацыянальнага
акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага,
галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра. Быў
рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя М.Горкага.
Паставіў больш за 100 спектакляў. Ставіў спэктаклі ў
тэатрах Берліну, Вільні, Жэневы.
Найлепшымі яго пастаноўкамі ў Рускім тэатры
лічацца "Макбет" і "Гамлет", у Берліне - "Рэвізор". На
кінастудыі "Беларусьфільм" зняў фільм "Раскіданае
гняздо».
ДЗМІТРЫ СМОЛЬСКІ (1937-2017)
85 гадоў з дня нараджэння
Савецкі і беларускі кампазітар.
Яго творчасць цесна звязана з рознымі
напрамкамі сучаснага музычнага мастацтва. Яго
оперы, сімфоніі, араторыі адрозніваюцца яркай
індывідуальнасцю стылю, арыгінальнасцю
творчых задум. Яны належаць да тых узораў, якія
вызначылі адну з вядучых ліній беларускай
сімфанічнай музыкі ў ХХ стагоддзі.
Яркая вобразнасць, прыцягненне да
экспрэсіўнасці аркестравага пісьма, тонкая
матыўная работа, арыгінальнае выкарыстанне
народных мелодый, пастаянныя пошукі ў галіне
жанру - характэрныя рысы яго кампазітарскага
стылю.
АЛЯКСАНДР МЯДЗВЕДЬ (1937)
85 гадоў з дня нараджэння
Беларускі спартсмен і трэнер.
Барэц вольнага стылю, тры разы станавіўся
алімпійскім чэмпіёнам па вольнай барацьбе (1964,
1968, 1972), прычым у трох розных вагавых
катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай).
7 разоў станавіўся чэмпіёнам свету, 3 разы -
чэмпіёнам Еўропы, 9 разоў станавіўся чэмпіёнам
СССР.
У 1972 годзе нёс флаг СССР на цырымоніі адкрыцця
Алімпіяды ў Мюнхене.
Прызнаны найлепшым барцом вольнага стылю
мінулага стагоддзя.
Уладальнік спецыяльнага прыза «За высакароднасць
у спорце», заснаванага ЮНЕСКА. Прызнаны лепшым
барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.
З 1970 года ў Беларусі праводзіцца традыцыйны
міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы
Аляксандра Мядзведзя.
ПЁТР КЛІМУК (1942)
80 гадоў з дня нараджэння
Першы беларускі лётчык-касманаўт, двойчы
Герой Савецкага Саюза.
Здзейсніў 3 палёты ў космас.
Агульная працягласць усіх яго палётаў складае
78 сутак 18 гадзін 18 хвілін 42 секунды. З іх
падчас другой касмічнай экспедыцыі касманаўт
адпрацаваў на станцыі "Салют-4" амаль 63 дні.
Сваімі ўспамінамі і ўражаннямі касманаўт
дзеліцца ў кнігах "Рядом со звездами: книга
одного полета" і "Атака на невесомость".
ЎЛАДЗІМІР КАВАЛЁНАК (1942)
80 гадоў з дня нараджэння
Савецкі і беларускі касманаўт, адзін з піянераў
асваення касмічнай прасторы.
Ён зрабіў тры палёты ў космас: першы - у 1977,
другі - у 1978, трэці - у 1981 годзе. У агульнай
колькасці ён правёў у космасе 216 сутак.
За паспяховае выкананне касмічных палётаў
яму двойчы прысвоена высокае званне Героя
Савецкага Саюза.
Аўтар больш за 60 навуковых прац па касмічным
матэрыялазнаўстве, даследаванні пілатуемых
касмічных апаратаў.
Напісаў аўтабіяграфічную аповесць “Родина
крылья дала” і кнігу “Орбиты жизни”.
ВЯЧАСЛАЎ НІКІФАРАЎ (1942)
80 гадоў з дня нараджэння
Кінарэжысёр, заслужаны дзеяч
мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Мільёны гледачоў ведаюць яго па
тэлеэпапеі "Дзяржаўная мяжа",
кінастужцы "Рэйнджэр з атамнай зоны",
экранізацыі рамана Аляксандра Пушкіна
"Дуброўскі", фільмах "Зімародак", "Бацькі і
дзеці", "Імперыя пад ударам", "Забойная
сіла" і многіх іншых.
ВЕРА ВЯРБА (1942-2012)
75 гадоў з дня нараджэння
Вядомая беларуская паэтэса, перакладчыца.
Яна стала адной з яркіх прадстаўніц плеяды
жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і
ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ
стагоддзя.
Тонкі лірык і сапраўдны майстар слова, паэтэса
вядома аматарам лірыкі сваім асаблівым голасам і
стылем, сваёй манерай пісьма: яе паэзія заўжды
светлая і сумная, узвышаная і чуллівая, чалавечная і
мудрая.
Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю,
рамантычнай прыўзнятасцю, не пазбаўленыя
рэалістычных матываў і вобразаў.
АЛЕСЬ ЖУК (1947)
75 гадоў з дня гараджэння
Беларускі пісьменнік.
Яго творы вызначаюцца тэматычнай
разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і
эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над
жыццём.
Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця,
жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне,
асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да
працы, да прыроды.
Вядомы як аўтар вострасюжэтнай прозы.
Пераклаў на беларускую мову творы Міхася
Булгакава, аповесці Юрыя Трыфанава і Гаўрыіла
Траяпольскага.
ВАСІЛЬ ГІГЕВІЧ (1947)
75 гадоў з дня нараджэння
Беларускі пісьменнік.
Для яго творчасці характэрны псіхалагізм,
