SlideShare a Scribd company logo
1 of 10
Download to read offline
H-2. Інтэграваныя медыяпраеты
#пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка
#бчбмабіль - серыя акцый салідарнасці і
папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі
Брыф
Цягам апошняга году пры падтрымцы і з удзелам "Арт Сядзібы" адбылося некалькі акцый і мерапрыемстваў
накіраваных на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў Беларусі, якія ўсе разам аб'ядналі некалькі хэштэгаў
#пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль:
- розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй",
- выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі,
- акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,
- акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-
белай стужкі,
- "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным
беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі,
- новая акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі.
У выніку мы аб'ядналі іх у адну прэзентацыю дзейнасці "Арт Сядзібы" за мінулы год з моманту атрымання гран-пры
на "Аднак - 2015".
Ідэя: калаж, а далей караценька пра кожную акцыю
Розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй"
Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў
зборнай Беларусі, якога ў кастрычніку 2015
затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь –
Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы
наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў
прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх
затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным
хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь
штрафу (1,8 мільёны рублёў).
Гэта вызвала вялікі медыйны рэзананс, а
“Арт Сядзіба” прапанавала на наступны матч
зборнай Беларусі вырабіць і раздаць для
заўзятараў бясплатна 100 цішотак з
“Пагоняй”.
Выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай
стужкі
Напрыканцы кастрычніка 2015 г. дзяржаўная
магілёўская фабрыка «Лента» адгрузіла 5
кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі, якую
«Арт Сядзіба» замовіла ў прадпрыемства
яшчэ летам.
Такім чынам мы стварылі прэцэдэнт ды
паказалі, што, здаецца, забароненыя
сімвалы, могуць легальна і бяспечна
выпускацца і распаўсюджвацца ў Беларусі.
Да замовы фінансава спрычыніліся
некаторыя арганізацыі і індывідуальныя
прадпрымальнікі.
Стужка цягам года распаўсюджвалася праз
сацыяльныя сеткі і ў межах разнастайных
грамадскіх акцый і кампаній.
Акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,
Акцыя ў падтрымку кадэтаў Ястрэмбельскай
школы-інтэрната пачалася ў кастрычніку 2015
года адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра
ціск на іх за фотаздымак у цішотках з
«Пагоняй».
“Арт Сядзіба” прапанавала з хэштэгам
#ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з
прыхаванай «Пагоняй», уласнымі рэчамі з
гербам ці распавядаць пра сваё стаўленне да
герба!
Акцыя вызвала шалёную падтрымку
грамадскую і медыйную, а тыксама
прымусіла кіраўніцтва школы выбачыцца
перад навучэнцамі ды спыніць на іх ціск.
Акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-
белай стужкі
25 сакавіна 2016 году на Дзень Волі “Арт Сядзіба” выставіла
два стэнды з “Пагоняй” і “Вершніцай” каля кінатэатру
“Кастрычнік” у Мінску, на месцы збору ўдзельнікаў шэсця.
Кожны жадаючы мог сфадаграфавацца ў вобразе вершніка
ці вершнікі ды з пазнакаю #пагоняпобач апублікаваць
фотаздымкі ў сацыяльных сетках.
Некаторыя апазіцыйныя палітыкі палічылі акцыю
правакацыяй, але звычайныя людзі пазітыўна ўспрынялі
прапанову і актыўна фатаграфаваліся.
Мы паставілі задачу паказаць што нацыянальныя і
гістарычныя сімвалы Беларусі жывыя, запатрабаваныя і
вартыя творчага і мастацкага выкарыстання і
пераўвасаблення.
"Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным
беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі,
27 траўня стартавала міжнародная акцыя
«Дзе Жыве Беларусь?»
З хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных
сетках з’яўляюцца фотаздымкі з
нацыянальным беларускім воклічам з розных
куткоў Зямлі.
Ідэя акцыі: у якой кропцы свету вы б не
знаходзіліся, калі лічыце ці адчуваеце сябе
беларусамі, то напішыце ножкай на пляжным
пясочку падчас адпачынку, выкладзіце
галінкамі ў лесе, накрэмзайце на парце ў
аўдыторыі ці намалюйце любым іншым
спосабам нацыянальны вокліч «Жыве
Беларусь!».
Акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі
15 чэрвеня «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых
акцый па папулярызацыі нацыянальных
сімвалаў#ПагоняПобач і #БеларускаяСтужка
запускае народную ініцыятыву «БЧБмабіль».
Кожнаму адважнаму беларусу мы далі шанец
ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль, а тым
хто не мае аўто прапанавалі зладзіць
фотапаляванне на БЧБмабілі.
Задача: паказаць што публічнае
выкарыстанне нацыянальных сімвалаў не
страшная справа, а, нават, цікавая.
Вынік
Мы аб’ядналі ўсе акцыі “Арт Сядзібы” у агульны праект салідарнасці і
папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі, каб паказаць дзяржаўнай
уладзе ды грамадству краіны актуальнасць, папулярнасць і
запатрабаванасць “забароненых” сімвалаў.
Ствараючы прэцэдэнты ды інфанагоды мы даказваем, што забароны нічога
не вырашаюць, а людзі сваёй актыўнай пазіцыяй, лайкам і фотаздымкам у
сацсетках паказваюць любоў і павагу да бел-чыровона-белага сцяга і герба
“Пагоня”.
Галоўны пазітыўны вынік: апошні год за публічнае выкарыстанне сцяга і
герба перасталі затрымліваць ды сажаць на суткі, а спартовых заўзятараў не
пускаць ці выганяць з матчаў.

