SlideShare ist ein Scribd-Unternehmen logo
1 von 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 17 (529)

                                                            (17 мая 2012 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                             Сёння ў выпуску:

Фэст маладзёвай журналістыкі стартуе праз тыдзень!.............................................2
Гродзенка - адна з лепшых валанцёрак кампаніі “БезВізы!”..................................2
 Прэмія Адамовіча за музей Быкава..........................................................................3
Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці”................................................................3
Канферэнцыя па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі..........................................4
 Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!............................................4
Моўная школа для моладзі........................................................................................5
Праграма падтрымкі Беларусі....................................................................................6
Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека.......................................................7
.......................................................................................................................................8
Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ...........................................8
Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах.......................................................8
 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”............................................................................8
Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі ...........................................9
 Падзеі:
                                                                                      уверх



     Фэст маладзёвай журналістыкі стартуе праз тыдзень!
        У праграме Фестывалю “Твой стыль”, які пройдзе ў Гродне 25-27 мая, - майстар-класы,
прэзентацыі рэгіянальных інфармацыйных выданняў, ток-шоў «Журналістыка -2020″,
фотавыставы, узнагароджанне пераможцаў конкурса для маладых аўтараў, прагулка па
журналісцкай Гародні – дзе, калі і ў колькі – чытай у ПРАГРАМЕ фестывалю!
        На сайце Фэсту ў раздзеле ВЫСТУПОЎЦЫ знойдзеш больш інфармацыі пра нашых гасцей,
калі цікава атрымаць больш інфармацыі пра вядучых майстар-класаў, прэзентацый, удзельнікаў
тоу-шоу «Журналістыка-2020″ – табе сюды.
        Пазнаёмся таксама з культурнай праграмай нашага Фестывалю!
        Удзельнікаў Фэсту чакае экстравагантны электронна-музычны перфоманс на інструменце
тэрменвокс, канцэрт гуртоў АКАНА і «Людзі на балоце», майстар-клас ад гродзенскага філіяла
Міжнароднай школы капоэйры «FICAG».
       Паводле http://3sektar.by

                                                                                  уверх


      Гродзенка - адна з лепшых валанцёрак кампаніі “БезВізы!”
       Валанцёрка Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” Ганна Марза
ўвайшла ў лік найбольш актыўных беларускіх валанцёраў антывізавай кампаніі.
       Найбольш актыўнымі па выніках працы ў Беларусі прызнаныя тры валанцёры з Магілёву,
па адным – з Мінску і Гродна. Яны атрымалі ў падарунак ад кампаніі “Без Візы!” байкі і заплечнікі.
       Лепшыя валанцёры ўганараваныя на сустрэчы, якая прайшла ў мінулыя выходныя ў Вільні.
       За гэтыя дні валанцёры паспелі зладзіць у Вільні некалькі акцый.
       Ганна Марза распавяла пра сваю:
       - Мы апытвалі прадаўцоў “Акропаліса”, наколькі часта ў іх бываюць пакупнікі з Беларусі,
 ці шчодрыя яны пакупнікі.
       Пасля запытваліся, ці трэба, на думку прадаўцоў, адмяняць візы, ці не.
       Выявілася, што ўсе апытаныя выказаліся за адмену віз, бо беларусы складаюць значную
частку пакупнікоў гандлёвага цэнтру, прычым набываюць шмат.
       Калі б візы адмянілі, гандляры б толькі выйгралі.
       Некаторыя з прадаўцоў не разумелі рускай мовы, затое ў большасці рускамоўных
апытаных прадаўцоў у Беларусі аказаліся сябры альбо сваякі, падтрымліваць стасункі з якімі
перашкаджаюць візы.
       Прадаўцы далучыліся да кампаніі, падпісаўшы антывізавы маніфест.
       У красавіку Ганна Марза ў межах кампаніі “Без Візы!” зладзіла ў Гродне акцыю “Караблікі
свабоды”. Тады каля дзесятка юнакоў і дзяўчат адправілі ў далекае плаванне папяровыя караблікі
з назвамі краін, дзе хацелі б пабываць.
        Паводле http://t-styl.info
                                                                                                 2
 уверх


       Прэмія Адамовіча за музей Быкава
        1 траўня ў Горадні стваральніку грамадзкага музэю Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву
была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.
       Старшыня Беларускага Пэн-цэнтру Андрэй Хадановіч пасьля гэтага патлумачыў:
       - «Прэмія мае хутчэй маральнае значэньне, падатковай інспэкцыі просьба не турбаваць
спадара Мельнікава. Яна ўручаецца штогод Беларускім Пэн-цэнтрам за сумленнае слова, за
публіцыстыку. Часьцей за ўсё яе атрымліваюць пісьменьнікі, публіцысты, журналісты. Мікалая
Мельнікава ўганаравалі — за доўгую плённую дзейнасьць па захаваньні гарадзенскай спадчыны
Васіля Быкава».
       Прэмія складаецца з дыплёму, сэртыфікату і памятнага мэдаля з выявай партрэта Алеся
Адамовіча, патлумачыў Андрэй Хадановіч.
        Ён зазначыў, што з увагі на гады Мікалая Мельнікава той ня мог прыехаць у сталіцу, прэмія
была ўручаная яму ў яго гарадзенскай кватэры.
       Паводле svaboda.org
                                                                                 уверх