філасафічнасць, умоўна-абагуленая форма мастацкага
асэнсавання жыцця, а яго творы прысвечаны нашаму
сучасніку - жыхару горада і вёскі, звернуты да яго
духоўнага свету, яго пошукаў свайго месца ў жыцці.
Асноўная ўвага аўтара накіравана на маральнае
ўдасканаленне чалавечай асобы.
Адным з першых у беларускай літаратуры пісьменнік
звярнуўся да навуковай фантастыкі. Яго фантастыка
разнапланавая і будучыня ў яго творах паўстае не
гэтак аптымістычна ціхамірным. Аўтар
выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы,
даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў
Сусвеце.
МІХАСЬ БАСАЛЫГА (1942)
75 гадоў з дня нараджэння
Беларускі мастак і графік.
Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, пераважна ў
гістарычным і батальным жанрах.
Праз усю яго творчасць праходзіць тэма гісторыі і
культуры Беларусі.
Працы мастака адметныя тонкасцю выканання,
арыгінальнасцю кампазіцыйнага вырашэння. Яны
вылучаюцца дасканалым мастацкім веданнем
гістарычнага побыту і касцюма на Беларусі і
адлюстроўваюць падзеі, якія адбываліся ў мінулыя
стагоддзі.
Сапраўдным буйным дасягненнем у галіне кніжнай
ілюстрацыі можна лічыць працу мастака над
зборнікам “Курган” Янкі Купалы.
За мастацкае афармленне кніг мастак ўзнагароджаны
рэспубліканскімі і замежнымі дыпломамі і граматамі,
сярэбраным медалём ВДНГ СССР.
ВАЛЯНЦІН ЕЛІЗАР’ЕЎ (1947)
75 гадоў з дня нараджэння
Беларускі балетмайстар, харэограф сусветнага
ўзроўню, з імем якога звязаны ўсе значымыя
поспехі беларускага балета. Дзякуючы яму
беларускі балет стаў адным з найлепшых у
Савецкім Саюзе, а потым здабыў і сусветную
вядомасць.
На працягу 35 гадоў узначальваў Нацыянальны
акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі
Беларусь, стварыў больш за 15 спектакляў у
Беларусі.
За харэаграфію і пастаноўку балета «Рагнеда»
удастоены звання «Найлепшы харэограф года» і
прэміі Benois de la Danse Міжнароднай асацыяцыі
танца.
БАРЫС ХРУСТАЛЁЎ (1947)
75 гадоў з дня нараджэння
Беларускі вучоны ў галіне машынабудавання.
Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Пад яго навуковым кіраўніцтвам створаны
высокапрадукцыйныя аўтаматызаваныя
сістэмы пнеўматранспарту матэрыялаў,
машын і апараты для ачысткі тэхналагічных
выкідаў, рэсурсазберагальныя экалагічна
чыстыя тэхналогіі ў машынабудаванні і
будаўніцтве.
Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым
ліку, 3 манаграфій, 3 падручнікаў, 10
вынаходніцтв.
АЛЕНА БЕЛОВА (1947)
75 гадоў з дня нараджэння
Легендарная спартсменка, савецкая
фехтавальшчыца на рапірах, заслужаны
майстар спорту СССР, заслужаны трэнер
Рэспублікі Беларусь.
Больш за 20 гадоў яна адстойвала гонар краіны і
рэспублікі на найбуйнейшых міжнародных
турнірах.
4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая
чэмпіёнка свету і СССР, адзіная алімпійская
чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным
выглядзе ў гісторыі савецкага фехтавання.
За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія
спартыўныя дасягненні ўзнагароджана Трафеем
да 100-годдзя МАК "За алімпійскія ідэалы",
Сярэбраным ордэнам МАК, а таксама медалём
П'ера дэ Кубертэна.
ЛЕАНІД ЗАХЛЕЎНЫ (1947)
75 гадоў з дня нараджэння
Кампазітар, народны артыст Беларусі,
заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Вядомы як аўтар сімфанічнай, камернай і
харавой музыкі. Але ў першую чаргу яго
ведаюць па яго эстрадных і інструментальных
кампазіцыях.
Ён нязменны кіраўнік заслужанага калектыву
Белтэлерадыёкампаніі "Бяседа". Рэпертуар
“Бяседы” - гэта шматлікія апрацоўкі
беларускіх народных песень і аўтарскія творы
кампазітара, якія захоўваюць стылістыку і
жанравую накіраванасць ансамбля.
Песні на яго музыку таксама сёння ў
рэпертуары "Сяброў" і многіх сольных
эстрадных выканаўцаў.
РАІСА БАРАВІКОВА (1947)
70 гадоў з дня нараджэння
Беларуская паэтэса. Адна з яркіх прадстаўніц
сучаснай беларускай паэзіі.
У яе творчасці дамінуе тэма кахання, прага
высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час,
абавязак перад сваім народам, пошук чалавечага
шчасця.
Таксама адно з галоўных месцаў у творчасці
паэткі займае тэма кахання. Яе лірычная гераіня
- асоба чулая, вытанчаная ў сваіх пачуццях,
здольная да самаадданасці.
Яе вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя,
напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца
вытанчанасцю лірычных пачуццяў.
Выступае і як празаік. Шмат піша для дзяцей,
аўтар прыгодніцкіх кніг казак і апавяданняў.
Дзякуй за ўвагу!
Праграма падрыхтавана
бібліёграфам 1-й катэгорыі
аддзела гуманітарна-асветніцкай працы
Навуковай бібліятэкі БНТУ
І. П. Івановай