More Related Content

Featured

2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by Hubspot2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by HubspotMarius Sescu
 
Everything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPTEverything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPTExpeed Software
 
Product Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage EngineeringsProduct Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage EngineeringsPixeldarts
 
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental HealthHow Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental HealthThinkNow
 
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfAI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfmarketingartwork
 
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024Neil Kimberley
 
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)contently
 
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024Albert Qian
 
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsSocial Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsKurio // The Social Media Age(ncy)
 
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Search Engine Journal
 
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summarySpeakerHub
 
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd Clark Boyd
 
Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Tessa Mero
 
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentGoogle's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentLily Ray
 
Time Management & Productivity - Best Practices
Time Management & Productivity -  Best PracticesTime Management & Productivity -  Best Practices
Time Management & Productivity - Best PracticesVit Horky
 
The six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementThe six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementMindGenius
 
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...RachelPearson36
 

Featured (20)

2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by Hubspot2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by Hubspot
 
Everything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPTEverything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPT
 
Product Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage EngineeringsProduct Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
 
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental HealthHow Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
 
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfAI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
 
Skeleton Culture Code
Skeleton Culture CodeSkeleton Culture Code
Skeleton Culture Code
 
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
 
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
 
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
 
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsSocial Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
 
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
 
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
 
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
 
Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next
 
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentGoogle's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
 
How to have difficult conversations
How to have difficult conversations How to have difficult conversations
How to have difficult conversations
 
Introduction to Data Science
Introduction to Data ScienceIntroduction to Data Science
Introduction to Data Science
 
Time Management & Productivity - Best Practices
Time Management & Productivity -  Best PracticesTime Management & Productivity -  Best Practices
Time Management & Productivity - Best Practices
 
The six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementThe six step guide to practical project management
The six step guide to practical project management
 