                                                                        Абвесткі:
                                                                                           уверх


      Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці”
       Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя фатографы ва ўзросце 14-31 года.
       Конкурс ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” у межах праекта
«Трэці ўзрост – шансы для сацыяльнага ўключэння».
       Конкурс ладзіцца па 5 намінацыях:
       1.“Партрэт пажылога чалавека” – фотаработы, выкананыя ў жанры партрэт/аўтапартрэт
       2.“Хачу быць такім у старасці” – работы, якія адлюстроўваюць жыццё сучаснага сталага
чалавека
       3.“Сямейная фатаграфія”
       4.“Адзін дзень з жыцця…” – фотаработы штодзённай, побытавай тэматыкі, якія
адлюстроўваюць цікавыя, хвалюючыя, памятныя падзеі жыцця
       5.“Абпаленыя вайной” – работы, прысвечаныя святу “Дзень Перамогі”.
       На конкурс прымаюцца каляровыя і чорна-белыя аўтарскія работы, якія цалкам
адлюстроўваюць тэмы намінацый.

                                                                                                3
Фотаздымкі неабходна прадставіць у надрукаваным выглядзе (тэл. для сувязі
8044-7977343 альбо ў электронным варыянце на адрас 3-age@basw-ngo.by (файлы павінны быць
у фармаце JPEG альбо TIFF, памер прыдатны для паліграфічнага друку).
       Да фотаздымкаў павінна дадавацца інфармацыя пра ўдзельніка конкурса (Прозвішча, імя,
узрост, месца навучання альбо працы, кантактны тэлефон).
       Можа быць прадстаўлена ўся разнастайнасць жанраў: партрэт, калаж, фотаэцюд.
       Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 работы.
       Апошні тэрмін – да 1 ліпеня.
       Работы з элементамі гвалту, расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай нецярпімасці не
прымаюцца.
       Работы павінны адпавядаць Закону “Аб аўтарскіх і смежных правах”.
       Кантакты – Таццяна Баленда, 8044-7977343 Velcom, 8033-3350503 МТС
       Сайт: www.basw-ngo.by. Эл.пошта: 3-age@basw-ngo.by
       Паводле рассылкі БАСР
                                                                                         уверх



     Канферэнцыя па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі
        Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па альтэрнатыўных метадах
рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД,
анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі пройдзе ў Мінску 30-31 мая.
        На канферэнцыі плануецца абмеркаванне тэхналогій працы, медыцынскіх і псіхолага-
педагагічных аспектаў і перспектыў развіцця альтэрнатыўных метадаў абілітацыі і рэабілітацыі
(арт-тэрапія, анімалатэрапія, ароматэрапія, клоунатэрапія, праграма «Ацаляльная магія» і інш.),
атаксама праблем іх укаранення, развіцця, функцыянавання ў краінах СНД, Еўропы і свету, роля
грамадскіх аб'яднанняў і іх узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі ў галіне
рэабілітацыі, развіццё міжнароднага партнёрства паміж дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і
ўстановамі.
        Арганізатары – Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў
ЮНЭСКА» і філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэту у г.Мінску.
        Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый
Рэспублікі Беларусь, эксперты з СНД, Еўропы.
        Удзел у канферэнцыі бясплатны. Выдаткі на праезд і пражыванне за кошт камандыруючай
арганізацыі.
        Апошні тэрмін падачы заявак – да 23 мая.
        Адрас Аргкамітэту: Беларусь, 220107, Мінск, вул.Народная, д.21, п.205, e-
mail: altreh2012@gmail.com
        Кантакт: Віталь Паўлаградскі, тэл.маб. 8 029 648 72 71, Наталля Нямкевіч, тэл. гар. 8 017 291
36 98, www.magic-help.org
       Паводле рассылкі БАСР