More Related Content

What's hot

Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…ander_temp
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусіlibrary2012
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»Татьяна Слонская
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіbibibstu
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўssuser35db48
 

What's hot (20)

Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 

Similar to Знамянальныя даты Беларусі - 2022

Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusіkulturanovCBS
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмAndrey Lysyuk
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaMakarevichIrina
 
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянстваAnastasiyaF
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадрукуMakarevichIrina
 
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...budzma
 
Беларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхБеларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхbntulibrary
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
полоцк трайгель а
полоцк трайгель аполоцк трайгель а
полоцк трайгель аgud1968
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)kulturanovCBS
 
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяРоля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяПётр Ситник
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.AnastasiyaF
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годVictori_otd
 
07. першыя друкаваныя кнігі
07. першыя друкаваныя кнігі07. першыя друкаваныя кнігі
07. першыя друкаваныя кнігілюдмила блашко
 

Similar to Знамянальныя даты Беларусі - 2022 (20)

Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstva
 
Bel
BelBel
Bel
 
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества ЛитовскогоГісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
 
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадруку
 
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
 
Беларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхБеларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедиях
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
полоцк трайгель а
полоцк трайгель аполоцк трайгель а
полоцк трайгель а
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяРоля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
Першыя друкаваныя кнігі
Першыя друкаваныя кнігіПершыя друкаваныя кнігі
Першыя друкаваныя кнігі
 
07. першыя друкаваныя кнігі
07. першыя друкаваныя кнігі07. першыя друкаваныя кнігі
07. першыя друкаваныя кнігі
 

More from bntulibrary

Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022bntulibrary
 
Книги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаКниги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаbntulibrary
 
Литературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаЛитературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаbntulibrary
 
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияСтандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияbntulibrary
 
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»bntulibrary
 
Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021bntulibrary
 
Книги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаКниги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаbntulibrary
 
Литературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаЛитературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаbntulibrary
 
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыБезбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыbntulibrary
 
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУТехнические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУbntulibrary
 
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векНаучная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векbntulibrary
 
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыБПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыbntulibrary
 
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)bntulibrary
 
Стандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыСтандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыbntulibrary
 
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУbntulibrary
 
Эргономика
ЭргономикаЭргономика
Эргономикаbntulibrary
 
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...bntulibrary
 
Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...bntulibrary
 
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.bntulibrary
 
Интеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьИнтеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьbntulibrary
 

More from bntulibrary (20)

Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022
 
Книги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаКниги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 года
 
Литературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаЛитературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 года
 
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияСтандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
 
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
 
Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021
 
Книги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаКниги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 года
 
Литературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаЛитературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 года
 
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыБезбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
 
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУТехнические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
 
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векНаучная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
 
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыБПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
 
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
 
Стандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыСтандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планеты
 
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 
Эргономика
ЭргономикаЭргономика
Эргономика
 
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
 
Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...
 
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
 
Интеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьИнтеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственность
 

