SlideShare ist ein Scribd-Unternehmen logo
1 von 20
Праект «Музейныя лабiрынты»
20 кастрычнiка – 9 снежня 2012 года
Візітка праекта
Заказчык праекта: Мiнicтэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Культурны праект «Музейныя лабірынты» прайшоў у 10-ці музеях горада Мінска з 20 кастрычніка па 9 снежня 2012 года.
Музеі, якія ўдзельнічалі ў праекце:
 Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.
 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
 Нацыянальны гістарычны музей.
 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
 Літаратурны музей Петруся Броўкі.
 Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
 Дзяржаўны мастацкі музей.
 Музей гісторыі горада Мінска.
 Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Праект складаўся з дзвюх частак: непасрэдна вандроўкі па музеях і шэрагу iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх было
тэматычна звязана з адным з музеяў.
Каманда-пераможца праекта атрымала Суперпрыз — вандроўку ў Вену на некалькі дзён з наведваннем знакамiтага венскага
Музейнага квартала.
Партнёрамі праекта сталi: МТС, «Аўстрыйскія авіялініі», турагенцтва «Панда Трэвэл», друкарня «Палікрафт», «Юніверсал Прэс».
Інфармацыйныя партнёры: TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юністар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, «Большой».
Мэта i задачы праекта. Канцэпт
Мэта — папулярызацыя музеяў i беларускай культуры.
Задачы:
 зрабiць музеi больш прывабнымi для шырокай грамадскасцi, сямейных наведвальнiкаў i асаблiва — для моладзi;
 прыцягнуць увагу да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi;
 павялічыць беларускую аўтэнтыку ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі.
Канцэпт:
«Музейныя лабiрынты» нарадзiлiся па аналогii з самым вядомым Лабiрынтам — крыцкiм (з мiфаў старажытнай Грэцыi). У нашым
выпадку міфічны лабірынт перажыў трансфармацыю ў квэставую вандроўку па музеях горада Мiнска.
Кожны з 10-ці музеяў з 20 кастрычнiка па 9 снежня 2012 года рабiўся лабiрынтам. Удзельнікі гуртаваліся ў каманды па прынцыпе
«каманда сяброў» ці «сямейная каманда». Усяго ў камандзе магло быць ад 1 да 4 чалавек. Усе каманды, якiя траплялi ў
«Музейныя лабiрынты», атрымлiвалi пуцяводнiкi з пытаннямi па экспазiцыях музеяў. Дайсцi да фiнiшу і прыняць удзел у
розыгрышы Суперпрыза праекта — вандроўкi ў Вену з наведваннем знакамiтага венскага Музейнага квартала — маглi каманды,
якiя дакладна адказалi на ўсе пытаннi пуцяводнiкаў i такiм чынам знайшлi выхад з кожнага з 10-цi лабiрынтаў.
Акрамя самой вандроўкi праект уключаў у сябе шэраг iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх праходзiла ў адным з музеяў
i было тэматычна з iм звязана. Трапіць на інтэрактывы маглі не толькі ўдзельнікі праекта, але і ўсе жадаючыя.
Рэалізацыя канцэпта.
Айдэнтыка. Палiграфiя і сувенiры
Афiшы: А2, А3, А4
Абанемент
Уваходны квiток
Лiхтарык-сувенiр
Айдэнтыка. Пуцяводнiк
Айдэнтыка. Cайт праекта
Камунiкацыйная кампанiя
Камунікацыйная кампанія мела два асноўныя напрамкі:
 інфармацыйная кампанія;
 рэкламная кампанія.
Iнфармацыйная кампанiя
З улікам дзвюх асноўных аўдыторый праекта — сямейных удзельнікаў і моладзі — былі абраны афiцыйныя iнфармацыйныя
партнёры : TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юнiстар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, “Большой”.
Інфармацыйная кампанія вялася праз:
 распаўсюджванне інфармацыі пра праект і асобныя мерапрыемствы ў друкаваны[ медыя, на тэлебачаннi, радыё, на
спецыялізаваных інтэрнэт-пляцоўках;
 выкарыстанне сацыяльных медыя — розыгрыш абанементаў сярод удзельнікаў групы TUT.BY «VKontakte» (30 тысяч членаў);
 рэпартажы з праходжання ўсіх музеяў і ўдзелу ў інтэрактывах каманды афiцыйнага iнфармацыйнага партнёра праекта —
HOLIDAY.BY.
Інфармацыйная кампанія складалася з трох паслядоўных перыядаў:
 перадстартавыя анонсы праекта;
 анонсы і рэпартажы, прысвечаныя інтэрактывам;
 падвядзенне вынікаў праекта.
Рэкламная кампанія:
 рэклама на радыё (рэкламны аўдыёролік і розыгрыш абанементаў у эфіры «Радыё Юністар»), скіраваная на сямейную
аўдыторыю;
 вонкавая рэклама (афішы ў ВУЗах, школах, іншых вучэбных установах), скіраваная на моладзевую аўдыторыю.
Камунiкацыйная кампанiя
Друкаваныя медыя: «Аргументы и Факты», «Народная газета»,
«Минский курьер», «Народная воля», «Большой», «Ва-Банкъ».
Радыё: «Радыё Юністар», «Радыё-Мінск», «Радыё РОКС», «Радыё FM»,
«Минская волна».
TV: АНТ, СТВ, «Беларусь-1», «Беларусь-2», ТРК «Мір».
Анлайн-медыя: як топавыя, так i спецыялiзаваныя.
Праект быў шырока прадстаўлены у сацыяльных
медыя — на старонках Vkontakte, Facebook,
Livejournal розных СМІ і ўдзельнікаў праекта:
Старонка Белтэлерадыёкампаніі:
http://www.facebook.com/Belteleradiocompany/
posts/100837466746638
Старонка HOLIDAY.BY:
http://www.facebook.com/Holiday.by
Дзённік вандроўкі па «Музейных лабірынтах»
капітана адной з каманд Настассі Бучэльнікавай:
http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-15608
http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-18322
Іншых аўтараў:
http://minsk-blog.livejournal.com/1108291.html
Iнтэрактывы. 20 кастрычнiка
«Ходзiць сон ля вакон» (Музей гiсторыi беларускай лiтаратуры)
Сустрэча з героямi тэлеперадачы «Калыханка» розных гадоў, а таксама аўтарамi калыханак — Генадзем Бураўкiным,
Уладзiмiрам Карызнам, Раiсай Баравiковай, Вiктарам Шнiпам, Леанiдам Дранько-Майсюком.
Тэматычная выстава лiтаграфiй мастачкi Алены Лось, выступленне гурта «Верацёнка», казка дзеткам ад народнай
артысткi Беларусi Марыi Захарэвiч.
 