                                                                                         уверх


       Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!
       Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў
свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы і пачаў прыём работ да ўдзелу ў
намінацыях і конкурсах Фестывалю.
                                                                                                    4
Гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнай
рэкламна-камунікацыйнай супольнасці, каб звярнуць увагу і зацікавіць іншых удзельнікаў рынку,
а таксама беларускага грамадства рабіць рэкламу і ствараць камунікацыю на беларускай мове.
        Галоўная мэта Фестывалю ў 2012 годзе – даць новы штуршок у развіцці рэкламна-
камунікацыйнага рынку Беларусі. Фестываль дазволіць па-іншаму паглядзець на свае брэнды і на
свайго спажыўца, па-іншаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з пакупнікамі і
запаліць больш агню ў вачах рэкламістаў, каб убачыць больш яркіх і сучасных праектаў у розных
кірунках і формах масавай камунікацыі.
        Ідэя Фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма
беларусамі!», якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё беларускай
нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
        Апошні тэрмін прыёму працаў – 11 чэрвеня.
        Удзел у Фестывалі бясплатны. Кульмінацыяй Фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень,
які пройдзе. Адукацыйная праграма Фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў
беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй
узнагароджання пераможцаў.
        Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета звяртае
асаблівую ўвагу на ўдзельнікаў з рэгіёнаў. Аргкамітэт Фестывалю лічыць, што рэгіёны Беларусі
маюць значны крэатыўны патэнцыял, які можа выявіцца ў межах намінацыяў і конкурсаў
Фестывалю.
        Сёлета кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі мае адзначыць месца свайго жыхарства ў полі
“Адрас”. Таксама падчас рэгістрацыі работы трэба абавязкова паказаць “Горад” у адпаведным
полі.
        Па заканчэнні прыёму работ аргкамітэт прааналізуе гэтыя звесткі і вызначыць, які ж горад
ці рэгіён можа пахваліцца найбольш творчымі рэкламістамі.
        “Беларусь – гэта не толькі Мінск. І наш фестываль арыентаваны на ўдзельнікаў з усёй
краіны. Мяркуем, што рэкламісты і крэатары з абласных і раённых цэнтраў могуць прапанаваць
грамадству надзвычай цікавы рэкламна-камунікацыйны прадукт”, – адзначыў кіраўнік рэсурсу
Marketing.by, аднаго з суарганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Сяргей Скараход.
        Арганізацыйны партнёр Фестывалю – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by.
        Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу Фестывалю AD.NAK!:
        Алесь Плотка, Тэл.: (29) 394-82-04, adnak@budzma.org

                                                                                 уверх


       Моўная школа для моладзі
       Моўная Школа “Pontes» гэта тыднёвы (3-12 ліпеня ў Вільні, 2-7 ліпеня ў Каўні), інтэнсіўны
курс польскаe мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы.
       МШ Понтэс гэта:
       • 4 гадзіны заняткаў штодзень
       • маленькія групы (4-6 чалавек)
       • групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў
       • вучэбныя матэрыялы
       • вячэрні агляд фільмаў
       • малады калектыў выкладчыкаў
       • прыемная вучоба
       Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі/падручнік.

                                                                                               5
Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня.
        Адкрыццё Моўнай Школы адбудзецца:
- 3 ліпеня (аўторак) у 17:30 у Вільні
- 2 ліпеня (панядзелак) у 9:30 у Коўне.
        Заявачны фармуляр можаш спампаваць тут і даслаць яго на адрас: kmpontes@wp.pl (даць
загаловак файлу згодна ўзору bl_j_maszewicz.doc).
        Заўвага: каб зрабіць транслітарацыю на Польскую мову (не Ангельскую) выкарыстоўвайце
лацінскія літары, напрыклад: Ян Машэвіч будзе bl_j_maszewicz.doc (а не bl_j_mashevich.doc).
        Падчас праходжання курсу мы не будзем здольныя забяспечыць усіх слоўнікамі, таму
прапануем узяць свае. Тых, хто не з Вільні, мы заможам забяспечыць бясплатным жыллём.
      Паводле http://pontes.cba.pl/index.php?load=bl
                                                                              уверх


      Праграма падтрымкі Беларусі
       Праграма падтрымкі Беларусі абвяшчае пачатак шостага этапу нямецка-беларускага
партнёрства.
       У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі (НГА),
зарэгістраваныя ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, нямецкія некамерцыйныя
арганізацыі, а таксама дзяржаўныя ўстановы і органы дзяржаўнага кіравання ў партнёрстве з НГА.
       Тэматычныя накірункі праектаў:
    1. Нефармальная адукацыя і адукацыя дарослых
    2. Інавацыі ў сістэме аховы здароўя і сацыяльнай сферы, а таксама інтэграцыя сацыяльна
       неабароненых груп насельніцтва
    3. Навакольнае асяроддзе, энергаэфектыўнасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі
    4. Устойлівае развіццё ў сельскай мясцовасці
    5. Адўукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця
    6. Форма ўдзелу ў самакіраванні
       Праграма дазваляе рэалізацыю праектаў па двух фарматах:
       -Малыя праекты з сумай гранта да 15 тысяч еўра прадстаўляюць сабой пілотныя праекты,
       якія рэалізуюць прыклад інавацыйнай практыкі па адным з асноўных накірунках Праграмы
       падтрымкі. Праекты рэалізуюцца з удзелам як мінімум аднаго нямецкага і аднаго
       беларускага партнёра.
       -Буйныя праекты сумай ад 40 тысяч да 120 тысяч еўра павінны дасягаць вынікаў на
       нацыянальным і/альбо міжрэгіянальным узроўнях. Асноўнымі партнёрамі праекта
       з’яўляюцца як мінімум адна нямецкая і мінімум дзве беларускія партнёрскія арганізацыі.
       Апошні тэрмін падачы заявак – да 10 ліпеня.
       Больш падрабязная інфармацыя і камплекты дакументаў праектнай заяўкі – на сайтах
       www.fpb-belarus.org, www.ibb.by, www.ibb-d.de.
       Кансультацыі можна атрымаць у каардынацыйным бюро па адрасе: Мінск, вул. Сухая-25,
тэл./факс: (017) 200 31 82, e-mail: fpb@ibb.by .
      Паводле http://ngo.by