Знамянальныя даты Беларусі - 2022

  • 2. ПОЛАЦК 1160 гадоў з часу першага ўпамінання (862) Полацк - самы старажытны горад Беларусі і адзін з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян. Датай заснавання Полацка лічыцца першае ўпамінанне аб ім у старажытным славянскім летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 годам. З Полацка сапраўды пачынаецца Беларусь, тут вытокі яе дзяржаўнасці і культуры. Усяслаў Чарадзей і Рагнеда, святая Ефрасіння і Лазар Богша, Францыск Скарына і Сімяон Полацкі... Усе гэтыя імёны, якія ззяюць у нашай гісторыі, загарэліся сваім яркім святлом у Полацку - найстаражытнейшым горадзе краіны.
  • 3. ЯГАЙЛА (1352-1434) 670 гадоў з дня нараджэння Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі. Родапачынальнік дынастыі польскіх каралёў Ягелонаў. Яго кіраванне адзначылася Грамадзянскай вайной 1381-92 гадоў за ўладу ў ВКЛ, заключэннем дынастычнага саюза з Польшчай - Крэўскай уніяй, шматлікімі саюзамі і войнамі з Тэўтонскім Ордэнам. Ён стаяў на чале польска-літоўска-рускай арміі, якая разбіла пад Грунвальдам Тэўтонскі ордэн. Пасля панесенай паразы Тэўтонскі ордэн заключыў з Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім мірны дагавор. Пры Ягайла на беларускія землі прыйшло Магдэбургскае права - аснова гарадскога самакіравання. Першымі гарадамі, якія атрымалі гэта права, былі Вільня, Брэст і Гродна.
  • 4. МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ (1577-1633) 450 гадоў з дня нараджэння Вучоны, філосаф, пісьменнік, святар - быў адным з найбуйнейшых інтэлектуалаў свайго часу. З’яўляецца яркім прадстаўніком старабеларускай палемічнай літаратуры. Самы знакаміты яго твор - «Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы». Дзякуючы багатай вобразнасці, уменню аўтара карыстацца алегорыяй і сімваламі «Трэнас» стаў вяршыняй тагачаснай палемічнай прозы. Актыўна ўдзельнічаў і ў грамадскім і царкоўным жыцці, займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. Садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва, быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве, архіепіскапам Полацкім. Аўтap cлaвyтaй "Гpaмaтыкi cлaвянcкaй", у якой першым y гicтopыi cлaвянcкaгa мoвaзнaўcтвa нaвyкoвa cicтэмaтызaвaны кypc гpaмaтыкi цapкoўнacлaвянcкaй мoвы, выклaўшы яe чaтыpы acнoўныя (як лiчылacя ў тыя чacы) чacткi: apфaгpaфiю, этымaлoгiю, ciнтaкcic, пpacoдыю.
  • 5. 250 гадоў таму адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай (1772) Першы з трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй, пасля якіх Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы, адбыўся ў 1772 годзе. Згодна з ім, Усходняя Беларусь адышла да Расіі, паўднёвая Польшча і заходняя Украіна да Аўстрыі, а Польскае Памор'е было акупавана Прусіяй. 30 верасня 1773 года гэтае рашэнне было зацверджана Асобным сеймам, скліканым у Варшаве. Супраць гэтага выступілі толькі тры амбасадары ў сойме: Тадэвуш Рэйтан, Самуіл Корсак і Станіслаў Багушэвіч.
  • 6. ІГНАТ ДАМЕЙКА (1802-1889) 220 гадоў з дня нараджэння Навуковец, рэфарматар, геолаг, мінеролаг, мемуарыст. Член таварыства філаматаў, удзельнік Лістападаўскага паўстання 1830-1831 гадоў. Правёў большую частку жыцця і памёр у Чылі. Рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі. Праводзіў разнастайныя даследаванні. Камплектаваў мінэралягічныя калекцыі, заснаваў фізычную лябараторыю, навуковую бібліятэку, заалагічную калекцыю. Навуковыя працы, якіх налічваецца каля 130, пісаў пераважна па-француску і іспанску. Стварыў падручнікі па хіміі i мінэралогіі. У 1845 годзе выдаў кнігу на іспанскай мове з апісаннем побыту, культуры і мовы індзейцаў араўканаў, у далейшым перакладзеную на некалькі моваў. Імя Дамейкі носіць вулканічны ланцуг гораў у Андах; мінэрал дамейкіт; фіялкавая кветка; малая плянэта 2784; шэраг аб’ектаў тапанімікі і грамадзкіх установаў па ўсім сьвеце.
  • 7. НАПАЛЕОН ОРДА (1807-1882) 215 гадоў з дня нараджэння Знакаміты мастак, кампазітар і піяніст, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю. Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя з уласнай ініцыятывы і на ўласныя сродкі стварыў своеасаблівы збор помнікаў Беларусі. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся. Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў - больш за 1000 малюнкаў і акварэляў. Сёння з іх паўстае маляўнічы вобраз нашай радзімы, якой яна была больш за сто гадоў таму назад.
  • 8. ЭДВАРД АНТОНІ ВАЙНІЛОВІЧ (1847-1928) 175 гадоў з дня нараджэння Гаспадарчы і палітычны дзеяч. Увайшоў у гісторыю ў першую чаргу як ініцыятар і спонсар будаўніцтва Чырвонага касцёла, які стаў візітоўкай Мінска. Быў ганаровым міравым суддзёй Слуцкага павета, віцэ-старшынём Мінскага Таварыства Сельскай Гаспадаркі. Тройчы абіраўся ў расійскую Дзяржаўную Думу. Быў чальцом Дзяржаўнай Рады Расіі ад Менскай губерні. Сымпатызаваў беларускаму руху, фінансава падтрымліваў яго. Напрыклад, фінансаваў газеты "Наша Ніва", часопісы "Саха" і "Лучынка", і самае важнае дарэвалюцыйнае беларускае выдавецтва - "Загляне сонца і ў наша ваконца".
  • 9. ВІТОЛЬД БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (1872-1957) 150 гадоў з дня нараджэння Вядомы беларускі жывапісец-імпрэсіяніст. У гісторыю рускага і беларускага мастацтва канца XIX - першай паловы ХХ стагоддзя увайшоў як майстар лірычнага пейзажа. Для яго твораў характэрны тонкае адчуванне колеру, своеасаблівае лірычнае гучанне. Мастак карыстаецца ўдалым спалучэннем мяккага серабрыста-бэзавага і зеленаватага колераў. Яго карціны і шматлікія эцюды вылучаюцца асаблівай тонкасцю, мяккасцю і непаўторным лірызмам, глыбінёй успрымання і перадачы жывой прыроды. У Беларусі знаходзяцца 444 палатны мастака. Найбольшую калекцыю яго твораў можна бачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