 
Iнтэрактывы. 27 кастрычнiка
«Усё пачалося з батлейкi» (Музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры)
Удзел у батлеечным прадстаўленнi, калi кожны мог адчуць сябе прадстаўнiком славутага магнацкага роду Радзiвiлаў,
наведванне студыi па стварэнні лялек для батлейкi i майстар-клас мастачкі Ганны Выгоннай па маляванні пячаткамі.
Iнтэрактывы. 3 лiстапада
«У госцi да пана Кабылiнскага» (Музей гісторыі горада Мiнска. Галерэя Мiхаiла Савiцкага)
Мастацкая галерэя М. Савiцкага на адзiн дзень ператварылася ў шляхецкi маёнтак, якi адчынiў свае дзверы для гасцей.
Iх сустракалi былыя ўладары маёнтка — падканцлер ВКЛ Мiхаiл Пшаздецкi, аптэкар Андрэй Станкевiч, гарадскi галава
Леапольд Дэльпацэ i мецэнат-калекцыянер Юрый Кабылiнскi. Апошнi прэзентаваў сваю калекцыю старажытных рэчаў.
Андрэй Станкевiч распавядаў пра рэцэпты прыгажосцi i здароўя. Панi Пшаздецкая пазнаёмiла з каларытам знакамiтых
салонаў XIX стагоддзя i навучыла таямнiчай мове веера. Кульмiнацыяй дзеяння быў святочны баль, прыняць удзел у
якiм мог кожны.
Iнтэрактывы. 10 лiстапада
«Яркiя фарбы стрыт-арта» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва)
Майстар-клас па стрыт-арце ад групы «Сiгнал». Кінапаказ і абмеркаванне мастацкага фільма «Выхад праз сувенірную
лаўку» аб творчасці самага вядомага ў свеце вулічнага мастака з Англіі Banksy. Вiдэаролiкi акцый беларускiх стрыт-
арт-мастакоў. Майстар-клас па стварэнні вiнiлавых цацак. Сустрэча з мастаком Валерыем Славуком, аўтарам выставы
«Нячысцікі. Намаляваў Славук».
Iнтэрактывы. 17 лiстапада
«Подых рыцарскай героікі мінулага» (Нацыянальны гiстарычны музей)
Старадаўнія гульнi, танцы і забавы разам з «Майстэрняй уражанняў».
Рыцарскi турнiр ды сапраўдная сярэднявечная дыскатэка з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Гiвойт» i
«Карона Захаду». Майстар-клас па скрапбукінгу ад Першага беларускага форуму рамеснікаў. Знаёмства з гісторыяй
узнікнення пісьма і кнігі, навука пісаць вузялковым пісьмом і клінапісам ды «друкаванне» кніжнай старонкі.
Iнтэрактывы. 24 лiстапада
«Дзяцінства незабыўны час… » (Літаратурны музей Петруся Броўкі)
Як праходзiў дзень беларускiх юнакоў канца XIX — пачатку XX ст.ст.? Што яны спявалі, у што гулялі, як святкавалі?
Адказы на гэтыя пытаннi можна было атрымаць на дэманстрацыi дакументальнай стужкi, якая здымалася на радзіме
паэта ў в.Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Фільм — своеасаблівая рэканструкцыя дзяцiнства Петруся
Броўкі. Госцi пагулялi ў тагачасныя гульнi, пачулi беларускія народныя песні.
Таксама адбылася прэзентацыя партрэта з выявай П. Броўкі, падоранага музею паэтам Ганадам Чарказянам, вучням
пiсьменнiка.
Iнтэрактывы. 1 снежня
«Фолк-рок i рамесны хэнд-мэйд» (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа)
Народныя і прыдворныя танцы Сярэднявечча і Рэнесанса ад гурта «Гістрыён». Выступленне Кацярыны Ваданосавай з
гуртам «Alta Mente».
Выстаўка-кірмаш хэнд-мэйда ад лепшых сталічных майстрыц. У наведвальнікаў была магчымасць самім
паўдзельнічаць у творчым працэсе стварэння рамесных вырабаў i зрабiць запiс у кнізе пажаданняў пяром Якуба
Коласа.
Iнтэрактывы. 2 снежня
«Мiр. Каханне. Прыгажосць. Бясконцасць» (Нацыянальны мастацкi музей)
Праект «Музейныя лабiрынты» падарыў мiнчанам i гасцям горада магчымасць прыняць удзел у завяршэннi