                                                                              уверх




                                                                                               6
Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека
        Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае
набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам
навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека.
        Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13
ліпеня ва Украіне.
        Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах
дапаможніка “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” (http://nastaunik.info/civil/school/).
Прапанаваныя ў дапаможніку навучальныя матэрыялы двойчы праходзілі ўзгадненне ў
Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
        Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на
выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, метадамі ацэнкі эфектыўнасці навучання,
папрактыкуюцца ў правядзенні заняткаў, апісаных у дапаможніку.
        Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі
ўдзел” адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне.
        Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах
дапаможніка“Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадзкі ўдзел”
(http://nastaunik.info/civil/school/).
        Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі выкарыстання розных формаў і спосабаў
адстойвання і пашырэння правоў чалавека праз грамадскі ўдзел, навучацца распрацоўваць і
праводзіць заняткі, скіраваныя на развіццё грамадскай актыўнасці, даведаюцца пра спосабы
ацэнкі эфектыўнасці грамадскіх кампаній і г.д.
        Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых
навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, якія
зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў
сферы пашырэння правоў чалавека.
        Адбор удзельнікаў трэнінгаў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
        Прыярытэт будзе аддавацца:
        -удзельнікам з абласных і раённых цэнтраў, малых мясцовасцяў;
        -кандыдатам, якія змогуць рэальна выкарыстоўваць атрыманыя метадычныя
матэрыялы, веды і ўменні ў сваёй адукацыйнай працы;
        -удзельнікам, якія маюць як мінімум базавыя веды і ўменні ў галіне выкарыстання
інтэрактыўных метадаў навучання;
        -найбольш матываваным удзельнікам.
        Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгах з’яўляецца гатоўнасць да актыўнага выкарыстання
атрыманых метадычных матэрыялаў, ведаў і ўменняў для правядзення заняткаў па навучанні
правам чалавека адразу ж пасля трэнінга.
        Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд
удзельнікаў трэнінгаў у абодва бакі.
        Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на аснове запоўненых электронных формаў заяўкі.
        Увага! Удзельнікі могуць падаваць заяўкі на ўдзел толькі ў адным з двух апісаных вышэй
трэнінгаў!
        Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 мая.
        Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая.
        У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе
letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl
                                                                                      уверх

                                                                                                7
  Не спазніся!
                                                                                 уверх


       Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека
       Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю
праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека
на 2012 год.
      Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:
      Школа першага набору
      1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)
      Школа другога набору
      10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)
      Школа трэццяга набору
      23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)
      Школа чацвёртага набору
      1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)
      У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com
      Форма рэгістрацыі на ўдзел у конкурсе – па спасылцы http://spring96.org/be/news/52307.
      Паводле рассылкі Belschool

                                                                                        увер
                                                                                            х

       Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах
     Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў
падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”.
     Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у
перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна…
     Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                               уверх


      Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”
       Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс
фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак
вясны.


                                                                                            8
1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка,
звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),
      2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net
      3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні"
свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі.
       З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена
Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com .
      Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на
вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                   уверх


      Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі
      Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і
жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
      І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх
прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
      ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць
досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі.
     Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе на адрас
     aacenka@gmail.com .
     Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 30 чэрвеня ўключна.
     Паводле aacenka.by
                                                                                          уверх




                                                                                                   9

Weitere ähnliche Inhalte

Was ist angesagt?