  • 10. ЯНКА КУПАЛА (1882-1942) 140 гадоў з дня нараджэння Класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Народны паэт Беларусі. Яго вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці - нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставалася нязменнай і бясспрэчнай у часе. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.
  • 11. ЯКУБ КОЛАС (1882-1956) 140 гадоў з дня нараджэння Класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Сярод яго творчых дасягненняў найбольш важкімі з’яўляюцца пашырэнне жанравых магчымасцяў беларускай літаратуры, выкарыстанне шырокай і актуальнай тэматыкі ў паэтычных і празаічных творах, узбагачэнне паэзіі філасофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу, закладанне асноў беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці праз алегарычны аповед, станаўленне норм беларускай літаратурнай мовы.
  • 12. МАРК ШАГАЛ (1887-1985) 135 гадоў з дня нараджэння Графік, жывапісец, сцэнограф. Выбітны майстар авангарднага мастацтва ХХ стагоддзя, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі. Его мастацтва ўражвае разнастайнасцю і не паддаецца строгай класіфікацыі. Аўтарскі стыль, які спалучае экспрэсію і нетрадыцыйную мастацкую манеру, фармаваўся пад уплывам кубізму, фавізму, арфізму. У палотнах майстра праявіліся яго асаблівы светапогляд і рэлігійныя погляды. Усё жыццё ён працягваў эксперыментаваць у розных тэхніках і жанрах. У яго творчай спадчыне – кніжныя ілюстрацыі, графіка, сцэнаграфія, мазаікі, вітражы, шпалеры, скульптура, кераміка. Жывапісец пакінуў след і ў літаратуры: яго паэзія, эсэ і аўтабіяграфічная кніга "Маё жыццё" атрымалі сусветную славу.
  • 13. ЗОСЬКА ВЕРАС (1892-1991) 130 гадоў з дня нараджэння Беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч. Актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ стагоддзя. Друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве». Супрацоўнічала з «Беларускай хаткай», дзе пасябравала з Максімам Багдановічам. Аўтарка і складальніца «Беларуска-польска-расейска- лацінскага батанічнага слоўніка», брашуры «Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні», кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі», перакладаў п’ес на беларускую мову. Напісала ўспаміны пра Максіма Багдановіча «Пяць месяцаў у Менску». Была ў ліку заснавальнікаў Таварыства беларускай культуры ў Літве. Вяла перапіску і сябравала са шматлікімі беларускімі грамадзкімі дзеячамі ды літаратурнымі асобамі.
  • 14. АНАТОЛЬ ТЫЧІНА (1897-1986) 125 гадоў з дня нараджэння Беларускі графік, патрыярх беларускай каляровай лінагравюры. Адзін са стваральнікаў беларускай графікі ХХ стагоддзя, з яго імем звязана станаўленне такіх відаў графікі, як кніжная, станковая, газетна-часопісная, экслібрыс. Лепшым яго творам уласцівы паэтычнасць, тонкі лірызм, дакладны малюнак, багацце тэхнічных прыёмаў. У пошуках нацыянальнага стылю афармлення звяртаўся да традыцый народнага мастацтва. Тэму Мінска можна назваць скразной у творчасці мастака. Сярод шматлікіх графічных твораў мастака, прысвечаных Мінску - сапраўдныя шэдэўры беларускай графікі. Майстар экслібрыса, ім было створана больш за дваццаць экслібрысаў для бібліятэк вядомых людзей.
  • 15. ІРМА ЯЎНЗЕМ (1897-1975) 125 гадоў з дня нараджэння Беларуская камерная спявачка. Прысвяціла ўсё сваё жыццё народнай песні, збірала і выконвала песні народаў свету. У яе каласальным рэпертуары, сабраным па макулінках у фальклорных экспедыцыях, заўсёды была сапраўдная народная песня ў яе аўтэнтычным выглядзе. Яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні розных народаў на іх мовах з эстрады. У яе рэпертуары было больш за 5 тысяч песень на 60 з лішнім мовах і прыслоўях. Дзякуючы ёй упершыню і беларуская песня, якая гучала раней па вёсках, выйшла на канцэртную эстраду. Яна сабрала каля ста беларускіх народных песень. Сярод іх такія шэдэўры, як "Песня пастуха" ці "Калыхалачка".
  • 16. ВАСІЛЬ ШАШАЛЕВІЧ (1897-1941) 125 гадоў з дня нараджэння Беларускі драматург і паэт. Разам з сёстрамі і братам стварыў тэатральны калектыў, для якога пісаў п’есы. Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1920-х гадоў апавяданнямі і драматычнымі творамі. Друкаваўся ў часопісе ««Узвышша». Перакладаў на беларускую мову драматычныя творы Антона Чэхава, раманы Івана Тургенева. Досыць прафесійна граў на віяланчэлі і скрыпцы, маляваў, пісаў сцэнарыі для кіно, збіраў і апрацоўваў народныя песні.
  • 17. ЯЗЭП ПУШЧА (1902-1964) 120 гадоў з дня нараджэння Беларускі паэт, крытык, перакладчык. Адна з найбуйнейшых фігур літаратурнага руху ў Беларускай ССР даваеннай пары. Адзін з арганізатараў літаратурных аб'яднанняў "Маладняк" і "Узвышша". Паэзія Пушчы апявала новае савецкае жыццё, раскрывала радасны стан разняволенага працаўніка - часта праз ранішні, вясновы пейзаж. Ёй уласцівыя глыбокі лірызм, танальнасць светлай споведзі-разважання, выкарыстанне сродкаў народнай песні. Для яго твораў пасляваеннага часу характэрна ўзбагачэнне ўтрымання, пашырэнне паэтычнага далягляду. Асобныя творы паэта пакладзены на музыку.
