Anzeige
Anzeige

Más contenido relacionado

Anzeige

Спажывай па-беларуску!

  1. СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!
  2. ПАПЯРЭДЖАННЕ!  Зараз пачнецца важнае, але не заўжды дужа цікавае апавяданне юрыдычнай мовай.  Але Вы трымайцеся, моцнага Вам здароўя, будзьце ўважлівы…
  3.  … і з добрым настроем 
  4.  Інфармацыя на таварах (у тым ліку інструкцыі па эксплуатацыі), а таксама інфармацыя пра паслугі і работы амаль заўжды даводзіцца на адной дзяржаўнай мове. І часцей за ўсё гэта мова руская.  Фармальна гэта адпавядае арт. 13, 30 Закона “Аб мовах”, арт. 5 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”.  У той жа час гэта сітуацыя не адпавядае арт. 17 Канстытуцыі, паводле якога дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мова.
  5.  Закон «Аб мовах» дае вытворцам права выбару мовы маркіроўкі тавараў, пазначаючы ў арт. 30, што «маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах, інструкцыі па карыстанні таварамі выконваюцца на беларускай або рускай мове».  Тое самае гаворыць і Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», які ў п.9 арт. 7 «Інфармацыя аб таварах (работах, паслугах)» замацоўвае тую норму, што «інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1–8 гэтага артыкула, на беларускай або рускай мове дакладным і разборлівым шрыфтам даводзіцца да ведама спажыўца ў дакументацыі, якая дадаецца да тавараў (работ, паслуг), на спажывецкай тары (упакоўцы), этыкетках або іншым спосабам, прынятым для асобных відаў тавараў (работ, паслуг)».  Гэта ж прапісана і ў п. 4 арт. 8 «Інфармацыя аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах)».
  6.  Дзяржаўны стандарт Беларусі № СТБ 1100- 2007 «Харчовыя прадукты. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаваннi» сцвярджае, што любы беларускі вытворца можа выканаць упакоўку свайго тавара па- беларуску. У чацвёртым раздзеле гэтага дакумента ёсць п. 4.3, дзе сказана, што «інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на беларускай і/або рускай мове і пры неабходнасці на замежнай мове ў адпаведнасці з нормамі мовы, на якой прыведзена інфармацыя».
  7.  Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза № ТР ТС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі», які цяпер дзейнічае і ў Беларусі, трыма радкамі п. 4 арт. 6 стварыў калізію нормам, што прапісаныя і ў Канстытуцыі, і ў Законе «Аб мовах», і ў Законе «Аб абароне правоў спажыўцоў», і ў адпаведных беларускіх стандартах. Тэхнічны рэгламент прадпісвае, што «інфармацыя павінна быць выкладзена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы- чальца МС пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(ў)-чальца(оў) МС».
  8.  Згодна п. 4.1.2 Тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза “Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі” (ТРТС 022- 2011), “…маркіроўка запакаванай харчовай прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы- ўдзельніцы Мытнага саюзу пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(аў)- удзельніцы(аў)…”.
  9. Такім чынам “або”“або” ў артыкуле аб маркіроўцы ў беларускім законе “Аб абароне правоў спажыўцоў” зводзіць сітуацыю да наступнага: руская мова зараз у маркіроўцы прадукцыі абавязковая, беларуская – не абавязковая.
  10.  Калі ж сёння беларускія законы даюць права вытворцу абіраць – падаваць інфармацыю на ўпакоўках сваіх тавараў па-руску або па-беларуску, а Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза патрабуе, каб руская мова прысутнічала абавязкова, з улікам таго, што свядомае выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моў можа выклікаць дадатковыя выдаткі і паставіць канчатковую прадукцыю ў няроўныя канкурэнтныя ўмовы з «аднамоўнай», большасць беларускіх вытворцаў будуць ігнараваць беларускую мову.
  11. Стаміліся? Перадыхніце. Далей будзе цікавей.
  12.  Ну можа і не вельмі цікавей, але мы стараліся і скарачалі як маглі 
  13.  Сітуацыю можна выправіць праз змены ў законе “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах.  Пры такой рэдакцыі закона вытворцы не толькі з Беларусі, але і з іншых краін Мытнага саюза, што рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі Беларусі будуць абавязаны маркіраваць прадукцыю па- беларуску і па-руску, рэалізуючы тым самым норму арт. 17 Канстытуцыі.
  14. Каб паскорыць прыняцце дадзеных змен ініцыятыва ““Умовы для Мовы”Умовы для Мовы” распачала кампанію ““СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”
  15.  Быў распрацаваны праект зменаў у закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” з абгрунтаваннем гэтых зменаў, які дасылаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, у галіновыя міністэрствы і ведамствы, вытворцам тавараў і паслуг і ў таварыствы абароны спажыўцоў з прапановай падтрымаць змены, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца па- беларуску і па-руску.
  16.  На сённяшні час нашы прапановы падтрымліваюць больш за 20 дэпутатаў Парламента
  17.  Дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Ігар Капылоў у адказе на наш зварот паведаміў, што Інстытут мовазнаўства падтрымлівае прапанаваныя намі карэкціроўкі п.9 арт.7 і п.4 арт.8 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў” і адзначыў, што “ўнясенне дадзеных змен у Закон будзе садзейнічаць забеспячэнню моўных правоў беларускіх спажыўцоў, раўнапраўнаму становішчу Беларусі як самастойнага суб’екта Мытнага саюза, а таксама замацаванню станоўчага міжнароднага іміджу нашай краіны”.
  18.  Змены падтрымліваюць таварыствы абароны правоў спажыўцоў.
  19.  Таксама змены падтрымліваюцца і самімі вытворцамі.
  20. Такім чынам інфармацыю аб тавары хочуць на дзвюх дзяржаўных мовах усе – і спажыўцы, і вытворцы і тыя, хто прымае нарматыўныя акты.
  21.  І праз некаторы час гэта жаданне было заўважана. Дэпутат А.Леўшуноў паведаміў, што Міністэрства гандлю сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў рыхтуюць праект закона аб унясенні зменаў у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».
  22. Дадзены законапраект Указам ад 31.12.2016 г. №530 унесены ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2016 год. Законапраект павінен быць падрыхтаваны Саветам Міністраў і перададзены ў Палату прадстаўнікоў не пазней за жнівень 2016 года.
  23. Калі ў законе “Аб абароне правоў спажыўцоў” з’явяцца нормы аб тым, што інфармацыя павінна даводзіцца па-беларуску і па-руску, гэта не толькі забяспечыць правы беларускамоўных спажыўцоў, але і дасць магутны штуршок для развіцця беларускамоўнай рэкламы.
  24.  Так, прэзентацыя была не дужа цікавая, затое як стане жыць беларускамоўнаму рэкламісту лепш, як стане жыць яму весялей, калі змены ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” будуць прыняты.  А мы тады зноў зоймемся сумнай, але неабходнай папяровай працый па прасоўванню аналагічных зменаў у закон “Аб рэкламе”, каб усё гэта, вось гэта вось ўсё было па-беларуску 
  25. СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!  Дадатковая інфармацыя:  Умовы для Мовы  http://vk.com/spravavodstva_pa_belarusku  https://www.facebook.com/spravavodstva  Спажывай па-беларуску!  http://vk.com/pravyspazhyutsou  https://www.facebook.com/pravyspazhyutsou
  26. ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!
Anzeige