Was ist angesagt? (15)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 

Andere mochten auch

Andere mochten auch (16)

Adra Kyrgyzstan - Third Age Institute - 2013
Adra Kyrgyzstan - Third Age Institute - 2013Adra Kyrgyzstan - Third Age Institute - 2013
Adra Kyrgyzstan - Third Age Institute - 2013
 
Применение диагностических шкал по оценке качества жизни людей старшего возраста
Применение диагностических шкал по оценке качества жизни людей старшего возрастаПрименение диагностических шкал по оценке качества жизни людей старшего возраста
Применение диагностических шкал по оценке качества жизни людей старшего возраста
 
Университет третьего возраста, Минск
Университет третьего возраста, МинскУниверситет третьего возраста, Минск
Университет третьего возраста, Минск
 
Пожилой человек рядом. "Тёплый дом", Сморгонь
Пожилой человек рядом. "Тёплый дом", СморгоньПожилой человек рядом. "Тёплый дом", Сморгонь
Пожилой человек рядом. "Тёплый дом", Сморгонь
 
Образовательная работа, доступная для семей на примере деятельности Центра ро...
Образовательная работа, доступная для семей на примере деятельности Центра ро...Образовательная работа, доступная для семей на примере деятельности Центра ро...
Образовательная работа, доступная для семей на примере деятельности Центра ро...
 
Из опыта образовательной работы с социально уязвимыми слоями населения
Из опыта образовательной  работы с социально уязвимыми слоями населенияИз опыта образовательной  работы с социально уязвимыми слоями населения
Из опыта образовательной работы с социально уязвимыми слоями населения
 
Презентация деятельности Университета Третьего Возраста, Марьямполе, Литва
Презентация деятельности Университета Третьего Возраста, Марьямполе, ЛитваПрезентация деятельности Университета Третьего Возраста, Марьямполе, Литва
Презентация деятельности Университета Третьего Возраста, Марьямполе, Литва
 
Праграмы падтрымкі транспамежных праектаў на беларуска-польска-літоўска-расій...
Праграмы падтрымкі транспамежных праектаў на беларуска-польска-літоўска-расій...Праграмы падтрымкі транспамежных праектаў на беларуска-польска-літоўска-расій...
Праграмы падтрымкі транспамежных праектаў на беларуска-польска-літоўска-расій...
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
Мост через поколения
Мост через поколенияМост через поколения
Мост через поколения
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Ад Мадрыда да Гродна: сусветны досвед актывізацыі сталых людзей
Ад Мадрыда да Гродна: сусветны досвед актывізацыі сталых людзейАд Мадрыда да Гродна: сусветны досвед актывізацыі сталых людзей
Ад Мадрыда да Гродна: сусветны досвед актывізацыі сталых людзей
 

Ähnlich wie Kronika 17.05.2012

Ähnlich wie Kronika 17.05.2012 (16)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 