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
 

H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

  • 1. H-2. Інтэграваныя медыяпраеты #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль - серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі
  • 2. Брыф Цягам апошняга году пры падтрымцы і з удзелам "Арт Сядзібы" адбылося некалькі акцый і мерапрыемстваў накіраваных на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў Беларусі, якія ўсе разам аб'ядналі некалькі хэштэгаў #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль: - розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй", - выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі, - акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач, - акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона- белай стужкі, - "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі, - новая акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі. У выніку мы аб'ядналі іх у адну прэзентацыю дзейнасці "Арт Сядзібы" за мінулы год з моманту атрымання гран-пры на "Аднак - 2015".
  • 3. Ідэя: калаж, а далей караценька пра кожную акцыю
  • 4. Розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй" Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога ў кастрычніку 2015 затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь – Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў). Гэта вызвала вялікі медыйны рэзананс, а “Арт Сядзіба” прапанавала на наступны матч зборнай Беларусі вырабіць і раздаць для заўзятараў бясплатна 100 цішотак з “Пагоняй”.
  • 5. Выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі Напрыканцы кастрычніка 2015 г. дзяржаўная магілёўская фабрыка «Лента» адгрузіла 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі, якую «Арт Сядзіба» замовіла ў прадпрыемства яшчэ летам. Такім чынам мы стварылі прэцэдэнт ды паказалі, што, здаецца, забароненыя сімвалы, могуць легальна і бяспечна выпускацца і распаўсюджвацца ў Беларусі. Да замовы фінансава спрычыніліся некаторыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Стужка цягам года распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі і ў межах разнастайных грамадскіх акцый і кампаній.
  • 6. Акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач, Акцыя ў падтрымку кадэтаў Ястрэмбельскай школы-інтэрната пачалася ў кастрычніку 2015 года адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра ціск на іх за фотаздымак у цішотках з «Пагоняй». “Арт Сядзіба” прапанавала з хэштэгам #ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з прыхаванай «Пагоняй», уласнымі рэчамі з гербам ці распавядаць пра сваё стаўленне да герба! Акцыя вызвала шалёную падтрымку грамадскую і медыйную, а тыксама прымусіла кіраўніцтва школы выбачыцца перад навучэнцамі ды спыніць на іх ціск.
  • 7. Акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона- белай стужкі 25 сакавіна 2016 году на Дзень Волі “Арт Сядзіба” выставіла два стэнды з “Пагоняй” і “Вершніцай” каля кінатэатру “Кастрычнік” у Мінску, на месцы збору ўдзельнікаў шэсця. Кожны жадаючы мог сфадаграфавацца ў вобразе вершніка ці вершнікі ды з пазнакаю #пагоняпобач апублікаваць фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Некаторыя апазіцыйныя палітыкі палічылі акцыю правакацыяй, але звычайныя людзі пазітыўна ўспрынялі прапанову і актыўна фатаграфаваліся. Мы паставілі задачу паказаць што нацыянальныя і гістарычныя сімвалы Беларусі жывыя, запатрабаваныя і вартыя творчага і мастацкага выкарыстання і пераўвасаблення.
  • 8. "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі, 27 траўня стартавала міжнародная акцыя «Дзе Жыве Беларусь?» З хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі. Ідэя акцыі: у якой кропцы свету вы б не знаходзіліся, калі лічыце ці адчуваеце сябе беларусамі, то напішыце ножкай на пляжным пясочку падчас адпачынку, выкладзіце галінкамі ў лесе, накрэмзайце на парце ў аўдыторыі ці намалюйце любым іншым спосабам нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!».
  • 9. Акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі 15 чэрвеня «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых акцый па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў#ПагоняПобач і #БеларускаяСтужка запускае народную ініцыятыву «БЧБмабіль». Кожнаму адважнаму беларусу мы далі шанец ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль, а тым хто не мае аўто прапанавалі зладзіць фотапаляванне на БЧБмабілі. Задача: паказаць што публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў не страшная справа, а, нават, цікавая.
  • 10. Вынік Мы аб’ядналі ўсе акцыі “Арт Сядзібы” у агульны праект салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі, каб паказаць дзяржаўнай уладзе ды грамадству краіны актуальнасць, папулярнасць і запатрабаванасць “забароненых” сімвалаў. Ствараючы прэцэдэнты ды інфанагоды мы даказваем, што забароны нічога не вырашаюць, а людзі сваёй актыўнай пазіцыяй, лайкам і фотаздымкам у сацсетках паказваюць любоў і павагу да бел-чыровона-белага сцяга і герба “Пагоня”. Галоўны пазітыўны вынік: апошні год за публічнае выкарыстанне сцяга і герба перасталі затрымліваць ды сажаць на суткі, а спартовых заўзятараў не пускаць ці выганяць з матчаў.