Ідэя праекту
Кампанія «Будзьма беларусамі!» разбурае стэрэатып пра культуру
як выключна сферу мастацтваў. Праект «Культура паляпшае
жыццё!» - гэта вялікая серыя (40!) інтэрв’ю з выбітнымі
беларусамі, кожны з якіх праз прызму ўласнай дзейнасці
распавядае пра асаблівасці і праблемы беларускай культуры ў
сваёй сферы дзейнасці:
• У якім стане сучасная беларуская культура?
• Як мы паводзім сябе на дарогах, як камунікуем паміж сабой, як
святкуем, шануем сталых і выхоўваем дзяцей, як, у рэшце,
дамаўляемся пра сэкс?
• Як мы арганізуем сваё жыццё?
• Ці ўмеем мы культурна піць і есці, клапаціцца пра сваё здароўе і
адстойваць свае правы?
• Што мы ведаем пра культуру спажывання і атрымання грошай?
Чым напоўненыя нашы сэрцы, галовы, душы і… кватэры?
Адукацыя, духоўнасць, адносіны, як і побыт, характарызуюць
узровень культуры чалавека.
Навошта гэта трэба?
Таму што культура – гэта больш, чым
захапленне музыкай і кіно. Пад гэта
вызначэнне трапляе ўся чалавечая
дзейнасць у самых розных яе праявах.
Вынікі
• Амаль год (2013-2014) кожны тыдзень
выходзілі інтэрв’ю праекта «Культура
паляпшае жыццё!», і кожная гутарка была
спробай прааналізаваць стан культуры ў той ці
іншай сферы дзейнасці беларусаў.
• У інтэрв’ю заўсёды пазначаліся канкрэтныя
рэкамендацыі, з чаго пачаць, каб павысіць
узровень культуры і якасці свайго жыцця.
• Кожны сам робіць выбар, але і ад кожнага з
нас залежыць, ці вырасце наш «маленькі»,
наш беларус, культурны.