Mehr von Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Mehr von Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 17.05.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 17 (529) (17 мая 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Фэст маладзёвай журналістыкі стартуе праз тыдзень!.............................................2 Гродзенка - адна з лепшых валанцёрак кампаніі “БезВізы!”..................................2 Прэмія Адамовіча за музей Быкава..........................................................................3 Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці”................................................................3 Канферэнцыя па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі..........................................4 Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!............................................4 Моўная школа для моладзі........................................................................................5 Праграма падтрымкі Беларусі....................................................................................6 Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека.......................................................7 .......................................................................................................................................8 Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ...........................................8 Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах.......................................................8 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”............................................................................8 Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі ...........................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх Фэст маладзёвай журналістыкі стартуе праз тыдзень! У праграме Фестывалю “Твой стыль”, які пройдзе ў Гродне 25-27 мая, - майстар-класы, прэзентацыі рэгіянальных інфармацыйных выданняў, ток-шоў «Журналістыка -2020″, фотавыставы, узнагароджанне пераможцаў конкурса для маладых аўтараў, прагулка па журналісцкай Гародні – дзе, калі і ў колькі – чытай у ПРАГРАМЕ фестывалю! На сайце Фэсту ў раздзеле ВЫСТУПОЎЦЫ знойдзеш больш інфармацыі пра нашых гасцей, калі цікава атрымаць больш інфармацыі пра вядучых майстар-класаў, прэзентацый, удзельнікаў тоу-шоу «Журналістыка-2020″ – табе сюды. Пазнаёмся таксама з культурнай праграмай нашага Фестывалю! Удзельнікаў Фэсту чакае экстравагантны электронна-музычны перфоманс на інструменце тэрменвокс, канцэрт гуртоў АКАНА і «Людзі на балоце», майстар-клас ад гродзенскага філіяла Міжнароднай школы капоэйры «FICAG». Паводле http://3sektar.by  уверх Гродзенка - адна з лепшых валанцёрак кампаніі “БезВізы!” Валанцёрка Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” Ганна Марза ўвайшла ў лік найбольш актыўных беларускіх валанцёраў антывізавай кампаніі. Найбольш актыўнымі па выніках працы ў Беларусі прызнаныя тры валанцёры з Магілёву, па адным – з Мінску і Гродна. Яны атрымалі ў падарунак ад кампаніі “Без Візы!” байкі і заплечнікі. Лепшыя валанцёры ўганараваныя на сустрэчы, якая прайшла ў мінулыя выходныя ў Вільні. За гэтыя дні валанцёры паспелі зладзіць у Вільні некалькі акцый. Ганна Марза распавяла пра сваю: - Мы апытвалі прадаўцоў “Акропаліса”, наколькі часта ў іх бываюць пакупнікі з Беларусі, ці шчодрыя яны пакупнікі. Пасля запытваліся, ці трэба, на думку прадаўцоў, адмяняць візы, ці не. Выявілася, што ўсе апытаныя выказаліся за адмену віз, бо беларусы складаюць значную частку пакупнікоў гандлёвага цэнтру, прычым набываюць шмат. Калі б візы адмянілі, гандляры б толькі выйгралі. Некаторыя з прадаўцоў не разумелі рускай мовы, затое ў большасці рускамоўных апытаных прадаўцоў у Беларусі аказаліся сябры альбо сваякі, падтрымліваць стасункі з якімі перашкаджаюць візы. Прадаўцы далучыліся да кампаніі, падпісаўшы антывізавы маніфест. У красавіку Ганна Марза ў межах кампаніі “Без Візы!” зладзіла ў Гродне акцыю “Караблікі свабоды”. Тады каля дзесятка юнакоў і дзяўчат адправілі ў далекае плаванне папяровыя караблікі з назвамі краін, дзе хацелі б пабываць. Паводле http://t-styl.info 2
  • 3.  уверх Прэмія Адамовіча за музей Быкава 1 траўня ў Горадні стваральніку грамадзкага музэю Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча. Старшыня Беларускага Пэн-цэнтру Андрэй Хадановіч пасьля гэтага патлумачыў: - «Прэмія мае хутчэй маральнае значэньне, падатковай інспэкцыі просьба не турбаваць спадара Мельнікава. Яна ўручаецца штогод Беларускім Пэн-цэнтрам за сумленнае слова, за публіцыстыку. Часьцей за ўсё яе атрымліваюць пісьменьнікі, публіцысты, журналісты. Мікалая Мельнікава ўганаравалі — за доўгую плённую дзейнасьць па захаваньні гарадзенскай спадчыны Васіля Быкава». Прэмія складаецца з дыплёму, сэртыфікату і памятнага мэдаля з выявай партрэта Алеся Адамовіча, патлумачыў Андрэй Хадановіч. Ён зазначыў, што з увагі на гады Мікалая Мельнікава той ня мог прыехаць у сталіцу, прэмія была ўручаная яму ў яго гарадзенскай кватэры. Паводле svaboda.org  уверх Абвесткі:  уверх Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці” Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя фатографы ва ўзросце 14-31 года. Конкурс ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” у межах праекта «Трэці ўзрост – шансы для сацыяльнага ўключэння». Конкурс ладзіцца па 5 намінацыях: 1.“Партрэт пажылога чалавека” – фотаработы, выкананыя ў жанры партрэт/аўтапартрэт 2.“Хачу быць такім у старасці” – работы, якія адлюстроўваюць жыццё сучаснага сталага чалавека 3.“Сямейная фатаграфія” 4.“Адзін дзень з жыцця…” – фотаработы штодзённай, побытавай тэматыкі, якія адлюстроўваюць цікавыя, хвалюючыя, памятныя падзеі жыцця 5.“Абпаленыя вайной” – работы, прысвечаныя святу “Дзень Перамогі”. На конкурс прымаюцца каляровыя і чорна-белыя аўтарскія работы, якія цалкам адлюстроўваюць тэмы намінацый. 3