  • 18. АЛЯКСАНДР ВОІНАЎ (1902-1987) 120 гадоў з дня нараджэння Беларускі архітэктар. Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў, адзін з арганізатараў эксперыментальнага і аб’ёмна- блочнага будаўніцтва ў Беларусі. Сярод яго аўтарскіх работ шэраг значных архітэктурных праектаў Мінска: гасцініца «Свіслач», Палац піянераў і школьнікаў, Інстытут фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ і абкама КПБ. Стаяў ля вытокаў стварэння Саюза архітэктараў рэспублікі, быў членам праўлення Саюза і яго старшынёй, з’яўляўся аўтарам звыш 60 навуковых прац па праблемах развіцця архітэктуры.
  • 19. МАКСІМ ТАНК (1912-1995) 110 гадоў з дня нараджэння Беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік беларускай літаратуры. Яго паэзія ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю яго творчасць - радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, жывапісная прырода, мілагучная родная мова. Народны паэт Беларусі.
  • 20. СЯРГЕЙ АСТРЭЙКА (1912-1937) 110 гадоў з дня нараджэння Беларускі паэт, творца міжваеннага пакалення. Пры жыцці паэт так і не паспеў выдаць ніводнай кнігі; няшмат у яго было і публікацый у друку. Але яго паэмы «Змарагды кроз» і «Бенгалія» атрымалі высокія ацэнкі сучаснікаў. Першая з іх уяўляе з сябе рамантычна-філасофскі роздум паэта над шляхамі развіцця роднага краю, другая прысвечана вызваленчаму руху бенгальскага народа ў часы каланіяльнай залежнасці.
  • 21. УЛАДЗІМІР КАРОЛЬ (1912-1980) 110 гадоў з дня нараджэння Беларускі і савецкі архітэктар. З яго іменем звязаны першыя крокі па аднаўленні беларускіх гарадоў, разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сумесна з суаўтарамі распрацаваў у 1948-1969 гадах генеральны план Мінска. Праектаваў цэнтральную плошчу Мінска, Галоўны паштамт, Цэнтральны тэлеграф, помнік на плошчы Перамогі. Быў таксама адным з аўтараў Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Аўтар і рэдактар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве. Стварыў серыю з 15 алоўкавых малюнкаў, на якіх зафіксаваны тыя архітэктурныя помнікі, якія пасля былі знішчаны.
  • 22. МІХАІЛ САВІЦКІ (1922-1995) 100 гадоў з дня нараджэння Жывапісец, народны мастак БССР, адзін з сімвалаў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна- экспрэсіўнае раскрыццё гістарычных і сучасных тэм. Ён аўтар больш за 200 тэматычных карцін. Вышэйшым увасабленнем яго творчасці сталі раннія працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, цыкл карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечаны трагедыі канцэнтрацыйных лагераў і цыкл работ "Чорная быль" аб трагедыі Чарнобыля. Немалаважнае месца ў творчасці мастака займае хрысціянская тэматыка. Праславіўся як партрэтыст. Стварыў шмат партрэтаў вядомых сучаснікаў. У 2006 годзе мастаку прысвоена званне Героя Беларусі.
  • 23. АЛЕСЬ МАХНАЧ (1922-2001) 100 гадоў з дня нараджэння Беларускі драматург, празаік, публіцыст. Яго вершы, нарысы, рэцэнзіі з’яўляліся ў рэспубліканскім перыядычным друку. За гады творчай працы напісаў каля пяці дзясяткаў аднаактовых п’ес, камедый, сцэнак, скетчаў, інтэрмедый. Часта звяртаўся ў творчасці да тэмы абароны Брэсцкай крэпасці. Найбольш вядомая яго п'еса “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”, галоўнымі героямі якой сталі дзеці, абаронцы Брэсцкай крэпасці.
  • 24. ГЕНРЫХ ВАГНЕР (1922-2000) 100 гадоў з дня нараджэння Беларускі кампазітар, музыкант. Лічыцца адным са стваральнікаў беларускай інструментальнай музыкі. Ён аўтар чатырох сімфоній, трох канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам, канцэрта для віяланчэлі з аркестрам, канцэртнай фантазіі для скрыпкі з аркестрам. Менавіта ў жанры канцэрта кампазітар найбольш поўна раскрыў выразныя і тэхнічныя магчымасці музычнага інструмента. Яго творы захапляюць слухачоў дынамікай руху, нясгаснай энергіяй, жыццялюбствам і аптымізмам, адкрытай эмацыянальнасцю. Усё гэта вызначае індывідуальны музычны стыль. Пры гэтым кампазітар імкнецца злучыць традыцыі беларускай музычнай культуры з сучаснымі дасягненнямі.
  • 25. ГЕОРГІЙ ВОЛКАЎ(1922-2000) 100 гадоў з дня нараджэння Беларускі і рускі акцёр і рэжысёр, народны артыст БССР. У 1944 годзе ён пераехаў у Беларусь і стаў артыстам толькі створанага Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. У 1950 годзе стаў рэжысёрам гэтага тэатра, у 1965 - галоўным рэжысёрам. Яго артыстычная індывідуальнасць выявілася ў стварэнні характэрных выяў, у якіх спалучаліся псіхалагізм і ўдала знойдзены вонкавы малюнак ролі. Выразнай сцэнічнай формай вылучаліся і яго рэжысёрскія працы. Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі.
  • 26. АЛЬГЕРД МАЛІШЭЎСКІ(1922-1989) 100 гадоў з дня нараджэння Беларускі мастак. Ён адзін з тых, хто сцвярджаў сваё мастацтва ў 1960- я гады. Яго творчасць праходзіла эвалюцыю ад карцін-рэпартажаў, карцін-ілюстрацый, якімі былі яго самыя першыя работы, да твораў высокага мастацкага гучання. Ей ўласцівы адкрытая эмацыянальнасць, імкненне да жывапісна- пластычных пошукаў. Актыўна працаваў у галіне пейзажа, нацюрморта, партрэта, над тэматычнымі палотнамі. Дыяпазон сюжэтна-тэматычных карцін вельмі шырокі: гераічная барацьба савецкага народа супраць фашызму, лёс беспрытульных у гады грамадзянскай вайны, падзеі сучаснасці. Напісаў некалькі вялікіх палотнаў з партрэтамі дактароў. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў.
  • 27. АЛІМПІЯДА ШАХ-ПАРОН (1922-2009) 100 гадоў з дня нараджэння Беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР. З 1 жніўня 1947 года і да апошніх дзён жыцця яна працавала ў Рускім драматычным тэатры. Сыграла ў тэатры каля 100 роляў. Яна была выканаўцай шырокага творчага дыяпазону, якой падуладны і драматычныя, і характарна- камедыйныя ролі. Яе мастацкай індывідуальнасці уласціва глыбокае пранікненне ў сутнасць сцэнічнага характару, эмацыянальнасць, мяккі гумар, тонкая іронія, лірызм і драматызм.
