Unlocking the Power of ChatGPT and AI in Testing - A Real-World Look, present...
G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by
1. Інтэрнэт-крама Symbal.by запусціла новы сучасны і зручны сайт, які дазваляе
замаўляць і атрымліваць тавары не толькі ў любым кутку Беларусі, а і па ўсім
свеце. На абноўленым сайце папулярнай пляцоўкі, акрамя магчымасці
аплаты карткай, з’явілася і шмат іншых цікавостак, з якімі сёння знаёмім
чытачоў.
Далей 10 цікавых навінак і магчымасцяў сайта Symbal.by
2. 1. З’явіўся раздзел
«Зніжкі і акцыі»
дзе можна набыць шматлікія тавары
са зніжкай ад 10 да 50 %. Рэчы на
акцыі ў раздзеле змяняюцца
некалькі разоў на месяц.
Напрыклад, цяпер у раздзеле
размешчаны дызайнерскія мятлікі,
ільняныя торбы з «Пагоняй»,
прынтамі «Жыве Беларусь» і
«Люблю Беларусь»,«партызанскія»
цішоткі, сцягі і вокладкі на пашпарт,
сувеніры з гербам БНР, выцімайкі
«Свята» і «Дудары», паштоўкі ад
Лявона Вольскага ды іншыя рэчы.
4. 3. Яшчэ адна навінка –
раздзел «Паслугі».
Праз яго цяпер можна зрабіць
персанальную ці карпаратыўную
замову на выраб прома-прадукцыі ці
сувеніраў у беларускім стылі.
5. 4. Перспектыўны кірунак развіцця Symbal.by – гэта
прасоўванне розных беларускамоўных адукацыйных і
забаўляльных паслуг.
Ужо зараз у раздзеле «Забаўляльныя
паслугі» размешчаныя першыя
прапановы: выступы на карпаратыўных
святах і мерапрыемствах гуртоў
«Amaroka», «Hurma», «Liepšy kvas»,
«Амплітуда Смеласці», спевака і піяніста
Пятра Клюева ці кавер-бэнду «Арт-
сядзібы» з беларускамоўным вядучым
Аляксеем Сапрыкіным і сусветнымі
хітамі па-беларуску.
У хуткім часе ў гэтым раздзеле з
рэальнымі цэнамі і канкрэтнымі
прапановамі з’явяцца іншыя музычныя,
забаўляльныя і адукацыйныя паслугі.
6. 5. Раздзел «Друкаваныя тавары»прысвечаны
паштоўкам, нататнікам і кнігам, якія выклікалі рэзананс
і, па беларускіх мерках, сталі
бэстсэлерамі: «Дзіцячая ЗаМова»
Глеба Лабадзенкі, серыя «Краіна
Беларусь» Уладзімера Арлова,
«Сем камянёў» Аляксея Шэіна,
«Гэта Беларусь, дзетка», «20 крокаў
да беларускай мовы» ды іншыя.
7. 6. Яшчэ адзін эксклюзіў можна знайсці ў раздзеле «Дыскі» –
чатыры рарытэтныя CD-альбомы «N.R.M.» залатога складу,
якія таксама ўжо з’яўляюцца сімваламі
Беларусі, а песні з іх сталі легендарнымі.
8. 7. Цяпер Symbal.by гэта яшчэ і рэкламная пляцоўка
для рэчаў і з’яў, якія папулярызуюць беларускія
сімвалы, мову, гісторыю і традыцыі.
Функцыя «Віртуальныя тавары»
дазваляе размяшчаць тэматычныя
рэчы іншых вытворцаў і крамаў з
прамой спасылкай на месца
продажу. Апошні прыклад – срэбныя
вырабы з беларускімі ўзорамі
ювелірнай сеткі «Alte».
9. 8. Агульная колькасць падпісантаў на старонкі крамы ў сацыяльных
сетках на сярэдзіну чэрвеня дасягнула 36 тысяч: Instagram – 8 804,
Facebook – 14 233, Vk – 10 174, Twitter – 2 808.
Цяпер Symbal.by – лідар ва ўсіх сацыяльных сетках сярод беларускамоўных брэндаў, а
таксама ўваходзіць у топ-12 старонак Facebook сярод ўсіх брэндаў Беларусі
10. 9. З сістэмай сайта «WooCommerce» цяпер лёгка і
хутка сфармаваць замову ў «кошык» ды выбраць
варыянты дастаўкі і аплаты:
па Беларусі ці свеце, самавываз ці
пасылка, карткай ці накладзеным
плацяжом.
Таксама з’явілася магчымасць
стварэння адмысловых прома-
кодаў са зніжкамі.
11. 10. У перспектыве на сайце Symbal.by з’явіцца
магчымасць набыцця электронных тавараў:
кнігі для чыталак, беларускамоўныя
музычныя рэлізы, дызайнерскія
прынты і т.д., а таксама
«барахолка», якая дазволіць
людзям асабіста размяшчаць свае
вырабы, у адпаведнасці з тэматыкай
крамы, ды прадаваць іх.