незвычайнай карцiны мастака Вiктара Цiханава. Яна стваралася некалькi год, i ў працэсе прынялі ўдзел сотнi людзей з
розных краiн свету i самага рознага сацыяльнага статусу.
А сам музей зрабiўся адной вялiзнай Лабараторыяй, у якой кожны адчынiў для сябе таямнiцу нараджэння колеру са
свету.
Iнтэрактывы. 9 снежня
«Вітрыны гарадскога жыцця пачатку ХХ стагоддзя» (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)
Арт-дзея «Гукі ў фарбах», падчас якой мастакi малявалi пачутую iмi музыку фарбамi. А спявалi ды гралi Віктар
Сямашка, Сяргей Башлыкевіч, фальклорны гурт «Гуда», фальк-рок-гурт «Alta Мente» і Кацярына Ваданосава, гурт
«Нельга забыць» і Міхась Бараноўскі. Працавала фотаатэлье «Дом Адольфа Быкоўскага» (фотаздымкі ў вінтажных
інтэр’ерах музея i старадаўнiм адзеннi). Гасцей чакалi майстар-класы па авалоданні традыцыйнымi беларускiмi
рамёствамi i магчымасць размясціць сваю абвестку на «гарадской рэкламнай тумбе».
Падвядзенне вынікаў праекта
Непасрэдна ў самiх блуканнях па музеях з пуцяводнiкамi прынялi ўдзел 307 каманд (1 043 чалавека). З iх прайшлi ўсе музеi i прынялі
ўдзел у розыгрышы Суперпрыза (вандроўкi ў Вену) 128 каманд. Вызначэнне каманды-пераможцы адбылося з дапамогай звычайнага
дэмакратычнага лататрона 12 снежня 2012 года ў Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы. Згодна з дадзенымi Мiнiстэрства
культуры, папярэднi гульнявы праект з аналагiчными мэтамi сабраў каля 100 каманд (300-400 ўдзельникаў) i амаль не атрымаў увагi
з боку СМI.
Сертыфікаты на ваяж у Вену камандзе «Вікторыя» (сям’я Кернажыцкіх: мама, бацька і сын) былі ўручаны 18 снежня падчас анлайн-
прэс-канферэнцыі ў студыі TUT.BY. Сваё турнэ ў сталіцу Аўстрыі і наведванне Музейнага квартала пераможцы ажыццявілі 9—11
студзеня 2013 года.
Iнфармацыйная падтрымка праекта: з кастрычнiка 2012 па студзень 2013 года з`явілася больш за 120 матэрыялаў, прысвечаных
праекту (TV, радыё, друкаваныя i анлайн-СМI, спецыялiзаваныя iнтэрнэт-рэсурсы).
Дасягненне пастаўленых перад праектам задач
Павышэнне прывабнасці музеяў у вачах моладзi пры захаванні сямейнага наведвальніка
Канцэпт праекта рабіў знаёмства з экспазіцыямі музеяў цікавым i інтэрактыўным працэсам, што спрыяла рашэнню пастаўленай
задачы.
Аналіз складу каманд дазваляе сцвярджаць, што адносна агульнай колькасці ўдзельнікаў праекта суадносіны «каманд сяброў» і
«сямейных каманд» склаліся прыкладна як 65 % да 35 %. Такім чынам, задача прыцягнення да наведвання музеяў моладзі пры
захаванні цікавасці з боку сямейнага наведвальніка была дасягнута.
Прыцягненне ўвагі да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi
Цыкл адбыўшыхся ў межах праекта інтэрактываў закцэнтаваў увагу ўдзельнікаў і ўсіх, хто азнаёміўся з адпаведнай інфармацыяй у
медыя, на творчасці грамадскiх аб`яднанняў, творчых калектываў і асобных аматараў, чыя дзейнасць скiравана на папулярызацыю
беларускай культуры, гiсторыi, побыту.
Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі
Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі дасягалася шляхам шырокага анансавання каларытных інтэрактываў, выкарыстання беларускай
мовы ў палiграфii, на афіцыйным сайце праекта i ў камунiкацыi.
http://www.agt.by
pr@agt.by
+375 17 306-38-07
+375 44 777-83-61
ул. Скрыганава, 6А-13-4
220079, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
ЗАЎСЁДЫ НА СУВЯЗІ
Дзякуй за ўвагу!