  • 4. Фотаздымкі неабходна прадставіць у надрукаваным выглядзе (тэл. для сувязі 8044-7977343 альбо ў электронным варыянце на адрас 3-age@basw-ngo.by (файлы павінны быць у фармаце JPEG альбо TIFF, памер прыдатны для паліграфічнага друку). Да фотаздымкаў павінна дадавацца інфармацыя пра ўдзельніка конкурса (Прозвішча, імя, узрост, месца навучання альбо працы, кантактны тэлефон). Можа быць прадстаўлена ўся разнастайнасць жанраў: партрэт, калаж, фотаэцюд. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 работы. Апошні тэрмін – да 1 ліпеня. Работы з элементамі гвалту, расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай нецярпімасці не прымаюцца. Работы павінны адпавядаць Закону “Аб аўтарскіх і смежных правах”. Кантакты – Таццяна Баленда, 8044-7977343 Velcom, 8033-3350503 МТС Сайт: www.basw-ngo.by. Эл.пошта: 3-age@basw-ngo.by Паводле рассылкі БАСР  уверх Канферэнцыя па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі пройдзе ў Мінску 30-31 мая. На канферэнцыі плануецца абмеркаванне тэхналогій працы, медыцынскіх і псіхолага- педагагічных аспектаў і перспектыў развіцця альтэрнатыўных метадаў абілітацыі і рэабілітацыі (арт-тэрапія, анімалатэрапія, ароматэрапія, клоунатэрапія, праграма «Ацаляльная магія» і інш.), атаксама праблем іх укаранення, развіцця, функцыянавання ў краінах СНД, Еўропы і свету, роля грамадскіх аб'яднанняў і іх узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі ў галіне рэабілітацыі, развіццё міжнароднага партнёрства паміж дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і ўстановамі. Арганізатары – Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» і філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэту у г.Мінску. Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь, эксперты з СНД, Еўропы. Удзел у канферэнцыі бясплатны. Выдаткі на праезд і пражыванне за кошт камандыруючай арганізацыі. Апошні тэрмін падачы заявак – да 23 мая. Адрас Аргкамітэту: Беларусь, 220107, Мінск, вул.Народная, д.21, п.205, e- mail: altreh2012@gmail.com Кантакт: Віталь Паўлаградскі, тэл.маб. 8 029 648 72 71, Наталля Нямкевіч, тэл. гар. 8 017 291 36 98, www.magic-help.org Паводле рассылкі БАСР  уверх Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы і пачаў прыём работ да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю. 4
  • 5. Гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнай рэкламна-камунікацыйнай супольнасці, каб звярнуць увагу і зацікавіць іншых удзельнікаў рынку, а таксама беларускага грамадства рабіць рэкламу і ствараць камунікацыю на беларускай мове. Галоўная мэта Фестывалю ў 2012 годзе – даць новы штуршок у развіцці рэкламна- камунікацыйнага рынку Беларусі. Фестываль дазволіць па-іншаму паглядзець на свае брэнды і на свайго спажыўца, па-іншаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з пакупнікамі і запаліць больш агню ў вачах рэкламістаў, каб убачыць больш яркіх і сучасных праектаў у розных кірунках і формах масавай камунікацыі. Ідэя Фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Апошні тэрмін прыёму працаў – 11 чэрвеня. Удзел у Фестывалі бясплатны. Кульмінацыяй Фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе. Адукацыйная праграма Фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў. Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета звяртае асаблівую ўвагу на ўдзельнікаў з рэгіёнаў. Аргкамітэт Фестывалю лічыць, што рэгіёны Беларусі маюць значны крэатыўны патэнцыял, які можа выявіцца ў межах намінацыяў і конкурсаў Фестывалю. Сёлета кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі мае адзначыць месца свайго жыхарства ў полі “Адрас”. Таксама падчас рэгістрацыі работы трэба абавязкова паказаць “Горад” у адпаведным полі. Па заканчэнні прыёму работ аргкамітэт прааналізуе гэтыя звесткі і вызначыць, які ж горад ці рэгіён можа пахваліцца найбольш творчымі рэкламістамі. “Беларусь – гэта не толькі Мінск. І наш фестываль арыентаваны на ўдзельнікаў з усёй краіны. Мяркуем, што рэкламісты і крэатары з абласных і раённых цэнтраў могуць прапанаваць грамадству надзвычай цікавы рэкламна-камунікацыйны прадукт”, – адзначыў кіраўнік рэсурсу Marketing.by, аднаго з суарганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Сяргей Скараход. Арганізацыйны партнёр Фестывалю – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу Фестывалю AD.NAK!: Алесь Плотка, Тэл.: (29) 394-82-04, adnak@budzma.org  уверх Моўная школа для моладзі Моўная Школа “Pontes» гэта тыднёвы (3-12 ліпеня ў Вільні, 2-7 ліпеня ў Каўні), інтэнсіўны курс польскаe мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы. МШ Понтэс гэта: • 4 гадзіны заняткаў штодзень • маленькія групы (4-6 чалавек) • групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў • вучэбныя матэрыялы • вячэрні агляд фільмаў • малады калектыў выкладчыкаў • прыемная вучоба Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі/падручнік. 5