  • 28. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ (1922) 100 гадоў з дня заснавання Галоўная бібліятэка краіны была заснавана 15 верасня 1922 года пры Беларускім дзяржаўным універсітэце і атрымала назву Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі. У 1926 годзе Беларуская дзяржаўная бібліятэка стала самастойнай установай. У 1932 годзе бібліятэцы было прысвоена імя У. І. Леніна. У 1992 годзе, ужо ў суверэннай дзяржаве, яна атрымала новую назву - Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Сёння галоўная бібліятэка краіны - сучасны інфармацыйны, навукова-даследчы, сацыякультурны і сацыяпалітычны цэнтр. На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА было прынята рашэнне аб унясенні 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.
  • 29. «ПОЛЫМЯ» (1922) 100 гадоў з пачатку выдання Літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. Ён выдаецца з снежня 1922 года. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Ў склад рэдакцыйнай калегіі у розныя гады ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Міхась Чарот і іншыя. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка. Трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, працягваюцца ў творах сучасных аўтараў гэтага аўтарытэтнага выдання. Сёння часопіс ўваходзіць у склад Выдавецкага дома «Звязда».
  • 30. ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ (ІНБЕЛКУЛЬТ) (1922) 100 гадоў з часу адкрыцця Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) - першая навуковая ўстанова Беларусі ў найноўшы перыяд яе гісторыі. Ён узнік і дзейнічаў ва ўмовах рэалізацыі нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася савецкай уладай. Інстытут быў заснаваны 30 студзеня 1922 у Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. Інбелкульт адкрыў беларусам і ўсяму свету народ з яго мовай, культурай, гісторыяй, краіну з яе прыродай і нетрамі. Ён сфармаваў навуковыя веды пра яе, ператварыўшы Беларусь у адзін з цэнтраў навуковага жыцця са сваёй інтэлектуальнай элітай. Ён запусціў працэс самапазнання беларускай нацыі. У 1928 годзе на базе Інстытута была заснавана Беларуская акадэмія навук.
  • 31. МІКАЛАЙ ЧАРГІНЕЦ (1937) 85 гадоў з дня нараджэння Беларускі пісьменнік і палітычны дзеяч. Стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру міліцэйскага дэтэктыва. Аўтар каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з якіх - вострасюжэтныя дэтэктывы, некалькіх кінасцэнарыяў і спектакляў. Яго творам уласцівы сюжэт, заснаваны на фактах, дынамічнасць падзей і нарастанне па меры набліжэння да развязкі. З лістапада 2005 года - старшыня праўлення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
  • 32. БАРЫС ЛУЦЭНКА (1937-2020) 85 гадоў з дня нараджэння Беларускі тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі. Працаваў рэжысёрам Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра. Быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя М.Горкага. Паставіў больш за 100 спектакляў. Ставіў спэктаклі ў тэатрах Берліну, Вільні, Жэневы. Найлепшымі яго пастаноўкамі ў Рускім тэатры лічацца "Макбет" і "Гамлет", у Берліне - "Рэвізор". На кінастудыі "Беларусьфільм" зняў фільм "Раскіданае гняздо».
  • 33. ДЗМІТРЫ СМОЛЬСКІ (1937-2017) 85 гадоў з дня нараджэння Савецкі і беларускі кампазітар. Яго творчасць цесна звязана з рознымі напрамкамі сучаснага музычнага мастацтва. Яго оперы, сімфоніі, араторыі адрозніваюцца яркай індывідуальнасцю стылю, арыгінальнасцю творчых задум. Яны належаць да тых узораў, якія вызначылі адну з вядучых ліній беларускай сімфанічнай музыкі ў ХХ стагоддзі. Яркая вобразнасць, прыцягненне да экспрэсіўнасці аркестравага пісьма, тонкая матыўная работа, арыгінальнае выкарыстанне народных мелодый, пастаянныя пошукі ў галіне жанру - характэрныя рысы яго кампазітарскага стылю.
  • 34. АЛЯКСАНДР МЯДЗВЕДЬ (1937) 85 гадоў з дня нараджэння Беларускі спартсмен і трэнер. Барэц вольнага стылю, тры разы станавіўся алімпійскім чэмпіёнам па вольнай барацьбе (1964, 1968, 1972), прычым у трох розных вагавых катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай). 7 разоў станавіўся чэмпіёнам свету, 3 разы - чэмпіёнам Еўропы, 9 разоў станавіўся чэмпіёнам СССР. У 1972 годзе нёс флаг СССР на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Мюнхене. Прызнаны найлепшым барцом вольнага стылю мінулага стагоддзя. Уладальнік спецыяльнага прыза «За высакароднасць у спорце», заснаванага ЮНЕСКА. Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя. З 1970 года ў Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя.
  • 35. ПЁТР КЛІМУК (1942) 80 гадоў з дня нараджэння Першы беларускі лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза. Здзейсніў 3 палёты ў космас. Агульная працягласць усіх яго палётаў складае 78 сутак 18 гадзін 18 хвілін 42 секунды. З іх падчас другой касмічнай экспедыцыі касманаўт адпрацаваў на станцыі "Салют-4" амаль 63 дні. Сваімі ўспамінамі і ўражаннямі касманаўт дзеліцца ў кнігах "Рядом со звездами: книга одного полета" і "Атака на невесомость".
  • 36. ЎЛАДЗІМІР КАВАЛЁНАК (1942) 80 гадоў з дня нараджэння Савецкі і беларускі касманаўт, адзін з піянераў асваення касмічнай прасторы. Ён зрабіў тры палёты ў космас: першы - у 1977, другі - у 1978, трэці - у 1981 годзе. У агульнай колькасці ён правёў у космасе 216 сутак. За паспяховае выкананне касмічных палётаў яму двойчы прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Аўтар больш за 60 навуковых прац па касмічным матэрыялазнаўстве, даследаванні пілатуемых касмічных апаратаў. Напісаў аўтабіяграфічную аповесць “Родина крылья дала” і кнігу “Орбиты жизни”.