Weitere ähnliche Inhalte

Was ist angesagt?

Мапа станаўлення Беларусі
Мапа станаўлення БеларусіМапа станаўлення Беларусі
Мапа станаўлення БеларусіNana Murashko
 
Мінская гарадская вулічная скульптура
Мінская гарадская вулічная скульптураМінская гарадская вулічная скульптура
Мінская гарадская вулічная скульптураSelena-info.com
 
Слоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyjaСлоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyjaMova Nanova
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
Виртуальный музей В. Короткевича
Виртуальный музей В. КороткевичаВиртуальный музей В. Короткевича
Виртуальный музей В. КороткевичаkulturanovCBS
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевичаander_temp
 
ресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музейресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музейallex335
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культурыAnastasiyaF
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапиваander_temp
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годVictori_otd
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіbibibstu
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіваander_temp
 
Museum manor pruzhanski palacyk 2013
Museum manor pruzhanski palacyk  2013Museum manor pruzhanski palacyk  2013
Museum manor pruzhanski palacyk 2013Yury Zielewicz
 
Presentation of Belarusian Museum In NY
Presentation of Belarusian Museum In NYPresentation of Belarusian Museum In NY
Presentation of Belarusian Museum In NYDenis Talpeka
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культурыAnastasiyaF
 
G 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверы
G 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверыG 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверы
G 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверыSergey Skorokhod
 
M 4 02
M 4 02M 4 02
M 4 02budzma
 

Was ist angesagt? (19)

Мапа станаўлення Беларусі
Мапа станаўлення БеларусіМапа станаўлення Беларусі
Мапа станаўлення Беларусі
 
Мінская гарадская вулічная скульптура
Мінская гарадская вулічная скульптураМінская гарадская вулічная скульптура
Мінская гарадская вулічная скульптура
 
Kupala present
Kupala presentKupala present
Kupala present
 
Слоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyjaСлоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyja
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Виртуальный музей В. Короткевича
Виртуальный музей В. КороткевичаВиртуальный музей В. Короткевича
Виртуальный музей В. Короткевича
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
ресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музейресубликанский семинар музей
ресубликанский семинар музей
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапива
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Museum manor pruzhanski palacyk 2013
Museum manor pruzhanski palacyk  2013Museum manor pruzhanski palacyk  2013
Museum manor pruzhanski palacyk 2013
 
Presentation of Belarusian Museum In NY
Presentation of Belarusian Museum In NYPresentation of Belarusian Museum In NY
Presentation of Belarusian Museum In NY
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры
 
G 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверы
G 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверыG 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверы
G 1 03-рух аматарскiх тэатрау дзверы
 
M 4 02
M 4 02M 4 02
M 4 02
 

Andere mochten auch

Этно-фестиваль «Камянiца»
Этно-фестиваль «Камянiца»Этно-фестиваль «Камянiца»
Этно-фестиваль «Камянiца»Sergey Skorokhod
 
PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013
PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013
PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013Lay Kamila
 
коммерция 1 место
коммерция 1 местокоммерция 1 место
коммерция 1 местоSergey Skorokhod
 
мж грамадскі часопіс Ver2
мж грамадскі часопіс Ver2мж грамадскі часопіс Ver2
мж грамадскі часопіс Ver2Sergey Skorokhod
 

Andere mochten auch (9)

1 bulbafest
1 bulbafest1 bulbafest
1 bulbafest
 
Береза КСО
Береза КСОБереза КСО
Береза КСО
 
Этно-фестиваль «Камянiца»
Этно-фестиваль «Камянiца»Этно-фестиваль «Камянiца»
Этно-фестиваль «Камянiца»
 
PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013
PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013
PRODUTOS COM MARCA DA JMJ RIO2013
 
коммерция 1 место
коммерция 1 местокоммерция 1 место
коммерция 1 место
 
мж грамадскі часопіс Ver2
мж грамадскі часопіс Ver2мж грамадскі часопіс Ver2
мж грамадскі часопіс Ver2
 
