3. «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых акцый па
папулярызацыі нацыянальных сімвалаў#ПагоняПобач і
#БеларускаяСтужка запускае народную ініцыятыву
«БЧБмабіль». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя
дае шанец ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль.
Акцыя «БЧБмабіль» складаецца з трох этапаў:
1. «Каманда БЧБмабіляў»: 100 уладальнікаў аўто
атрымаюць бясплатна па пары бел-чырвона-белых
аўтасцягоў з гербам «Пагоня» памерам 45 на 30 см, якія
трэба будзе прымацаваць да аўтамабіля і ў зручны для
сябе час з імі ездзіць па горадзе.
2. «Паляванне на БЧБмабілі»: той хто убачыць
«БЧБмабілі» ў горадзе ды паспее сфатаграфаваць,
атрымае ад «Арт Сядзібы» наборы налепак з гербам
«Пагоня» і беларускімі ўзорамі.
3. «Трымай!»: бясплатны распаўсюд сцяжкоў і налепак з
бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня».