Перадумовы дзяржаўнасці
VIII – IX стст. – змены ў жыцці славян:
Вылучэнне знаці і правадыроў;
Узнікненне маёмаснай няроўнасці;
Узрастанне ваеннай небяспекі.
Патрэбна моцная улада
Узбагачэнне знаці
Старэйшыны → спадчынная знаць
Крыніцы багацця:
• Ваенная здабыча;
• Праца рабоў.
Давалі пазыку бедным → тыя
рабіліся залежнымі.
Прычыны ўзнікнення дзяржавы
Узрастае роля ваеннай справы
Трэба хутка прымаць рашэнні
Гэта не могуць зрабіць веча і савет старэйшын
Узрастанне ролі князя і яго дружыны
Племянныя княжанні ў крывічоў-палачан і дрыгавічоў
Аб’яднанне племяных княжанняў
Стварэнне дзяржавы
Старажытнаруская
дзяржава
Кан. IX ст. – узнікла
Старажытнаруская дзяржава (у
летапісах – “Русь”, “Руская
зямля”).
Галоўны горад – Кіеў.
Усе беларускія землі ўваходзілі.
Варажскія князі
Да стварэння дзяржавы –
варажскі князь Рурык пасадзіў
сваіх людзей у Полацку.
Але!
Варагі не заваявалі славян, а
прыйшлі па іх запрашэнні.
Князь Алег
• Пераемнік Рурыка;
• Стваральнік
Старажытнарускай дзяржавы;
• Падпарадкаваў радзімічаў.
Рагвалод
960-я гг. – вараг Рагвалод захапіў уладу ў
Полацку.
Праводзіў незалежную ад Кіева палітыку.
Але!
980 г. – забіты наўгародскім (пасля – і
кіеўскім) князем Уладзімірам.
Уладзімір падпарадкаваў усе
усходнеславянскія саюзы плямён.
Палачане
Уладзімір + Рагнеда (дачка
Рагвалода) = дзеці, у т.л.
Ізяслаў.
988 г. – Уладзімір аддае
Ізяславу ўладу ў Полацку →
узнікае ўласная княжацкая
дынастыя.
Дрыгавічы
• Узнікла Тураўскае княства;
• Пад уладай кіеўскага князя;
• Старэйшы сын кіеўскага князя
атрымліваў Тураў → рабіўся
сам кіеўскім князем.
Берасцейшчына – у склад
Валынскага княства.
Старажытная Русь
Распадалася на некалькі княстваў
Але!
Мела адноснае адзінства. Праявы:
1. Агульная царкоўная арганізацыя (з
988 г.). Глава – мітрапаліт.
2. Дынастыя Рурыкавічаў;
3. Сумесныя ваенныя паходы
супраць ворагаў;
4. Аднолькавая гаспадарка;
5. Гандаль;
6. Падобны лад жыцця;
7. Агульнае паходжанне і лёс.
Старажытнаруская (усходнеславянская)
народнасць
Народнасць – устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на
агульнасці:
• Мовы (вядома з пісьмовых крыніц, невялікія адрозненні ў
гутарковай);
• Тэрыторыі;
• Гаспадаркі;
• Культуры.
Саманазва – рускія, русічы.
З іх – беларусы, украінцы, рускія.