Baobab e chernyavskaya
Baobab e chernyavskayaBaobab e chernyavskaya
Baobab e chernyavskaya
 
рень 10
рень 10рень 10
рень 10
 
G 6 02-avantyrysty
G 6 02-avantyrystyG 6 02-avantyrysty
G 6 02-avantyrysty
 

Ähnlich wie H 6 02-musei

Кірмаш праектаў у Віцебску - Unplugged
Кірмаш праектаў у Віцебску - UnpluggedКірмаш праектаў у Віцебску - Unplugged
Кірмаш праектаў у Віцебску - Unpluggedbudzma
 
Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”
Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”
Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”budzma
 
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі”
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі” “Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі”
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі” budzma
 
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»budzma
 
“Гісторыя Берасця для імбрыкаў” - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...
“Гісторыя Берасця для імбрыкаў”  - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...“Гісторыя Берасця для імбрыкаў”  - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...
“Гісторыя Берасця для імбрыкаў” - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...budzma
 
1. ге праект выдання
1. ге   праект выдання1. ге   праект выдання
1. ге праект выданняbudzma
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБAnastasiyaF
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”
“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”
“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”budzma
 
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасціF-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасціSergey Skorokhod
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука ВітушкіKryscina Vitushka
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыAnastasiyaF
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
Vandrowki w minulae
Vandrowki w minulaeVandrowki w minulae
Vandrowki w minulaeVasily Korf
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаADL94
 
мінск
мінскмінск
мінскkr1ck
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusіkulturanovCBS
 

Ähnlich wie H 6 02-musei (20)

Кірмаш праектаў у Віцебску - Unplugged
Кірмаш праектаў у Віцебску - UnpluggedКірмаш праектаў у Віцебску - Unplugged
Кірмаш праектаў у Віцебску - Unplugged
 
Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”
Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”
Кірмаш праектаў - Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы”
 
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі”
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі” “Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі”
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі”
 
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»
“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў»
 
“Гісторыя Берасця для імбрыкаў” - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...
“Гісторыя Берасця для імбрыкаў”  - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...“Гісторыя Берасця для імбрыкаў”  - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...
“Гісторыя Берасця для імбрыкаў” - "Кірмаш праектаў" у Брэсце 19 сакавіка 201...
 
1. ге праект выдання
1. ге   праект выдання1. ге   праект выдання
1. ге праект выдання
 
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ
13. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў РБ
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”
“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”
“Кірмаш праектаў” у Мінску: “19-га а 19-й”
 
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасціF-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
F-2_01. Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Vandrowki w minulae
Vandrowki w minulaeVandrowki w minulae
Vandrowki w minulae
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
мінск
мінскмінск
мінск
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
 

Mehr von Sergey Skorokhod

Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежейКак жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежейSergey Skorokhod
 
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование БелстатаЗдоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование БелстатаSergey Skorokhod
 
Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018Sergey Skorokhod
 
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...Sergey Skorokhod
 
Маркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка МинскаМаркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка МинскаSergey Skorokhod
 
Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017Sergey Skorokhod
 
Портрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в БеларусиПортрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в БеларусиSergey Skorokhod
 
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...Sergey Skorokhod
 
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в БеларусиЦифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в БеларусиSergey Skorokhod
 
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...Sergey Skorokhod
 

Mehr von Sergey Skorokhod (20)

Digital Belarus 2022
Digital Belarus 2022 Digital Belarus 2022
Digital Belarus 2022
 
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежейКак жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
 
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование БелстатаЗдоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
 
Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018
 
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
 
Маркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка МинскаМаркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка Минска
 
Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017
 
Портрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в БеларусиПортрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
 
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
 
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в БеларусиЦифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
 
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...
 