  • 37. ВЯЧАСЛАЎ НІКІФАРАЎ (1942) 80 гадоў з дня нараджэння Кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Мільёны гледачоў ведаюць яго па тэлеэпапеі "Дзяржаўная мяжа", кінастужцы "Рэйнджэр з атамнай зоны", экранізацыі рамана Аляксандра Пушкіна "Дуброўскі", фільмах "Зімародак", "Бацькі і дзеці", "Імперыя пад ударам", "Забойная сіла" і многіх іншых.
  • 38. ВЕРА ВЯРБА (1942-2012) 75 гадоў з дня нараджэння Вядомая беларуская паэтэса, перакладчыца. Яна стала адной з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Тонкі лірык і сапраўдны майстар слова, паэтэса вядома аматарам лірыкі сваім асаблівым голасам і стылем, сваёй манерай пісьма: яе паэзія заўжды светлая і сумная, узвышаная і чуллівая, чалавечная і мудрая. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю, не пазбаўленыя рэалістычных матываў і вобразаў.
  • 39. АЛЕСЬ ЖУК (1947) 75 гадоў з дня гараджэння Беларускі пісьменнік. Яго творы вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды. Вядомы як аўтар вострасюжэтнай прозы. Пераклаў на беларускую мову творы Міхася Булгакава, аповесці Юрыя Трыфанава і Гаўрыіла Траяпольскага.
  • 40. ВАСІЛЬ ГІГЕВІЧ (1947) 75 гадоў з дня нараджэння Беларускі пісьменнік. Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагуленая форма мастацкага асэнсавання жыцця, а яго творы прысвечаны нашаму сучасніку - жыхару горада і вёскі, звернуты да яго духоўнага свету, яго пошукаў свайго месца ў жыцці. Асноўная ўвага аўтара накіравана на маральнае ўдасканаленне чалавечай асобы. Адным з першых у беларускай літаратуры пісьменнік звярнуўся да навуковай фантастыкі. Яго фантастыка разнапланавая і будучыня ў яго творах паўстае не гэтак аптымістычна ціхамірным. Аўтар выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце.
  • 41. МІХАСЬ БАСАЛЫГА (1942) 75 гадоў з дня нараджэння Беларускі мастак і графік. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, пераважна ў гістарычным і батальным жанрах. Праз усю яго творчасць праходзіць тэма гісторыі і культуры Беларусі. Працы мастака адметныя тонкасцю выканання, арыгінальнасцю кампазіцыйнага вырашэння. Яны вылучаюцца дасканалым мастацкім веданнем гістарычнага побыту і касцюма на Беларусі і адлюстроўваюць падзеі, якія адбываліся ў мінулыя стагоддзі. Сапраўдным буйным дасягненнем у галіне кніжнай ілюстрацыі можна лічыць працу мастака над зборнікам “Курган” Янкі Купалы. За мастацкае афармленне кніг мастак ўзнагароджаны рэспубліканскімі і замежнымі дыпломамі і граматамі, сярэбраным медалём ВДНГ СССР.
  • 42. ВАЛЯНЦІН ЕЛІЗАР’ЕЎ (1947) 75 гадоў з дня нараджэння Беларускі балетмайстар, харэограф сусветнага ўзроўню, з імем якога звязаны ўсе значымыя поспехі беларускага балета. Дзякуючы яму беларускі балет стаў адным з найлепшых у Савецкім Саюзе, а потым здабыў і сусветную вядомасць. На працягу 35 гадоў узначальваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, стварыў больш за 15 спектакляў у Беларусі. За харэаграфію і пастаноўку балета «Рагнеда» удастоены звання «Найлепшы харэограф года» і прэміі Benois de la Danse Міжнароднай асацыяцыі танца.
  • 43. БАРЫС ХРУСТАЛЁЎ (1947) 75 гадоў з дня нараджэння Беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар. Пад яго навуковым кіраўніцтвам створаны высокапрадукцыйныя аўтаматызаваныя сістэмы пнеўматранспарту матэрыялаў, машын і апараты для ачысткі тэхналагічных выкідаў, рэсурсазберагальныя экалагічна чыстыя тэхналогіі ў машынабудаванні і будаўніцтве. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку, 3 манаграфій, 3 падручнікаў, 10 вынаходніцтв.
  • 44. АЛЕНА БЕЛОВА (1947) 75 гадоў з дня нараджэння Легендарная спартсменка, савецкая фехтавальшчыца на рапірах, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Больш за 20 гадоў яна адстойвала гонар краіны і рэспублікі на найбуйнейшых міжнародных турнірах. 4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР, адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным выглядзе ў гісторыі савецкага фехтавання. За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана Трафеем да 100-годдзя МАК "За алімпійскія ідэалы", Сярэбраным ордэнам МАК, а таксама медалём П'ера дэ Кубертэна.
  • 45. ЛЕАНІД ЗАХЛЕЎНЫ (1947) 75 гадоў з дня нараджэння Кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Вядомы як аўтар сімфанічнай, камернай і харавой музыкі. Але ў першую чаргу яго ведаюць па яго эстрадных і інструментальных кампазіцыях. Ён нязменны кіраўнік заслужанага калектыву Белтэлерадыёкампаніі "Бяседа". Рэпертуар “Бяседы” - гэта шматлікія апрацоўкі беларускіх народных песень і аўтарскія творы кампазітара, якія захоўваюць стылістыку і жанравую накіраванасць ансамбля. Песні на яго музыку таксама сёння ў рэпертуары "Сяброў" і многіх сольных эстрадных выканаўцаў.
  • 46. РАІСА БАРАВІКОВА (1947) 70 гадоў з дня нараджэння Беларуская паэтэса. Адна з яркіх прадстаўніц сучаснай беларускай паэзіі. У яе творчасці дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, пошук чалавечага шчасця. Таксама адно з галоўных месцаў у творчасці паэткі займае тэма кахання. Яе лірычная гераіня - асоба чулая, вытанчаная ў сваіх пачуццях, здольная да самаадданасці. Яе вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Выступае і як празаік. Шмат піша для дзяцей, аўтар прыгодніцкіх кніг казак і апавяданняў.
  • 47. Дзякуй за ўвагу! Праграма падрыхтавана бібліёграфам 1-й катэгорыі аддзела гуманітарна-асветніцкай працы Навуковай бібліятэкі БНТУ І. П. Івановай