  • 6. Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня. Адкрыццё Моўнай Школы адбудзецца: - 3 ліпеня (аўторак) у 17:30 у Вільні - 2 ліпеня (панядзелак) у 9:30 у Коўне. Заявачны фармуляр можаш спампаваць тут і даслаць яго на адрас: kmpontes@wp.pl (даць загаловак файлу згодна ўзору bl_j_maszewicz.doc). Заўвага: каб зрабіць транслітарацыю на Польскую мову (не Ангельскую) выкарыстоўвайце лацінскія літары, напрыклад: Ян Машэвіч будзе bl_j_maszewicz.doc (а не bl_j_mashevich.doc). Падчас праходжання курсу мы не будзем здольныя забяспечыць усіх слоўнікамі, таму прапануем узяць свае. Тых, хто не з Вільні, мы заможам забяспечыць бясплатным жыллём. Паводле http://pontes.cba.pl/index.php?load=bl  уверх Праграма падтрымкі Беларусі Праграма падтрымкі Беларусі абвяшчае пачатак шостага этапу нямецка-беларускага партнёрства. У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі (НГА), зарэгістраваныя ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, нямецкія некамерцыйныя арганізацыі, а таксама дзяржаўныя ўстановы і органы дзяржаўнага кіравання ў партнёрстве з НГА. Тэматычныя накірункі праектаў: 1. Нефармальная адукацыя і адукацыя дарослых 2. Інавацыі ў сістэме аховы здароўя і сацыяльнай сферы, а таксама інтэграцыя сацыяльна неабароненых груп насельніцтва 3. Навакольнае асяроддзе, энергаэфектыўнасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі 4. Устойлівае развіццё ў сельскай мясцовасці 5. Адўукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця 6. Форма ўдзелу ў самакіраванні Праграма дазваляе рэалізацыю праектаў па двух фарматах: -Малыя праекты з сумай гранта да 15 тысяч еўра прадстаўляюць сабой пілотныя праекты, якія рэалізуюць прыклад інавацыйнай практыкі па адным з асноўных накірунках Праграмы падтрымкі. Праекты рэалізуюцца з удзелам як мінімум аднаго нямецкага і аднаго беларускага партнёра. -Буйныя праекты сумай ад 40 тысяч да 120 тысяч еўра павінны дасягаць вынікаў на нацыянальным і/альбо міжрэгіянальным узроўнях. Асноўнымі партнёрамі праекта з’яўляюцца як мінімум адна нямецкая і мінімум дзве беларускія партнёрскія арганізацыі. Апошні тэрмін падачы заявак – да 10 ліпеня. Больш падрабязная інфармацыя і камплекты дакументаў праектнай заяўкі – на сайтах www.fpb-belarus.org, www.ibb.by, www.ibb-d.de. Кансультацыі можна атрымаць у каардынацыйным бюро па адрасе: Мінск, вул. Сухая-25, тэл./факс: (017) 200 31 82, e-mail: fpb@ibb.by . Паводле http://ngo.by  уверх 6
  • 7. Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13 ліпеня ва Украіне. Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” (http://nastaunik.info/civil/school/). Прапанаваныя ў дапаможніку навучальныя матэрыялы двойчы праходзілі ўзгадненне ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, метадамі ацэнкі эфектыўнасці навучання, папрактыкуюцца ў правядзенні заняткаў, апісаных у дапаможніку. Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел” адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне. Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка“Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадзкі ўдзел” (http://nastaunik.info/civil/school/). Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі выкарыстання розных формаў і спосабаў адстойвання і пашырэння правоў чалавека праз грамадскі ўдзел, навучацца распрацоўваць і праводзіць заняткі, скіраваныя на развіццё грамадскай актыўнасці, даведаюцца пра спосабы ацэнкі эфектыўнасці грамадскіх кампаній і г.д. Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека. Адбор удзельнікаў трэнінгаў будзе адбывацца на конкурснай аснове. Прыярытэт будзе аддавацца: -удзельнікам з абласных і раённых цэнтраў, малых мясцовасцяў; -кандыдатам, якія змогуць рэальна выкарыстоўваць атрыманыя метадычныя матэрыялы, веды і ўменні ў сваёй адукацыйнай працы; -удзельнікам, якія маюць як мінімум базавыя веды і ўменні ў галіне выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання; -найбольш матываваным удзельнікам. Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгах з’яўляецца гатоўнасць да актыўнага выкарыстання атрыманых метадычных матэрыялаў, ведаў і ўменняў для правядзення заняткаў па навучанні правам чалавека адразу ж пасля трэнінга. Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў трэнінгаў у абодва бакі. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на аснове запоўненых электронных формаў заяўкі. Увага! Удзельнікі могуць падаваць заяўкі на ўдзел толькі ў адным з двух апісаных вышэй трэнінгаў! Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 мая. Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая. У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl  уверх 7
  • 8.  Не спазніся!  уверх Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2012 год. Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека: Школа першага набору 1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна) Школа другога набору 10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна) Школа трэццяга набору 23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна) Школа чацвёртага набору 1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна) У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com Форма рэгістрацыі на ўдзел у конкурсе – па спасылцы http://spring96.org/be/news/52307. Паводле рассылкі Belschool увер х Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”. Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна… Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны. 8
  • 9. 1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка), 2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net 3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі. З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com . Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў). Паводле http://t-styl.info  уверх Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка». І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў); ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе на адрас aacenka@gmail.com . Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 30 чэрвеня ўключна. Паводле aacenka.by  уверх 9