Team7
Team7Team7
Team7
 
Team6
Team6Team6
Team6
 
Team5
Team5Team5
Team5
 
Team4
Team4Team4
Team4
 
Team3
Team3Team3
Team3
 
Team2
Team2Team2
Team2
 
Team1
Team1Team1
Team1
 
Team6
Team6Team6
Team6
 
Team5
Team5Team5
Team5
 

H 6 02-musei

  • 1. Праект «Музейныя лабiрынты» 20 кастрычнiка – 9 снежня 2012 года
  • 2. Візітка праекта Заказчык праекта: Мiнicтэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Культурны праект «Музейныя лабірынты» прайшоў у 10-ці музеях горада Мінска з 20 кастрычніка па 9 снежня 2012 года. Музеі, якія ўдзельнічалі ў праекце:  Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.  Нацыянальны гістарычны музей.  Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.  Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.  Літаратурны музей Петруся Броўкі.  Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.  Дзяржаўны мастацкі музей.  Музей гісторыі горада Мінска.  Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Праект складаўся з дзвюх частак: непасрэдна вандроўкі па музеях і шэрагу iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх было тэматычна звязана з адным з музеяў. Каманда-пераможца праекта атрымала Суперпрыз — вандроўку ў Вену на некалькі дзён з наведваннем знакамiтага венскага Музейнага квартала. Партнёрамі праекта сталi: МТС, «Аўстрыйскія авіялініі», турагенцтва «Панда Трэвэл», друкарня «Палікрафт», «Юніверсал Прэс». Інфармацыйныя партнёры: TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юністар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, «Большой».
  • 3. Мэта i задачы праекта. Канцэпт Мэта — папулярызацыя музеяў i беларускай культуры. Задачы:  зрабiць музеi больш прывабнымi для шырокай грамадскасцi, сямейных наведвальнiкаў i асаблiва — для моладзi;  прыцягнуць увагу да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi;  павялічыць беларускую аўтэнтыку ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі. Канцэпт: «Музейныя лабiрынты» нарадзiлiся па аналогii з самым вядомым Лабiрынтам — крыцкiм (з мiфаў старажытнай Грэцыi). У нашым выпадку міфічны лабірынт перажыў трансфармацыю ў квэставую вандроўку па музеях горада Мiнска. Кожны з 10-ці музеяў з 20 кастрычнiка па 9 снежня 2012 года рабiўся лабiрынтам. Удзельнікі гуртаваліся ў каманды па прынцыпе «каманда сяброў» ці «сямейная каманда». Усяго ў камандзе магло быць ад 1 да 4 чалавек. Усе каманды, якiя траплялi ў «Музейныя лабiрынты», атрымлiвалi пуцяводнiкi з пытаннямi па экспазiцыях музеяў. Дайсцi да фiнiшу і прыняць удзел у розыгрышы Суперпрыза праекта — вандроўкi ў Вену з наведваннем знакамiтага венскага Музейнага квартала — маглi каманды, якiя дакладна адказалi на ўсе пытаннi пуцяводнiкаў i такiм чынам знайшлi выхад з кожнага з 10-цi лабiрынтаў. Акрамя самой вандроўкi праект уключаў у сябе шэраг iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх праходзiла ў адным з музеяў i было тэматычна з iм звязана. Трапіць на інтэрактывы маглі не толькі ўдзельнікі праекта, але і ўсе жадаючыя.
  • 4. Рэалізацыя канцэпта. Айдэнтыка. Палiграфiя і сувенiры Афiшы: А2, А3, А4 Абанемент Уваходны квiток Лiхтарык-сувенiр
  • 7. Камунiкацыйная кампанiя Камунікацыйная кампанія мела два асноўныя напрамкі:  інфармацыйная кампанія;  рэкламная кампанія. Iнфармацыйная кампанiя З улікам дзвюх асноўных аўдыторый праекта — сямейных удзельнікаў і моладзі — былі абраны афiцыйныя iнфармацыйныя партнёры : TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юнiстар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, “Большой”. Інфармацыйная кампанія вялася праз:  распаўсюджванне інфармацыі пра праект і асобныя мерапрыемствы ў друкаваны[ медыя, на тэлебачаннi, радыё, на спецыялізаваных інтэрнэт-пляцоўках;  выкарыстанне сацыяльных медыя — розыгрыш абанементаў сярод удзельнікаў групы TUT.BY «VKontakte» (30 тысяч членаў);  рэпартажы з праходжання ўсіх музеяў і ўдзелу ў інтэрактывах каманды афiцыйнага iнфармацыйнага партнёра праекта — HOLIDAY.BY. Інфармацыйная кампанія складалася з трох паслядоўных перыядаў:  перадстартавыя анонсы праекта;  анонсы і рэпартажы, прысвечаныя інтэрактывам;  падвядзенне вынікаў праекта. Рэкламная кампанія:  рэклама на радыё (рэкламны аўдыёролік і розыгрыш абанементаў у эфіры «Радыё Юністар»), скіраваная на сямейную аўдыторыю;  вонкавая рэклама (афішы ў ВУЗах, школах, іншых вучэбных установах), скіраваная на моладзевую аўдыторыю.
  • 8. Камунiкацыйная кампанiя Друкаваныя медыя: «Аргументы и Факты», «Народная газета», «Минский курьер», «Народная воля», «Большой», «Ва-Банкъ». Радыё: «Радыё Юністар», «Радыё-Мінск», «Радыё РОКС», «Радыё FM», «Минская волна». TV: АНТ, СТВ, «Беларусь-1», «Беларусь-2», ТРК «Мір». Анлайн-медыя: як топавыя, так i спецыялiзаваныя. Праект быў шырока прадстаўлены у сацыяльных медыя — на старонках Vkontakte, Facebook, Livejournal розных СМІ і ўдзельнікаў праекта: Старонка Белтэлерадыёкампаніі: http://www.facebook.com/Belteleradiocompany/ posts/100837466746638 Старонка HOLIDAY.BY: http://www.facebook.com/Holiday.by Дзённік вандроўкі па «Музейных лабірынтах» капітана адной з каманд Настассі Бучэльнікавай: http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-15608 http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-18322 Іншых аўтараў: http://minsk-blog.livejournal.com/1108291.html
  • 9. Iнтэрактывы. 20 кастрычнiка «Ходзiць сон ля вакон» (Музей гiсторыi беларускай лiтаратуры) Сустрэча з героямi тэлеперадачы «Калыханка» розных гадоў, а таксама аўтарамi калыханак — Генадзем Бураўкiным, Уладзiмiрам Карызнам, Раiсай Баравiковай, Вiктарам Шнiпам, Леанiдам Дранько-Майсюком. Тэматычная выстава лiтаграфiй мастачкi Алены Лось, выступленне гурта «Верацёнка», казка дзеткам ад народнай артысткi Беларусi Марыi Захарэвiч.    
  • 10. Iнтэрактывы. 27 кастрычнiка «Усё пачалося з батлейкi» (Музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры) Удзел у батлеечным прадстаўленнi, калi кожны мог адчуць сябе прадстаўнiком славутага магнацкага роду Радзiвiлаў, наведванне студыi па стварэнні лялек для батлейкi i майстар-клас мастачкі Ганны Выгоннай па маляванні пячаткамі.
  • 11. Iнтэрактывы. 3 лiстапада «У госцi да пана Кабылiнскага» (Музей гісторыі горада Мiнска. Галерэя Мiхаiла Савiцкага) Мастацкая галерэя М. Савiцкага на адзiн дзень ператварылася ў шляхецкi маёнтак, якi адчынiў свае дзверы для гасцей. Iх сустракалi былыя ўладары маёнтка — падканцлер ВКЛ Мiхаiл Пшаздецкi, аптэкар Андрэй Станкевiч, гарадскi галава Леапольд Дэльпацэ i мецэнат-калекцыянер Юрый Кабылiнскi. Апошнi прэзентаваў сваю калекцыю старажытных рэчаў. Андрэй Станкевiч распавядаў пра рэцэпты прыгажосцi i здароўя. Панi Пшаздецкая пазнаёмiла з каларытам знакамiтых салонаў XIX стагоддзя i навучыла таямнiчай мове веера. Кульмiнацыяй дзеяння быў святочны баль, прыняць удзел у якiм мог кожны.
  • 12. Iнтэрактывы. 10 лiстапада «Яркiя фарбы стрыт-арта» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва) Майстар-клас па стрыт-арце ад групы «Сiгнал». Кінапаказ і абмеркаванне мастацкага фільма «Выхад праз сувенірную лаўку» аб творчасці самага вядомага ў свеце вулічнага мастака з Англіі Banksy. Вiдэаролiкi акцый беларускiх стрыт- арт-мастакоў. Майстар-клас па стварэнні вiнiлавых цацак. Сустрэча з мастаком Валерыем Славуком, аўтарам выставы «Нячысцікі. Намаляваў Славук».
  • 13. Iнтэрактывы. 17 лiстапада «Подых рыцарскай героікі мінулага» (Нацыянальны гiстарычны музей) Старадаўнія гульнi, танцы і забавы разам з «Майстэрняй уражанняў». Рыцарскi турнiр ды сапраўдная сярэднявечная дыскатэка з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Гiвойт» i «Карона Захаду». Майстар-клас па скрапбукінгу ад Першага беларускага форуму рамеснікаў. Знаёмства з гісторыяй узнікнення пісьма і кнігі, навука пісаць вузялковым пісьмом і клінапісам ды «друкаванне» кніжнай старонкі.
  • 14. Iнтэрактывы. 24 лiстапада «Дзяцінства незабыўны час… » (Літаратурны музей Петруся Броўкі) Як праходзiў дзень беларускiх юнакоў канца XIX — пачатку XX ст.ст.? Што яны спявалі, у што гулялі, як святкавалі? Адказы на гэтыя пытаннi можна было атрымаць на дэманстрацыi дакументальнай стужкi, якая здымалася на радзіме паэта ў в.Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Фільм — своеасаблівая рэканструкцыя дзяцiнства Петруся Броўкі. Госцi пагулялi ў тагачасныя гульнi, пачулi беларускія народныя песні. Таксама адбылася прэзентацыя партрэта з выявай П. Броўкі, падоранага музею паэтам Ганадам Чарказянам, вучням пiсьменнiка.
  • 15. Iнтэрактывы. 1 снежня «Фолк-рок i рамесны хэнд-мэйд» (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа) Народныя і прыдворныя танцы Сярэднявечча і Рэнесанса ад гурта «Гістрыён». Выступленне Кацярыны Ваданосавай з гуртам «Alta Mente». Выстаўка-кірмаш хэнд-мэйда ад лепшых сталічных майстрыц. У наведвальнікаў была магчымасць самім паўдзельнічаць у творчым працэсе стварэння рамесных вырабаў i зрабiць запiс у кнізе пажаданняў пяром Якуба Коласа.
  • 16. Iнтэрактывы. 2 снежня «Мiр. Каханне. Прыгажосць. Бясконцасць» (Нацыянальны мастацкi музей) Праект «Музейныя лабiрынты» падарыў мiнчанам i гасцям горада магчымасць прыняць удзел у завяршэннi незвычайнай карцiны мастака Вiктара Цiханава. Яна стваралася некалькi год, i ў працэсе прынялі ўдзел сотнi людзей з розных краiн свету i самага рознага сацыяльнага статусу. А сам музей зрабiўся адной вялiзнай Лабараторыяй, у якой кожны адчынiў для сябе таямнiцу нараджэння колеру са свету.
  • 17. Iнтэрактывы. 9 снежня «Вітрыны гарадскога жыцця пачатку ХХ стагоддзя» (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы) Арт-дзея «Гукі ў фарбах», падчас якой мастакi малявалi пачутую iмi музыку фарбамi. А спявалi ды гралi Віктар Сямашка, Сяргей Башлыкевіч, фальклорны гурт «Гуда», фальк-рок-гурт «Alta Мente» і Кацярына Ваданосава, гурт «Нельга забыць» і Міхась Бараноўскі. Працавала фотаатэлье «Дом Адольфа Быкоўскага» (фотаздымкі ў вінтажных інтэр’ерах музея i старадаўнiм адзеннi). Гасцей чакалi майстар-класы па авалоданні традыцыйнымi беларускiмi рамёствамi i магчымасць размясціць сваю абвестку на «гарадской рэкламнай тумбе».
  • 18. Падвядзенне вынікаў праекта Непасрэдна ў самiх блуканнях па музеях з пуцяводнiкамi прынялi ўдзел 307 каманд (1 043 чалавека). З iх прайшлi ўсе музеi i прынялі ўдзел у розыгрышы Суперпрыза (вандроўкi ў Вену) 128 каманд. Вызначэнне каманды-пераможцы адбылося з дапамогай звычайнага дэмакратычнага лататрона 12 снежня 2012 года ў Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы. Згодна з дадзенымi Мiнiстэрства культуры, папярэднi гульнявы праект з аналагiчными мэтамi сабраў каля 100 каманд (300-400 ўдзельникаў) i амаль не атрымаў увагi з боку СМI. Сертыфікаты на ваяж у Вену камандзе «Вікторыя» (сям’я Кернажыцкіх: мама, бацька і сын) былі ўручаны 18 снежня падчас анлайн- прэс-канферэнцыі ў студыі TUT.BY. Сваё турнэ ў сталіцу Аўстрыі і наведванне Музейнага квартала пераможцы ажыццявілі 9—11 студзеня 2013 года. Iнфармацыйная падтрымка праекта: з кастрычнiка 2012 па студзень 2013 года з`явілася больш за 120 матэрыялаў, прысвечаных праекту (TV, радыё, друкаваныя i анлайн-СМI, спецыялiзаваныя iнтэрнэт-рэсурсы).
  • 19. Дасягненне пастаўленых перад праектам задач Павышэнне прывабнасці музеяў у вачах моладзi пры захаванні сямейнага наведвальніка Канцэпт праекта рабіў знаёмства з экспазіцыямі музеяў цікавым i інтэрактыўным працэсам, што спрыяла рашэнню пастаўленай задачы. Аналіз складу каманд дазваляе сцвярджаць, што адносна агульнай колькасці ўдзельнікаў праекта суадносіны «каманд сяброў» і «сямейных каманд» склаліся прыкладна як 65 % да 35 %. Такім чынам, задача прыцягнення да наведвання музеяў моладзі пры захаванні цікавасці з боку сямейнага наведвальніка была дасягнута. Прыцягненне ўвагі да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi Цыкл адбыўшыхся ў межах праекта інтэрактываў закцэнтаваў увагу ўдзельнікаў і ўсіх, хто азнаёміўся з адпаведнай інфармацыяй у медыя, на творчасці грамадскiх аб`яднанняў, творчых калектываў і асобных аматараў, чыя дзейнасць скiравана на папулярызацыю беларускай культуры, гiсторыi, побыту. Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі дасягалася шляхам шырокага анансавання каларытных інтэрактываў, выкарыстання беларускай мовы ў палiграфii, на афіцыйным сайце праекта i ў камунiкацыi.
  • 20. http://www.agt.by pr@agt.by +375 17 306-38-07 +375 44 777-83-61 ул. Скрыганава, 6А-13-4 220079, г. Мінск Рэспубліка Беларусь ЗАЎСЁДЫ НА СУВЯЗІ Дзякуй за ўвагу!